ама́тарка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ама́тарка ама́таркі
Р. ама́таркі ама́тарак
Д. ама́тарцы ама́таркам
В. ама́тарку ама́тарак
Т. ама́таркай
ама́таркаю
ама́таркамі
М. ама́тарцы ама́тарках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ама́тарка ж.

1. (да чаго, чаго) люби́тельница (чего);

2. (с инф.) (имеющая пристрастие) люби́тельница, охо́тница;

3. (дилетантка) люби́тельница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ама́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да аматар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. чаго і з інф. Ахвотнік да чаго-н., чалавек, які мае схільнасць да чаго-н., захапляецца чым-н.

А. музыкі.

А. выступаць.

2. Той, хто займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцель.

Садавод-а.

Рыбалоў-а.

|| ж. ама́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 знач.).

|| прым. ама́тарскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

А. спектакль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люби́тельница ама́тарка, -кі ж.; любі́целька, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

охо́тница (любительница) ахво́тніца, -цы ж., ама́тарка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пля́шніца ’жанчына лёгкіх паводзінаў’ (Скарбы). Магчыма, звязана паходжаннем з плюхаў (гл.) або з пляша, пляшка (гл.), г. зн. ’аматарка выпіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любі́цель, в.-дзв. любі́цяль ’аматар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), любіцельніца, любіцельскі, любіцельства ўзяты з рус. любитель і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 57). Аднак любіцелькааматарка’ (Ян.) — самастойнае ўтварэнне ад любіцель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяву́н1 ’спявак, аматар спеваў’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.; светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), пяву́ння ’спявачка, аматарка спеваў’ (Бяльк.; жытк., Мат. Гом.), сюды ж пяву́ха ’тс’ (ветк., добр., Мат. Гом.). Аддзеяслоўныя назоўнікі з рэдкай суфіксацыяй ад асновы *pěv‑, параўн. спевы, спяваць (гл.), серб.-харв. пе̏вати, pjȅvati і пад.

Пяву́н2 ’певень’: хадзілі куры з певунамі (Колас, Сержп., ДАБМ; петрык., Мат. Гом.), сюды ж пявуне́ц ’дрозд’ (рэч., Мат. Гом.). Лакальнае ўтварэнне (гл. ДАБМ, к. 294) на мяжы пяту́х і пе́вень (гл.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)