абра́давацца гл. радавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абра́давацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абра́дуюся абра́дуемся
2-я ас. абра́дуешся абра́дуецеся
3-я ас. абра́дуецца абра́дуюцца
Прошлы час
м. абра́даваўся абра́даваліся
ж. абра́давалася
н. абра́давалася
Дзеепрыслоўе
прош. час абра́даваўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абра́давацца сов. обра́доваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Тое, што і узрадавацца. Янка Купала вельмі абрадаваўся майму прыезду. Хведаровіч. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся; незак.

Адчуваць радасць, праяўляць радасць, быць у вясёлым, радасным настроі.

Р. веснавому дню.

Р. поспеху.

Чалавек радаваўся, смяяўся.

|| зак. абра́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся, узра́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся іпара́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обра́доваться узра́давацца, абра́давацца; усце́шыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узра́давацца, ‑радуюся, ‑радуешся, ‑радуецца; зак.

Прыйсці ў радасны стан; абрадавацца. — Гэта выхад!.. — як адкрыццю ўзрадаваўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў. Кірык так узрадаваўся бацькаваму заказу, што нават і абедаць не скончыў — памчаўся драць лазу. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Перастаць гараваць, супакоіцца. Сэрца Лёнькі крыху ўцешылася.., бо.. [сабака] з’явіўся ў той момант, калі ён, пакрыўджаны Целякоўскім, збіраўся ў прочкі. Грамовіч. // Знайсці ў кім‑, чым‑н. для сябе ўцеху, задавальненне; абрадавацца. Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага, можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе. Бялевіч. Вестка аб тым, што прыйшоў новы старшыня з рабочых, з завода, мігам абляцела ўсе камунарскія кватэры і прымусіла занепакоіцца адных і ўцешыцца другіх. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́ды ’задаволены, абрадаваны’ (ТСБМ; віл., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), рад ’тс’: я й сам сабе рад (Сержп. Прык.), сюды ж памянш. радзю́сенькі ’вельмі рады’ (Нас.), укр. ра́дий, рад, рус. рад, польск. rad, кашуб. råd, чэш. rád, славац. rád, в.-, н.-луж. rad, палаб. rådo ж. р., славен. ràd, серб.-харв. ра̏д, балг. дыял. рад, макед. дыял. рад, ст.-слав. радъ ’радасны, вясёлы’. Прасл. *radъ, параўн. ст.-англ. rōt ’вясёлы, бадзёры’, ст.-ісл. rétastабрадавацца’; звязваюць таксама з прасл. *raditi/*roditi ’дбаць, старацца’ (Шустар-Шэўц, 2, 1200), гл. рад2, радзець2 (ESJSt, 12, 745 з аглядам літ-ры; Глухак, 515; Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 142–143).

Рады́ ’гадавыя кругі на рагах каровы’ (смарг., лудз., Сл. ПЗБ). Да рад1 (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)