абжо́рства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. абжо́рства
Р. абжо́рства
Д. абжо́рству
В. абжо́рства
Т. абжо́рствам
М. абжо́рстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абжо́рства ср., разг. обжо́рство, чревоуго́дие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абжо́рства, ‑а, н.

Разм. Прагнасць да яды; пражэрлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обжо́рство абжо́рства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чревоуго́дие абжо́рства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абжо́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абжорлівага; абжорства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́гнуць, пря́гнуць ’жадаць; мець моцнае жаданне; мець страсць’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прагці́ ’жадаць’ (Сцяшк. Сл.), прагчы́ся ’злоўжываць пітвом, ежай; пэнкаць ад абжорства, п’янства’ (Др.-Падб.), ’ганяцца’ (Яруш.), ’імкнуцца’ (Касп.). Запазычанне з польск. pragnąć ’жадаць, мець моцнае жаданне’ (Кюнэ, Poln., 89; Сл. ПЗБ, 4, 71). Слова таго ж кораня, што і пра́жыць (гл.). Паводле Шустар–Шэўца (2, 15, 1148), прасл. *pragnǫti ’адчуваць смагу, смягнуць, высыхаць’, прадстаўлена пераважна ў заходнеславянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупа́ціць экспр. ‘есці’ (Юрч. Вытв.): Трупаціла яна крупеню, / Яечню, руднік, жур, смажэню («Энеіда навыварат», Бел. літ. XIX ст.). Рус. смал. трупа́чить ‘разліваць ежу’ (1853 г., СРНГ). Хутчэй за ўсё, экспрэсіўнае ўтварэнне ад трупаць (гл.), аднак параўн. балг. тру́пам ‘накладаць, нагрувашчваць’, макед. трупи ‘навальваць, набіваць’, серб. тр̀пати ‘набіваць, напіхваць’, харв. tr̀pati ‘тс’, славен. trpati ‘тс’ (з харв., серб., (гл. Сной₂, 788) і асабліва серб. тр̀пијаабжорства’. Паводле Скока (3, 508), балгарска-македонскія формы звязаны чаргаваннем з харвацка-сербскімі і выводзяцца з *trupъ (гл. труп). Сной₂ (788) узводзіць да прасл. *tьrpati, роднаснага ст.-інд. tr̥̀pyati ‘насыціцца, задаволіцца’, нова-перс. tulf ‘перанасычанасць’ і пад. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)