Пары́ла, парджы́ла ’вятроўнік, Filipendia цішагіа Maxim’ (Кіс.), парыла (Шат., Мат. Гом.), парыло (ТС, Маш., 5, 128) ’тс’. Мяркуючы па варыянту парджыла, слова можа быць запазычаннем з польск. parzydło ’тс’, набліжаным да ўсх.-слав. формы, што пацвярджаецца і геаграфіяй слова. Польск., відавочна, ад parzyć ’парыць’. Семантычная матывацыя невядомая; мабыць, таму што адвар гэтай лекавай расліны ўжываўся як прыпарка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасняка́ць ’высмаркацца’ (свісл., Сцяшк. Сл.), карэліц. ’вычысціць нос’ (Сл. ПЗБ). Укр. сякати(ся) ’смаркацца, фыркаць’, польск. siąkać, славац. siakať ’тс’. Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 430) выводзіць бел. лексему з па і польск. siąkać ’тс’. Устаўное ‑н‑ можна разглядаць як кампенсацыю пасля насавога ą. Аднак генетычна гэтыя лексемы ўзыходзяць да прасл. sęknęti (гл. Фасмер, 3, 826). Параўн. бел. прасякнуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасто́й ’часовы начлег, раскватараванне вайскоўцаў у прыватных дамах’, ’прыпынак для адпачынку, сну’ (ТСБМ, Інстр. III), ’пастаўнік’ (астрав., ДАБМ, 784; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пості́й, рус. посто́й, ст.-рус. постой ’часовае пражыванне’ (XVI ст.), польск. postój ’тс’, в.-луж. postoj ’поза, манера’, ’пункт гледжання, адносіны’, чэш., славац. postoj ’тс’. Паўн.-славянскае postojь. Да па‑стаяць < стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́п ’разводдзе, паводка’, патопа ’патоп, непралазная гразь’ (Нас., Бір. Дзярж.), ’балоцістае месца’ (Нас.). Укр. потоп ’патоп’, потопа ’паводка’, рус. пото́п, пск., цвяр. по́топь ’разліў, паводка’, польск. potop, чэш., славац. potopa, славен. potòp, серб.-харв. по̀топ, макед., балг. потоп ’патоп’, ’разводдзе’. Прасл. potop(a) < potopiti < topiti > тану́ць ’патанаць’ (гл.).

Пато́п2 ’стаптаны агарод’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да (па‑)таптаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паця́гавіч, пацяжывіч ’адмысловая палка, якой пакручваюць навой пры тканні на кроснах’ (КЭС, лаг., Касп.; віл., Сл. ПЗБ; мсцісл., Жыв. сл.; віл., Шатал.; Дэмб. 2). Утворана ад пацягваць пры дапамозе суфікса ‑авіч. Параўн. польск., вялікапольск. pociągacz ’кій для прытрымлівання навою з асновай’. Сюды ж ганц. па(ц)цяжка ’кола з зубцамі ў пярэднім навоі красён’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацяроб, па́цераб, поцяраб, поцераб, стол. пацярэбак ’выцераблены лясок, хмызняк’ (лях., Янк. Мат.; раг., чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ), ’сенажаць, ачышчаная ад кустоў’ (Шат., Касп.), пацяробкі ’рэшткі, абрэзкі ад бульбы, капусты’ (барыс., Сл. ПЗБ). Да па і церабіць, якое з прасл. terbiti ’чысціць’, ’карчаваць’ (Міклашыч, 354; Голуб-Копечны, 393; Мюленбах-Эндзелін, 4, 165; Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 501–2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачны́ ’стравы’ (зэльв., Сцяшк.). Не зусім ясна. Відаць, утворана пры дапамозе суфікса ‑ь‑по (Слаўскі, SP, 136) ад назоўніка печ (< прасл. pektь). Мена пе‑ ў па характэрная сакаючым гаворкам: галосная е (< ё) пасля губных пераходзіць у ‑α‑, напр., баліціса (з-пад Белавежскай пушчы) ’мыць бялізну’ < beliti sę, нават е (< е) > а: лун. пачаніна ’апёк’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачу́ра, пычура ’невялікая выемка ў печы’ (ганц., Сл. Брэс.). Укр. пічу́рка, рус. печу́рка ’ніша ў печы’, польск. pieczura ’тс’, ’ямка ля коміна для попелу і вуголля’, якое, відаць, з усх.-слав. печура, утворанага ад печ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ура (< прасл. ‑ura). Пачатковае па замест пе‑ (ці пі‑) — вынік ацвярдзення губных перад e(< Je, е).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашчопка ’дрывотня’, ’месца, дзе рэжуць, колюць, а часам і складаюць дровы’ (Бір.; чырвонае., З нар. сл.). Да па і шчапаць ’шчапаць лучыну’, ’калоць дровы’ (гл.), якое да прасл. ščep‑ (/skoi̯p‑/skei̯p‑Įskip‑). Параўн. роднасныя і.-е. паралелі: літ. skepsnė ’акравак’, skepeta, skepetas ’ануча’, ’хустка’, лат. škepele ’асколак’, ст.-грэч. σκάπτω ’рубаю’, ст.-в.-ням. skaft ’дзіда’ (Фасмер, 4, 503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пая́ва ’з’яўленне’ (чач., Мат. Гом.). Да па (< прасл. po‑) і я́ва < прасл. ava > прыслоўе avě > aviti ’з’явіцца, адкрыць, паказаць’, найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам для якіх будуць літ. ovytis ’з’яўляцца’, ’з’яўляцца ў сне’, ст.-інд. āvíḥ, авест. āviš ’адкрыта’ (Міклашыч, 101; Бернекер, 1, 34; Слаўскі, 1, 527; Махэк, 178; Фасмер, 4, 540–541; Трубачоў, Эт. сл., 1, 94–95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)