абро́ць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
абро́ць |
абро́ці |
| Р. |
абро́ці |
абро́цей абро́цяў |
| Д. |
абро́ці |
абро́цям |
| В. |
абро́ць |
абро́ці |
| Т. |
абро́ццю |
абро́цямі |
| М. |
абро́ці |
абро́цях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
абро́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.
Прадмет вупражы, які надзяваецца каню на галаву.
Трымаць каня за а.
Трымаць на аброці (перан.: у строгасці, у паслушэнстве).
|| прым. абро́цевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абро́ць ж. узда́, узде́чка; недоу́здок м.; (спец. — ещё) поголо́вье ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абро́ць, ‑і, ж.
Прадмет вупражы, які надзяецца каню на галаву. Сёмка трымаў каня за аброць, упіраўся плечуком у аглоблю. Колас.
•••
Трымаць на аброці гл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абро́ць ж (прадмет вупражы) Záum m -es, Zäume; Zügel m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Абро́ць ’аброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус. оброть, укр. оброть, ст.-рус. оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск. obretka ’аброць, кантар’. Да ob‑rъtь Міклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел. брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус. пск. брутать ’закілзваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вераўча́ны, -ая, -ае.
Зроблены з тонкіх вяровак.
Вераўчаная аброць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
брыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны.
Б. жарабца.
|| зак. забрыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уздцы́ под уздцы́ за абро́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)