абро́ць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. абро́ць абро́ці
Р. абро́ці абро́цей
абро́цяў
Д. абро́ці абро́цям
В. абро́ць абро́ці
Т. абро́ццю абро́цямі
М. абро́ці абро́цях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абро́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Прадмет вупражы, які надзяваецца каню на галаву.

Трымаць каня за а.

Трымаць на аброці (перан.: у строгасці, у паслушэнстве).

|| прым. абро́цевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абро́ць ж. узда́, узде́чка; недоу́здок м.; (спец. — ещё) поголо́вье ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абро́ць, ‑і, ж.

Прадмет вупражы, які надзяецца каню на галаву. Сёмка трымаў каня за аброць, упіраўся плечуком у аглоблю. Колас.

•••

Трымаць на аброці гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абро́цьаброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус. оброть, укр. оброть, ст.-рус. оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск. obretkaаброць, кантар’. Да ob‑rъtь Міклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел. брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус. пск. брутать ’закілзваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вераўча́ны, -ая, -ае.

Зроблены з тонкіх вяровак.

Вераўчаная аброць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́браць ж., см. абро́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны.

Б. жарабца.

|| зак. забрыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уздцы́ под уздцы́ за абро́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́рамяць, -і, ж., таксама зб.

Нядубленая скура (рагатай жывёлы, свіней, ласёў), якая ідзе на конскую збрую і розныя тэхнічныя вырабы.

|| прым. сырамя́тны, -ая, -ае.

Сырамятная аброць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)