◎Пары́ла, парджы́ла ’вятроўнік, Filipendia цішагіа Maxim’ (Кіс.), парыла (Шат., Мат. Гом.), парыло (ТС, Маш., 5, 128) ’тс’. Мяркуючы па варыянту парджыла, слова можа быць запазычаннем з польск. parzydło ’тс’, набліжаным да ўсх.-слав. формы, што пацвярджаецца і геаграфіяй слова. Польск., відавочна, ад parzyć ’парыць’. Семантычная матывацыя невядомая; мабыць, таму што адвар гэтай лекавай расліны ўжываў- ся як прыпарка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)