Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
абра́даваццасов. обра́доваться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Тое, што і узрадавацца. Янка Купала вельмі абрадаваўся майму прыезду.Хведаровіч.Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абра́даваццаразм. sich fréuen, erfréut sein (чаму-н. über A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыйсці ў радасны стан; абрадавацца. — Гэта выхад!.. — як адкрыццю ўзрадаваўся Максім Сцяпанавіч.Карпаў.Кірык так узрадаваўся бацькаваму заказу, што нават і абедаць не скончыў — памчаўся драць лазу.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Перастаць гараваць, супакоіцца. Сэрца Лёнькі крыху ўцешылася.., бо.. [сабака] з’явіўся ў той момант, калі ён, пакрыўджаны Целякоўскім, збіраўся ў прочкі.Грамовіч.// Знайсці ў кім‑, чым‑н. для сябе ўцеху, задавальненне; абрадавацца. Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага, можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе.Бялевіч.Вестка аб тым, што прыйшоў новы старшыня з рабочых, з завода, мігам абляцела ўсе камунарскія кватэры і прымусіла занепакоіцца адных і ўцешыцца другіх.Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́ды ’задаволены, абрадаваны’ (ТСБМ; віл., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), рад ’тс’: я й сам сабе рад (Сержп. Прык.), сюды ж памянш. радзю́сенькі ’вельмі рады’ (Нас.), укр.ра́дий, рад, рус.рад, польск.rad, кашуб.råd, чэш.rád, славац.rád, в.-, н.-луж.rad, палаб.rådo ж. р., славен.ràd, серб.-харв.ра̏д, балг.дыял.рад, макед.дыял.рад, ст.-слав.радъ ’радасны, вясёлы’. Прасл.*radъ, параўн. ст.-англ.rōt ’вясёлы, бадзёры’, ст.-ісл.rétast ’абрадавацца’; звязваюць таксама з прасл.*raditi/*roditi ’дбаць, старацца’ (Шустар-Шэўц, 2, 1200), гл. рад2, радзець2 (ESJSt, 12, 745 з аглядам літ-ры; Глухак, 515; Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 142–143).
Рады́ ’гадавыя кругі на рагах каровы’ (смарг., лудз., Сл. ПЗБ). Да рад1 (гл.)