Пая́рак, пая́ркі ’вясенняя воўна ад першай стрыжкі ягнят’, ’ягняты, якіх стрыгуць упершыню’, ’маладыя авечкі’ (ТСБМ, Уладз., Касп.). Укр. поя́рок ’воўна з маладых ягнят’, рус. поя́рок ’воўна ягнят першай стрыжкі’. Усходнеславянскае. Узнікла з выразу поꙗрѣ ’пасля вясны’. Да па (< прасл. po‑) і яравы́ (гл.). Магчыма, калісьці было пашырана і ў іншых славян, параўн. польск. jary ’вясенні, першай стрыжкі (пра воўну)’ (Фаліньска, Pol. sl. tkackie, 1, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўста́ць1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па (< прасл. po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб. поу̀стајати ’паўставаць’.

Паўста́ць2, паўстава́ць ’узняцца на барацьбу’, ’узнікнуць у памяці, з’явіцца’, ’адрадзіцца’, ’вырасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Яруш.; шальч., стаўб., Сл. ПЗБ), шчуч. ’набухнуць (пра жылы)’ (Сл. ПЗБ), ’запрацівіцца гвалту’ (КЭС, лаг.). З польск. powstać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́тым ’праз некаторы час’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), по́том (ТС), по́тымака ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. потымъ, потомъ ’тс’, рус. пото́м, укр. по́тім, чэш., славац. potom, славен. potȅm, серб.-харв. pòtom, макед. дыял. потом, в.-луж. potom, н.-луж. pótom. Утворана ў выніку зрашчэння прыназ. по- (гл. па) ’пасля’ і ўказ. займ. той (гл.), М. скл. тым (*tъjь > ст.-бел. тый), варыянт том.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабкі́ня, рабы́кіня ’пакорная, рахманая жанчына’ (маг., Нар. словатв.). Па ўсёй верагоднасці, гэта словаўтваральны варыянт слова рабыня (гл.) з суфіксам ‑к‑, які мае тут памяншальна-зневажальнае значэнне. Але не выключана таксама, што словаўтварэнне ішло іншым шляхам — спачатку ад раб (гл.) утварылася форма ж. р. ра́бка (параўн. балг. ро́бка ’рабыня’) з наступным нарашчэннем суфікса ‑іня, параўн. серб., харв. rȍpkińa, ро̏пкиња ’рабыня’ ад дэмінутыва ро́бак ’раб’ (Скок, 3, 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́мы ’родны, свой (ад нараджэння); спадчынны’ (ТСБМ, Нас.), радзімы ’прыродны, ад роду’ (ТС). Ад радзіць1 (гл.) па ўзору любімы. Сюды ж радзі́мы знак ’прыроджаная плямка на целе чалавека’ (Шат., Сцяшк.; ашм., Стан.), радзі́мая заме́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ), радзі́мка ’тс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), радзі́мае це́ла ’непашкоджанае месца на целе’ (Ян.), радзі́мы дзень ’дзень нараджэння’ (Мат. Гом.), параўн. рус. роди́мое пятно́, укр. роди́мка, родима пляма ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́та ’адна з частак агульнай платы, доўгу і пад.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тэрмін нейкай аплаты’ (Варл.), ’чарговая павіннасць, павіннасць па чарзе’ (ТС), ’чарга’ (Сл. ПЗБ), ’чарга пасці жывёлу’ (Сцяшк. Сл., З нар. сл.). Параўн. польск. rata ’тс’ < ням. Rate ’частка, доля, частковы плацеж’ < лац. ratus ’аблічаны, вызначаны’, rata pars ’вызначаная частка’. Адзначаецца з XVI ст., запазычана з лацінскай праз польскую (Булыка, Лекс. запазыч., 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́на ’вадасцёкавая канава’ (шчуч., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’вадасцёкавая труба’ (шальч., Сл. ПЗБ; Цых.), ’жолаб, па якім вада цячэ на кола ў млыне’ (Бяльк.), ’жолаб, вадзяны мяшок на мельніцы’ (Нас.), ры́нва ’рына’ (жытк., Нар. сл.), рус. дыял. ры́нва ’вадасток’, ’канава’, укр. ри́нва ’тс’. З польск. rynna ’жолаб’, rynwa ’жолаб’ (XVI ст.), якое з ням. Rinne ’жолаб’, ’канава’ (< ням. rennen ’бегчы’) (Брукнер, 472; Фасмер, 3, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саці́н ’баваўняная або шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок’ (ТСБМ), саці́на ’тс’ (Ян.), саці́навы ’які мае адносіны да саціну’ (ТСБМ, Бяльк.), саці́нкаву ’тс’ (ТС). Праз рус. сати́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79) з ням. Satin або франц. satin ’атлас’, якія тлумачаць з араб. zaitūnî ’з кітайскага горада Цзяадун’, г. зн. тканіна названая па месцу паходжання. Гл. Локач, 171; Праабражэнскі, 2, 254; Фасмер, 3, 565.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серадапо́сце ‘серада на чацвёртым тыдні посту; сярэдзіна вялікага посту’ (Бяльк.), серадзі́ць ‘пасціць па серадах’ (Нас., Некр., Сцяшк. Сл., Янкоўскі, Бел. мова). Магчыма, сюды ж серада́ ‘скароміна, скаромнае’ і ‘вельмі мала’ (ТС), што звязана з захаваннем ці незахаваннем посту. Параўн. рус. средопо́стье ‘чацвёрты тыдзень посту’, серб.-харв. средо̀пошће ‘сярэдзіна посту’. Самастойнае (не праславянскае!) утварэнне ад серада і пост (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 607; Скок, 3, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрэ́дама (скрэ́дома) ‘невядома куды, дзе (пайсці, загінуць)’: пропаў скрэ́дома (Альп.). Вытворнае ад скрада́цца ‘красціся’ прыслоўе па тыпу крадко́м, укр. крадько́ма ‘хаваючыся, скрытна’, параўн. скра́дка ‘схованка’ (Цыхун, PC, 2006, 10, 21); словаўтваральны тып, вядомы паўднёвым (параўн. славен. mukoma ‘з цяжкасцю’) і ўсходнім славянам, сустракаецца ў старабеларускай пісьменнасці пры ўтварэнні слоў, якія абазначаюць пэўны час, напрыклад, лягомо ‘час, калі кладуцца спаць’, гл. Дзенісенка, Псковские говоры, 1979, 4–8.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)