Апруда1 ’гультай, абжора’ (Касп.). Няясна. Параўн. літ. aprūdìjęs ’іржавы’.

Апруда2 ’смерць’, віц. (П. В. Садоўскі, вусн. паведамл.). У выразе хай цябе апруда ’каб ты здох’. Параўн. апрудзіцца, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)