Любі́цель, в.-дзв. любі́цяль ’аматар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), любіцельніца, любіцельскі, любіцельства ўзяты з рус. любитель і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 57). Аднак любіцелька ’аматарка’ (Ян.) — самастойнае ўтварэнне ад любіцель.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)