Вут-вут-вут ’падзыўныя словы для качак’ (КСТ); ’падзыўныя словы для гусей’ (карэліц., Шатал.). Ад ву́тва (памянш. ву́тоўка) або ву́тка ’качка’, перанос падзыўных слоў на гусей — з’ява другасная, параўн. вуль-вуль-вуль (гл.), магчыма, у выніку дээтымалагізацыі пасля выцяснення спрадвечнай назвы на частцы беларускай тэрыторыі паланізмам ка́чка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́ўтрік ’снеданне’ (Бяльк.). З рус. завтрак ’тс’, якое разглядаецца як другаснае значэнне слова, што першасна азначала ’тое, што будзе пасля раніцы (утра)’. Шанскі, 2, З, 22. Завтрак са ст.-рус. заутрокъ, завтрокъ ад заутра (гл. заўтра). Фасмер, 2, 73; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 357; Лекс. Палесся, 91.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́пнуць ’памерці’ (Растарг., Юрч.), серб.-харв. ка̏пнути ’выбіцца з сіл’, макед. капне ’знемагчыся’, балг. капна ’ўпаду ад знясілення, згіну’. Прасл. kap‑nǫ‑ti, якое пасля спрасцілася ў кануць ’прапасці, знікнуць бясследна’, як рус. тонуть < topnǫti ’тапіцца’. Да ка́паць (гл.). Семантыка больш падрабязна ў Трубачова (9, 147–148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кішчы́ны ’адходы пасля выціскання соку з чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.), ’мякаць гарбуза’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кішкі. Нягледзячы на семантычную тоеснасць кішкі і кішчыныß словаўтваральная мадэль сведчыць аб аддзеяслоўным паходжанні разглядаемай лексемы ад кішчыць з незасведчаным зна чэннем ’выціскаць сок’ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 43–44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Маладзі́цца, драг. молоды́тысь ’паляпшацца (аб надвор’і) пасля дажджу на лепшае’ (З нар. сл.), укр. мо́лоді ’невялікія хмары на небе’ — прыкмета добрага надвор’я. Да маладзе́ць (гл.). Семантыка лексемы аформілася пры ад’ідэацыі веравання, звязанага з маладзіком, які станоўча ўплывае на станаўленне надвор’я, на рост раслін і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пажарні́ца ’шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі’ (ТСБМ), пажарнік, пажарніца ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.), ’расліна, якая расце ў хваёвым лесе пасля пажару’ (Янк. 1), пажарніца палявая ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.). Суфіксальныя вытворныя ад пажарны, г. зн. ’расліна, якая расце на месцы пажару’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паза́лкі ’шчолак; брудная вада пасля мыцця бялізны’ (Гарэц., Касп., Бяльк., Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Інстр. I; КЭС, бых., шкл.), пазо́лкі (КЭС, мазыр.), пазо́лы (Клім., Влад.), позо́л, позо́лкі, позо́лье, позо́лінье (ТС) ’тс’. Рус. па́золки, укр. па́зілки, па́золки ’тс’. Бязафікснае і з суф. ‑к‑ утварэнне ад пазоліць < зала (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́тыркы, патэркі ’пацеркі’ (драг., лін., Сл. ПЗБ). Праз польск. pacierki з лац. pater (у выразе Pater noster ’Ойча наш’). Пасля адчытання малітвы адкладвалася адна пацерка з цэлай нізкі пацерак, якую вернік трымаў у руках. Гл. пацеркі. Цвёрдае ‑г‑ другаснае: выраўноўванне паводле законаў ц.-палескай фанетыкі (4’ > г).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяне́ўе ’маладое пер’е, адросткі пер’яў пасля лінькі’ (Жд. 2; кам., ЛА, 1), пяне́ўя ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.), пнеўе ’тс’ (ЛА, 1). Зборны назоўнік ад пень (гл.), параўн. пні ’адросткі пер’яў’ (ЛА, 1), пену́шкі (піну́шкі) ’пачаткі росту пер’я ў птушак’ (Бяльк.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілі́паўка ’пост перад Калядамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.; іван., Жыв. НС). Укр. пили́півка, рус. фили́повка < Филиппов пост ’тс’. Ад імя св. Філіпа, якое ўзыходзіць да ст.-грэч. φίλ‑ιππος ’аматар коней і язды конна’. Пост у праваслаўных пачынаецца пасля дня св. Піліпа — 27 лістапада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)