апруцяне́ць гл. пруцянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апруцяне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апруцяне́ю апруцяне́ем
2-я ас. апруцяне́еш апруцяне́еце
3-я ас. апруцяне́е апруцяне́юць
Прошлы час
м. апруцяне́ў апруцяне́лі
ж. апруцяне́ла
н. апруцяне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час апруцяне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апруцяне́ць сов. окочене́ть, закочене́ть; одеревене́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек. Чорны.

2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апруцяне́ць ’адубець, скарчанець’ (БРС), ’здохнуць, памерці’ (Янк. Мат., Інстр. III), апруця́ць, апруцяне́ць (Янк. Мат.). Выключна беларускае. Утворана па прэфіксальна-суфіксальнай мадэлі ад прыметніка са значэннем ’стаць такім (цвёрдым), як прут’, параўн. адубець, акалець; ледзянець, дзеравянець. Магчыма, эвфемістычная метатэза з атрупянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца нягнуткім; карчанець.

П. ад холаду.

|| зак. апруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.) і спруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папруцяне́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Разм. Апруцянець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пруцяне́ць ’станавіцца нягнуткім, нерухомым; карчанець’ (ТСБМ). Гл. апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атрупяне́ць ’вельмі спалохацца, страціць самавалоданне’ (Янк. Мат.). Утворана паводле мадэлі о‑‑(ян)ець ці непасрэдна ад назоўніка труп, ці ад прыметніка трупяны ’такі, як труп’. Параўн. адубець, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апруда1 ’гультай, абжора’ (Касп.). Няясна. Параўн. літ. aprūdìjęs ’іржавы’.

Апруда2 ’смерць’, віц. (П. В. Садоўскі, вусн. паведамл.). У выразе хай цябе апруда ’каб ты здох’. Параўн. апрудзіцца, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)