Пасвірэлка ’дудка з вясенняй кары’ (Касп., Інстр. III). Рус. посвирелка ’дудка’ (1731 г.). Паўн.-бел.-рус. ізалекса, утвораная пры дапамозе прыстаўкі па, суфікса ‑ка (з дэмінутыўнай функцыяй) і свирель < прасл. svirelʼb (параўн. укр. свиріль, свирілка, славен. svirȃlo ’музычны інструмент’, svirėl ’жалейка’, серб.-харв. свираљка, макед. ceupajKa, балг. свирка ’тс’, ст.-слав. свиріль ’лира’ < !!!Убге// ’іграць’ (Фасмер, 3, 579; Скок, 3, 372–373).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахі́л ’пакатая паверхня, схіл, нахіл’ (ТСБМ), пахі́лы, похі́лы ’нахілены, сагнуты, згорблены’, ’хваравіты’, ’пакаты’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Да па (< прасл. po‑) і хі́лы, хілі́ць < прасл. xylъ(jь). Сюды ж пахіна́ць, нахіна́цца ’нагінацца, нахіляцца’ (Нас., Яруш., Др.-Падб.), пух. нахіну́цца ’пахіснуцца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. chynąć ’нахіляць’, ochynąt się ’патануць, апусціцца’, рус. пск., цвяр. хи́нуться ’нахіляцца’ (Фасмер, 3, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашпа́рыць1 ’хутка пайсці’ (в.-дзв., Шатал.). Да па- і шпаркі (гл.). Аналагічна літ. skúosti ’хутка пайсці’ (< skubùs ’паспешны, шпаркі’, paskubà ’паспешнасць’).

Пашпа́рыць2 ’кінуць, шпурнуць’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм (?). Параўн. брасл. шпа́рг̌ацца ’кідацца’, раг. шпа́рг̌аць ’кідаць чым-н., шыбаць, шпурляць’ (Сл. ПЗБ), роднасным да якіх Грынавяцкене (там жа, 5, 495) лічыць літ. spirgė́ti ’кідацца’. Галосны а́ з ‑і‑, дзякуючы наступнаму ‑r‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўсягды́ ’заўсёды’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Укр. повсегда́, повседа́, рус. повсегда́, ст.-рус. повьсьгда ’тс’. Да па (< прасл. po‑) і vьxъkъde (укр. всігди, всагде, всягди, всюгди), рус. всегди, всегды, польск. wszegdy, в.-луж. wsehdźe, чэш. рожнаўск. všáhdě, славен. vsigde, серб.-харв. сва̏где, svagdi, svugdje, svugdi, макед. сегде, ст.-слав. вьсегда). Канчатак -м, магчыма, адпавядае літ. -os у visadōs ’заўсёды’ (Фасмер, і, 362).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плак ’плач’ (Нас.; Бяльк.; Юрч. Вытв.), плакалі, плакма плакаць, плакаць пяаком ’бедаваць, слёзна наракаць, плачучы, скардзіцца’ (Нас., ТС), мсцісл. плакану́ць ’горка паплакаць’, пла́кыньнік, плакун ’плаксун’ (Юрч. Вытв.), рус. пск., калін., наўг. плак ’плач, слёзы’, славен. plȃk ’плач, патаканне’, серб. славойск. plak ’голас вароны’. Да плакаць (гл.). Утворана па ўзору крык, крок пры дапамозе суф. ‑ь, што далучаўся да асновы *plak‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Платні́на ’якая-небудзь адна адзежына’, пласціна ’тс’ (ельск., клім., ЛА, 4), рус. дыял. платнина ’адзенне’. Першапачаткова ’палатняная адзежына’ — з *plaь‑п‑іп‑а < *р!а(‑ьn‑о > палатно (гл.).

Платніна́ ’моц, сіла, дзябёласць’ (Ян.). З рус. плотный ’дзябёлы, тоўсты, сыты’ і суф. ‑ін‑а са значэннем ’характарыстыка асобы па названай прымеце’, параўн. ілюстрацыю: сын прыйшоў з арміідок вышыла да платана!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мніць ’памятаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), помліць, помняць, поўніць ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. помнити (Сл. Скар.). Рус. по́мнить, польск. pomnieć ’тс’. Прасл. *po‑mьněti (Махэк, 490) < *mьněti/*mьniti ’думаць, меркаваць’, гл. памяць. Станкевіч (Зб. тв., 1, 59) лічыць, што па-беларуску мае быць по́мнець, што неабавязкова, паколькі магчыма і ўтварэнне *po‑mьniti ’тс’, параўн. літ. miñti ’помніць’ і minéti ’прыпамінаць, успамінаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́цераб, по́тэребы, поцерэб, по́цяраб, по́церэб ’расчышчанае ад лесу поле ці сенажаць’ (Янк. 3., Некр.; Сержп. Борт.; Бес., Выг. дыс.; Касп.; дзятл., калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.;), пбгріраб, пацяробкі ’бурачнік’ (шчуч., Сл. ПЗБ), стараж.-рус. потеребь ’расчышчанае пад раллю месца’ (1499). Аддзеяслоўны назоўнік, утвораны з жщерабіць, якое з ηό‑ (па) і церабіць (< прасл. *lerbiti) ’высякаць дрэвы, прачышчаць лес’. Гл. пацярдб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праве́сня ’прадвесне’ (баран., лях., Сл. ПЗБ). Укр. провесінь, провесна, рус. дан. провесни ’тс’. Утворана ад вясна з прыстаўкай пра- (гл.), першапачатковае значэнне якой ’перад’, г. зн. ’пара года, якая папярэднічае вясне’, параўн. прадвесне ’тс’ (гл.). Канец слова перадае канчатак М. скл., захаваны ў спалучэнні па правеснн (< провеснь), параўн. аналагічнае балг. пролет ’вясна’ (ад г. зн. ’перад лезам’), пролети ’вясной’ (БЕР, 5, 758).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праны́ра ’пранырлівы, прабіўны чалавек’ (ТСБМ, Шат., ТС). Рус. проны́ра ’тс’, ст.-слав. проныръ, пронырикъ ’дурны, нягодны, сапсаваны’. Звязаны з ныраць (Міклашыч, 213; Праабражэнскі, 1, 611; Мацэнаўэр, II, 327; Фасмер, 3, 375). Версія аб запазычанні з грэч. πονηρός ’дурны, нягодны’ (Брант, РФВ, 23, 89) адмаўляецца па фанетычных прычынах; гл. Фасмер, там жа. Кохман (Polonica, 71) настойвае на стараславянскім запазычанні з грэчаскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)