Нё 1 ’няўжо’ (Колас). Скарочанае з няўжо́, гл. Шуба, Прысл. 167; іншыя формы: нёш (вілейск., Нар. сл.) < няўжо ж, нёʼж ’тс’ (Шат.), нё‑ж не ’няўжо ж не, а як жа’ (Гарэц.).

Нё 2 ’но (выгук, якім паганяюць каня ці вала)’ (ТС), укр. ньо ’тс’. Палаталізаваны дыялектны варыянт выклічніка но (гл.), цікавую паралель уяўляе ня ’выгук, якім падклікаюць сабаку’ (ТС) пры звычайным на. Параўн. таксама чэш. дыял. ně ’выгук, якім паганяюць цяглавых жывёлін’ (параўн. ESSJ SG, 2, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нітубіч ’бяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium’ (гродз., Кіс.), нятубіц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: ⁺не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма’, параўн. аналагічныя назвы: славац. neto бейкай расліна’, польск. nietota ’дзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́кліна ’глыбокае месца на балоце’ (Сл. Брэс.). Параўн. рус. смал. о́клины ’багна на месцы былых азёр’ (Мат. СОС). Перыферыйны характар гэтага слова для асноўнай беларускай тэрыторыі сведчыць аб яго старажытнасці: о́кліна < *о́кніна (во́кніна) у выніку дысіміляцыі н‑н > л‑н. У сваю чаргу *о́кніна (во́кніна) утворана ад акно, як зы́біна ад зыб (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 42, дзе зыбіна — аддзеяслоўнае ўтварэнне). Гл. акно́ 2 ’глыбокае месца ў балотных крыніцах і азёрах’ і вокнішча ’акно ў балоце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карава́й ’рытуальны вясельны хлеб’, укр. коровай ’тс’, рус. коровай ’тс’, балг. кравай ’тс’, серб.-харв. кра̀ва̑ј ’тс’, славен. kravâj ’тс’ (заходнеславянскія паралелі адсутнічаюць). Аб фальклорных даных гл. Іванаў-Тапароў, Иссл., 243 і наст. Традыцыйна каравай разглядаецца як «бык-жаніх» («каравай — карова»), каравай — варапай ’выкрадальнік нявесты’ ў адпаведнасці з абрадам «умыкання». Словаўтваральная мадэль выкарыстоўвае фармант ‑ějь/‑(j)ajь (Ваян, Gram. comp. IV, 532; SP, 1, 88). Параўн. літ. vasarà ’лета’, vasarójis ’яравы хлеб’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́за ’асоба, што без прычыны чапляецца, каб распачаць зваду’ (КЭС, лаг.), ’задзіра’ (Бяльк.), ’задзірысты, неадчэпны чалавек’ (Янк. 1, Янк. Мат.), ’задзіра, забіяка’ (Янк. Мат.). Ад каруза паходзіць карузлы (гл.), шэраг значэнняў якога, як і значэнні рускіх паралелей (параўн. рус. скорузлик ’заморак, замораная жывёла, чалавек’), даюць магчымасць параўнаць яго са славен. koruze ’кляча, дрэнны, благі конь’ (Куркіна, Этимология, 1970, 95). Але паходжанне суфікса ‑uza застаецца праблематычным. Значэнне ’задзіра’ ў лексеме каруза, такім чынам, спалучаецца са значэннем ’нярослы, чахлы, заняпалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кварта́л ’чацвёртая частка года’ (ТСБМ, Нас.), ’частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі’ (ТСБМ, Яшк.), ’адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Яшк.). Ст.-бел. кварталъ ’чвэрць’ (з 1692 г.). З польск. kwartał < с.-лац. quartale. Як у папярэднім выпадку, для старабеларускага нямецкае пасрэдніцтва не даведзена (параўн. Булыка, Запазыч., 145; Слаўскі, 3, 462–463; ЕСУМ, 2, 415). Аднак для мовы XIX–XX стст. трэба мець на ўвазе магчымасць рускай крыніцы. Аб гэтым сведчыць месца націску.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асно́ва. Першапачаткова ’ніткі, што ідуць уздоўж тканіны’. Рус., укр., балг., макед. основа, серб.-харв. основ, польск. osnowa, чэш., славац., славен. osnova, ст.-рус. основа. Праслав. *o(b)snova (Трубачоў, Ремесл. терм., 113) утворана як бяссуфіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *o(b)sno‑vati (аснаваць), які ад снаваць (гл.). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 663; Фасмер, 3, 162; БМ 61, 1, 3; Булахоўскі, Тр. ИРЯ, 1, 173. Недакладна адносіць утварэнне слова да XIX–XX стст. (Гіст. лекс., 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аця́ць ’узяць’ (слуц., Абабурка, Лінгв. дасл., 4), ацяты ’агорнуты’ (Абабурка, там жа). З от‑яти, ст.-слав. отѧти ’адняць, забраць’, уяць узяць, убавіць’ (Нас.) і іншыя прыставачныя ўтварэнні ад прасл. jęti. Сюды ж, магчыма, узнятае шляхам дэкампазіцыі цяло́ ’схапіла, узяло’ ад цяць (от‑яти > о‑тяти), як няць ’схапіць’, ст.-рус. няти ’ўзяць’ (з vъn‑ęti, sъn‑ęti, гл. Ваян, RÉS, 22, 11; Слаўскі, 1, 536), параўн. зацяло (гаварыць) і заняло (мову), зацяты і заўзяты. Гл. ацяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́к ’расліна Cirsium, бадзяк палявы, агародны’ (Бяльк.; гл. таксама Кіс.), будзя́к ’чартапалох, Carduus crispis L.’ (Кіс.). Укр. бодак, бодляк, бодлак ’Cirsium, бодак, будяк, бодяк ’Carduus’, рус. будяк. Параўн. чэш. bodlák, славац. bodliak ’Carduus’, славен. bodak ’Carduus’, ст.-польск. bodłak, bodak, bodziak ’тс’. Усё гэта незалежныя слав. утварэнні ад дзеяслова *bosti, *bodati калоць’. Гл. Махэк, Jména rostl., 255 (рус. формы, як лічыць Мяркулава, Очерки, 94–95, запазычаны з укр.). Параўн. і Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ бада́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балагу́р, балагу́рыць, балагу́рлівы (Касп., Нас.). Рус. балагу́р, балагу́рить, укр. балагу́р, балагу́рити, балагу́ркати. Мабыць, складанае слова. Першая частка да бала‑ (параўн. бала́каць, балабо́ліць, балабо́ніць) або *bajati, другая — да гавары́ць (параўн. рус. дыял. гу́ркать ’гаварыць’). Бернекер, 40; Фасмер, 1, 112; Рудніцкі, 61. Іначай, але не зусім абгрунтавана, Шанскі, 1, Б, 19. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які выводзіў балагу́р з балагу́ла (гл. балаго́л 1). Кноблах (JČ, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове баламут) экспрэсіўны прэфікс bala‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)