Падхло́п ’крынічнік даўгалісты, Veronica longifolia L.’ (Кіс., Касп.). Да хлопаць, паводле ўласцівасцей кветак’ (параўн. Аненкаў, 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сон-трава́ ‘расліна сон, Pulsatilla patens L.’ (гродз., Аненкаў, Кіс.), сні‑трава́ ‘тс’ (Бяльк.). Гл. сон2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыпу́н ‘расходнік пурпуровы, Sedum purpureum L.’ (Кіс., Касп.), ‘від пустазелля’ (Скарбы). Рус. скрипу́н ‘расходнік’. Да скрыпець — расліна скрыпіць у руках, калі яе церці або ціснуць, гл. Аненкаў, 325; іншая народная назва — заячча капуста (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужо́ўкі ’неядомыя грыбы’ (Янк. I, Мат. Гом., 219), вужо́ўкі ’тс’ (Арх. ГУ, жыт.), вужа́кі ’тс’ (Інстр. II). Ад вуж, ’гад, змяя’. Мадэль ’жывёліна’ — ’грыб’ указвае на непрыдатнасць да яды або малаўжывальнасць для чалавека. Гл. Аненкаў, 13; Мяркулава, Очерки, 157. Параўн. таксама бел. дыял. мядзведзі ’неядомыя грыбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сасо́нка, со́сонка ’хвошч палявы, Equisetum arwense L.’ (Бейл.). Укр. со́сонка ’тс’. Вытворнае ад сасна (гл.), расліна названа па знешняму падабенству. Параўн. рус. со́сенник ’Equisetum pratense Ehrh.’ (Аненкаў, 58), а таксама назвы для Hippuris vulgaris L.: рус. со́сенка, польск. sosnoweczka (гл. Махэк, Jména rostl., 151 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ўчая ступня ’герань крывяна-чырвоная, Geranium sanguineum L.’ (Касп.), воўчая стапа ’тс’ (Дэмб., 1, 284). Рус. волчья стопа ’Geranium pratense L.’, укр. вовча стопа ’Geranium sanguineum L.’ Гл. ступня. Відавочна, паводле формы лісця, параўн. назвы для Geranium pratense L. рус. орлиная лапка, медвежья лапка, укр. вовчі лапки (Аненкаў, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бмарак ’расліна букашнік, Jasione montana L.’ (Касп., Кіс., маг.). Укр. чарніг. о́бморочник (Аненкаў, 179). Ад дыял. вобмарак ’непрытомнасць’, таму што адвар гэтай расліны ўжываецца ад галаўнога болю і пры непрытомнасці. У адносінах намінацыі параўн. такія назвы, як укр. огник ’расліна, Jurinea cyanoides’, подорва ’дзікі (мышыны) гарошак’, якія ўтвораны ад назваў хвароб, таму што ўжываюцца як лекі пры гэтых хваробах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тае́мнік1 ’шматгадовая травяністая расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’расліна Lathraea’ (Кіс.). Відаць, штучна створаная (не народная) назва ад тае́мны (гл.) на базе лацінскай назвы, якая паходзіць ад lathraeos ’хаваць’, параўн. тыпалагічна тоесныя ўкр. потаенниця ’расліна Lathraea squamaria L.’ (Аненкаў), серб. по̀та̑јница ’Lathraea’.

Тае́мнік2 ’патаемнае месца, тайнік’ (Нас.). Да тае́мны, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́жачкі ’расліна касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Гарэц., Кіс., 68). Рус. ужик, узик ’шабельнік балотны, Comarum palustre’, укр. ужачкі ’касач жоўты’. Як заўважае Аненкаў (178), рус. ужик, відавочна, з узик ад узкий паводле формы лісця. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны: касач, рус. косатик, сабельник. Але ў гэтым выпадку для бел. і ўкр. слоў цяжка вытлумачыць словаўтварэнне. Відавочна, тут больш прыймальным з’яўляецца разгляд гэтай назвы як памяншальнай ад вужака > вужачка > вужачкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужо́ўнік ’расліна, Ophioglossum L.’ (БРС, Кіс.); ’вераніка шчытковая, Veronica scutellata’ (Касп.). Рус. ужо́вник ’тс’. Ад вуж. Назва ўтворана на базе перакладу грэч. назвы: ophis ’змяя’, glossa ’язык’ (Аненкаў, 232). Параўн. серб. гадји језик, змијски језик, ням. Natterzunge (Сіманавіч, 325). Але не выключана і самастойнае ўтварэнне на слав. глебе ад вуж(овы), таму што расліна ўжываецца пры ўкусе змей (параўн. вужака ’змяя’). Семантычная мадэль ’назва хваробы’ — ’назва лекавай расліны’ сустракаецца даволі часта; гл. вогнік2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)