До́сыць ’досыць’ (БРС, Нас., Байк. і Некр.), таксама до́сіць, дос (Касп.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне, як і ўкр. до́сить, з польск. dosyć ’тс’. Вельмі няпэўна. Хутчэй за ўсё не запазычанне, а роднасныя формы. Гл. у Фасмера, 1, 532: рус. дыял. до́сыть, бел. до́сыць, польск. dosyć, чэш. dost, dosti, славац. dosti < *do syta. Так жа мяркуе (але без бел. форм) Слаўскі, 1, 157. Параўн. досць (гл.). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 86–87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насту́рка ’дэкаратыўная расліна з пахучымі кветкамі, звычайна Tropaeolum majus L.’ (ТСБМ), насту́лька ’тс’ (Нас., Некр. і Байк., Сцяшк. Сл., Ян.), настурцыя (Некр. і Байк., ТСБМ; міёр., Жыв. сл.), настурція ’тс’ (Жыв. сл.). Апошнія формы перадаюць лацінскую назву кветкі — Nasturtium (< nasitortium ад nasus ’нос’, бо выклікае чыханне, Скок, 2, 505; Бязлай, 2, 211), астатнія — вынік адаптацыі ў адпаведнасці з распаўсюджанай мадэллю назваў кветак на ‑ка (параўн. аўду́лька, наготка і пад.) і збліжэння з уласным імем Ниста, Насту́ля (рус. Настасья, Анастасия).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нё1 ’няўжо’ (Колас). Скарочанае з няўжо́, гл. Шуба, Прысл. 167; іншыя формы: нёш (вілейск., Нар. сл.) < няўжо ж, нёʼж ’тс’ (Шат.), нё‑ж не ’няўжо ж не, а як жа’ (Гарэц.).

Нё2 ’но (выгук, якім паганяюць каня ці вала)’ (ТС), укр. ньо ’тс’. Палаталізаваны дыялектны варыянт выклічніка но (гл.), цікавую паралель уяўляе ня ’выгук, якім падклікаюць сабаку’ (ТС) пры звычайным на. Параўн. таксама чэш. дыял. ’выгук, якім паганяюць цяглавых жывёлін’ (параўн. ESSJ SG, 2, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́к ’расліна Cirsium, бадзяк палявы, агародны’ (Бяльк.; гл. таксама Кіс.), будзя́к ’чартапалох, Carduus crispis L.’ (Кіс.). Укр. бодак, бодляк, бодлак ’Cirsium, бодак, будяк, бодяк ’Carduus’, рус. будяк. Параўн. чэш. bodlák, славац. bodliak ’Carduus’, славен. bodak ’Carduus’, ст.-польск. bodłak, bodak, bodziak ’тс’. Усё гэта незалежныя слав. утварэнні ад дзеяслова *bosti, *bodati калоць’. Гл. Махэк, Jména rostl., 255 (рус. формы, як лічыць Мяркулава, Очерки, 94–95, запазычаны з укр.). Параўн. і Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ бада́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базары́нка, базары́нак ’падарунак, куплены на базары’ (Нас.), базары́нкі ’тс’ (Гарэц.). Укр. базари́нка, басаври́нок, басари́нок, басари́нка, басари́мок ’хабар, падарунак’, басару́нок ’сена або трава, якую даюць карове ў час даення’. Рус. дыял. баса́ри́нка ’праца для гаспадара за арэнду зямлі’. Запазычанне з польск. basarunek ’кампенсацыя’ (< с.-в.-ням. bezzerunge ’паляпшэнне, выпраўленне’; параўн. ням. Besserung). Карловіч, Wyr. obce, 37; Корбут, PF, 4, 402, 496; Брукнер, 17; Фасмер, 1, 130. Формы з ‑з‑ другасныя (па народнаэтымалагічнаму асэнсаванню ў сувязі з база́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бале́я ’балея, вядро і г. д.’ (Нас., Шат., Касп., БРС, Мат. Гродз., Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.), балі́я́ (зах.-палес., Бесар., Сцяшк. МГ). Рус. дыял. ба́лья, бале́я́, укр. ба́лія. Праз польск. balja, balija, baleja ’тс’ з ням. дыял. Balje (ням. літаратурнае Balge) < гал. < франц. baille ’бак, чан’. Гл. Пауль, Wörterb., 66; Брукнер, 12; Бернекер, 41; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; параўн. і Мацэнаўэр, Cizí sl., 103. Балея таксама ’яма круглай формы, у якой здабывалі жалеза, соль’ (Яшкін, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надалізоный ’надакучлівы, назойлівы’ (браг., З нар. сл.), надалызоны, надалызлівы ’дакучны’ (лоеў., Ян.), параўн. рус. надалы́зня, надолы́зня ’пра надаедлівага, неадчэпнага чалавека’, надалы́зить, надолы́зить ’абрыднуць, надаесці’, надалы́зть ’тс’. Няясна, магчыма, з метатэзай складоў ад надазаля́ць ’надакучаць’ або ад талы́заць ’тузаць, тармасіць, біць’ з азванчэннем т у інтэрвакальным становішчы; у карысць апошняга сведчаць таксама фанетычныя прыкметы (формы з ‑da‑, паралельныя да форм з ‑до‑, якія фіксуюцца ў паўночнарускіх гаворках) і зыходная семантыка, характэрная для рада дзеясловаў са значэннем ’надаядаць, надакучаць’, параўн. пададзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Друшля́к ’прабойнік’, ’друшляк’ (БРС). У значэнні ’друшляк’ адзначаецца ў ст.-бел. помніках з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Рус. дуршла́г, друшла́г, дуршла́к, друшла́к, укр. друшля́к. Запазычанне з польск. druszlak, durszlak ’тс’ < ням. Durchschlag. Булыка, там жа, 103; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 213–214. Фасмер (1, 555) лічыць рус. лексемы прамым запазычаннем з ням. мовы, што недакладна (крытыку гл. у Шанскага, там жа, 214): на пачатку XX ст. у рус. мове з’явіліся формы тыпу друшла́к, а не дуршла́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Д’ябал ’д’ябал’ (БРС, Сцяшк., Нас., Шат., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. diabełст.-польск. была яшчэ форма diaboł). Польск. слова са ст.-чэш. diábel (чэш. ďabel) < лац. diabolus < грэч. διάβολος (гл. Слаўскі, 1, 146). Запазычанне сведчыцца наяўнасцю гука ‑б‑ (ва ўсх.-слав. мовах, дзе слова ўзята прама з грэч. мовы, формы тыпу рус. дья́вол, укр. дия́вол, дія́вол). Іншая форма слова — дзя́бал (дзя́бэлНас.), якая, паводле Кюнэ (Poln., 52), таксама запазычана з польск. diabeł (djabeł).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́гаўка ’шчупак, Esox’ (Мат. Гом., З нар. сл., 277), ’непаседа’ (Мат. Гом.), жагла́к ’шчупак’ (Мат. Гом.). Улічваючы значэнне ’непаседа’, супастаўляецца з жыг ’момант’, жыга, жыгун ’непаседа’, г. зн. звязваецца з коранем слоў жагаць, жыгаць ’бліскаць’ (гл.) праз сэнс ’хутка гарэць’, адкуль ’хутка рабіць’, ’быць хуткім’. Іншая магчымасць: жыгаць ’кусаць’. У абодвух выпадках прамежкавыя формы — незафіксаваныя прыметнікі *жагавы (*жиговъ, *жаговъ?), *жаглы ’хуткі’ або ’куслівы’. Не выключана, што жа́гаўка звязваецца з ’хуткім’, а жагла́к (параўн. жа́гліўка, жа́гляўка) — з ’куставым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)