абмыва́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абмыва́юся абмыва́емся
2-я ас. абмыва́ешся абмыва́ецеся
3-я ас. абмыва́ецца абмыва́юцца
Прошлы час
м. абмыва́ўся абмыва́ліся
ж. абмыва́лася
н. абмыва́лася
Загадны лад
2-я ас. абмыва́йся абмыва́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час абмыва́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абмыва́цца несов.

1. обмыва́ться; см. абмы́цца;

2. страд. обмыва́ться; обсти́рываться; омыва́ться; см. абмыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абмыцца.

2. Зал. да абмываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак., каго-што.

1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым.

А. ногі.

А. дзіця.

2. Памыць бялізну ўсім, многім.

А. сям’ю.

3. перан. Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (разм.).

А. новую кватэру.

А. прэмію.

|| незак. абмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. абмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца (да 1 знач.); незак. абмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

|| наз. абмыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обмыва́ться возвр., страд. абмыва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

омыва́ться возвр., страд. абмыва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

купа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Апусціўшыся ў ваду, абмывацца, плаваць, асвяжацца.

К. ў моры.

2. перан., у чым, ад чаго. Мець, скарыстоўваць чаго-н. залішне многа, цешыцца ад чаго-н.

К. ў грашах.

К. ў шчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыцца, умывацца, абмывацца / пагружаючыся ў ваду: купацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

купа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Апусціўшыся ў ваду, абмывацца, плаваць, асвяжацца. Купацца ў рацэ. □ З тысяч і тысяч людзей на пляжы купаліся толькі рэдкія адзінкі. Лынькоў. // Апускацца ў што‑н. вадкае, сыпкае. Свінні купаюцца ў лужыне. □ Стаяла на пагодзе. Млелі і купаліся ў гарачым пяску куры. Адамчык.

2. перан.; у чым. Мець, скарыстоўваць чаго‑н. залішне многа. У малацэ купаецца. □ — Правільна... Яна вунь у грашах купаецца, не ведае, што на сябе апранаць, — столькі трантаў. Мыслівец. // Цешыцца, мець асалоду ад чаго‑н. Некалькі дзён думкі яе [Зоські] купаюцца ў сонечных хвалях радасці: Сымонка яе не забыў. Бядуля.

•••

Купацца ў крыві — учыняць масавыя забойствы, пакаранні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Купа́цца1абмывацца, плаваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Я руш., Бяльк., ТС, Касп.). Укр. купати, рус. купать, балг. къпя, серб.-харв. ку́пати, славен. kópati, польск. kąpać, чэш. koupati, славац. kupať, в.-луж. kupać, н.-луж. kupaś ’тс’. Прасл. kǫpati не мае этымалагічна задавальняючага тлумачэння. Вельмі праблематычна сувязь з назвай канапель (параўн. Бернекер, 600), з германскай назвай мора (ст.-ісл. haf) (Якабсон, KZ, 42, 161), з прасл. kǫpa ’звязка’ і інш. Здаецца, што прыведзеная вышэй этымалогія купалы пралівае святло і на гэты тэрмін (гл. купала). Калі дапусціць дублет kupěti/kǫpati (параўн. аб такіх дублетах: Брукнер, KZ, 42; Лер-Сплавінскі, Studia; Слаўскі, SO, 18), можна звесці купаць (у адрозненне ад мыць) да першапачатковага ’ачышчацца агнём’. Пакуль што, аднак, гэта этымалогія вельмі праблематычная.

Купа́цца2 ’пералівацца, зіхацець (пра сонца)’ (ТС). Параўн. купець (гл.) і купіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)