акано́мка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. акано́мка акано́мкі
Р. акано́мкі акано́мак
Д. акано́мцы акано́мкам
В. акано́мку акано́мак
Т. акано́мкай
акано́мкаю
акано́мкамі
М. акано́мцы акано́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акано́мка ж., дорев. эконо́мка, домоправи́тельница; управи́тельница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акано́мка, ‑і, ж.

Тое, што і ахмістрыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акано́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Кіраўнік гаспадаркі ў панскім маёнтку.

|| ж. акано́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. акано́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахмістры́ня, -і, мн. -і, -ры́нь, ж. (уст.).

Жанчына, якая вяла хатнюю гаспадарку ў панскім доме; аканомка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

домоправи́тельница ахмістры́ня, -ні ж.; акано́мка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эконо́мка уст. акано́мка, -кі ж., ахмістры́ня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахмістры́ня, ‑і, ж.

Уст. Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку ў багатым доме; аканомка. У Гальваса была ахмістрыня, якая яму страшэнна надакучыла і якую трэба было аддаць замуж не марудзячы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прика́зчица уст.

1. (в лавке) прыка́зчыца, -цы ж.; прадаўшчы́ца, -цы ж.;

2. (в имении) акано́мка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ахмістры́ня ’эканомка; жанчына ў панскім двары, якая распараджалася хатняй гаспадаркай і мела ключы ад прадуктаў’ (БРС, Нас., Мядзв. мін., Шн., Бяльк.), ахмістрына ’жанчына, якая любіць распараджацца’ (КСТ), ст.-бел. охмистринааканомка, ключніца’ (з XVII ст., Нас. гіст.). Утворана ад ст.-бел. охмистръ ’дваровы; чалавек, які загадваў службай пры двары’ (з XV ст., Нас. гіст.), запазычанага праз польск. ochmistrz ’тс’ з ням. Hofmeister, па тыпу княгіня (ад князь) або субстантывацыяй прыналежнага прыметніка охмистрина, як бандарына (ад бондар), параўн. ст.-бел. охмистровая, гл. Паўленка, Веснік БДУ, 1974, 1, 47; Булыка, Запазыч., 233; згодна Кюнэ, Poln., 82, бел. ахмістрыня з польск. ochmistrzyni ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)