Гуж1 ’гуж’ (БРС, Касп., Бяльк.). Ад прасл. *gǫžь; параўн. рус. гуж, укр. гуж, польск. gążew, gążwa, балг. гъж, гъжва і г. д. Паводле Фасмера (1, 471), версія аб роднаснасці з прасл. *ǫza і далей *vęzati не тлумачыць пачатковага гука g‑. Таму лепш параўноўваць са ст.-ісл. kengr ’крук’. Іншыя даследчыкі ўсё ж лічаць g‑ пратэзай. Агляд матэрыялу і літ-ры ў Трубачова, Эт. сл., 7, 93–94.

Гуж2 ’вуж’ (Сцяшк.). З вуж (< *ǫžь); мена пратэтычных гукаў в‑ > г‑ (так і ў некаторых іншых словах: гу́зкі‑ву́зкі) (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́ля, гу́ла ’гуля’ (БРС). Рус. гуля, укр. гуля, польск. gula і г. д. Прасл. *gulʼa ’тс’ (агляд семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 169–170). Лічыцца звязаным са ст.-інд. gōla‑ ’шар’, ст.-ісл. kúla ’шар, мяч, гуля’ і інш. Гл. Фасмер, 1, 473 (там агляд версій). Бернекер (1, 362) прапануе іншую версію; сувязь з серб.-харв. гу́лити ’здзіраць скуру, кару’. Гэта тлумачэнне, якое Слаўскі (1, 376) лічыць няпэўным, Трубачоў (там жа, 170) лічыць верагодным.

Гу́ля ’голуб і галубка’ (Нас.). Відаць, ад гукапераймальнага гулю‑гулю (Нас.), якім прынаджваюць голуба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ўгі ’доўгі’ (БРС). Рус. до́лгий, укр. до́вгий, чэш. dlouhý, славац. dlhý, польск. długi, балг. дъ́л(ъ)г, серб.-харв. ду̏г, ст.-слав. длъгъ. Прасл. форма *dьlgъ ’доўгі’. Праславянская лексема мае вельмі надзейныя адпаведнасці ў і.-е. мовах. Параўн. ст.-інд. dīrghás, авест. darəga‑, ст.-перс. darga‑, грэч. δολιχός, літ. ìlgas, хец. dalugaeš (мн. л.). Вельмі цікавай з’яўляецца дакладная адпаведнасць вытворнага прасл. *dьlgostь ’даўжыня’ і хец. dalugašti‑ ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 524–525; Бернекер, 1, 251–252; Траўтман, 55; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 207–209 (з адпаведнай літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дру́гі́ ’другі, іншы’ (БРС, Нас., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах. і г. д.). Рус. друго́й ’іншы’, ’другі’, укр. дру́гий і г. д. Падрабязны агляд форм ва ўсіх слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 131–132. Прасл. *drugъ, *drugъ(jь) лічыцца этымалагічна звязаным з друг ’сябар і да т. п.’ (прасл. *drugъ; агляд форм у Фасмера, 1, 543; Трубачова, там жа). Роднасныя формы: літ. draũgas ’прыяцель’, лат. dràugs ’тс’, ст.-ісл. draugr ’муж’ і г. д. Гл. Фасмер, там жа; Бернекер, 1, 230–231; Траўтман, 59; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жакі́ ’дзеці, што хадзілі на каталіцкі вялікдзень з вітаннямі і рацэямі па хатах’ (валож., Жыв. сл., 41), ’валачобнікі’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жак ’вучань, студэнт’, укр. жак ’шкаляр, бурсак’ (Грынч.). Ст.-бел. жакъ ’каталіцкі царкоўны служыцель, шкаляр’ (1423–1438 гг., Булыка, Запазыч., 112–113). З польск. żak ’вучань, царкоўны служыцель’ (з XV ст., Рэчак) < чэш. žak < раманск. (магчыма, паўн.-італ. zago), с.-лац. zaco < лац. diacus < грэч. διάκονος (> дыякон, дзяк, гл.). Брукнер, 661; Фасмер, 2, 34; Голуб-Копечны, 441; Махэк₂, 721; Скок, 3, 670; Безлай, 1, 101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жале́тка1 ’камізэлька’ (Бяльк.; навагр., Нар. сл., 76, 236; Сл. паўн.-зах.). З рус. жиле́тка (з 1784 г.), жиле́т (з 1799 г.)’тс’, франц. gilet ’тс’ (з 1557 г.) < ісп. jileco (суч. > jaleco) < араб. (XVI ст.) jalako, jaleko куртка’ < тур. yelek ’камізэлька’. Даза, 362; Блох-Вартбург, 290. Паводле іншай, менш верагоднай версіі, франц. gilet ад імя шута Gille (Шанскі, 1, Ж, 292).

Жале́тка2 ’лязо для бяспечнай брытвы’ (шчуч., З нар. сл., 42). Новае (відаць, 20–30‑я гады) запазычанне з польск. żyletka ’тс’ < франц. Gillêtte (прозвішча вынаходніка, адкуль і назва фірмы). Дарашэўскі, 10.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаль, жа́ласлівы, жа́ласны, жа́ласць, жа́ліцца, жа́льба і іншыя вытворныя (ТСБМ). Рус. жаль ’шкада’, укр. жаль ’жаль’, польск. żal, чэш. žal, славац. žial, в.-луж. žel, н.-луж. žal, балг., макед. жал ’тс’, серб.-харв. жа̏о ’шкада’, славен. žàl ’шкада, жаль’. Ст.-слав. жаль ’шкада’. Літ. gėlà ’боль; жаль’, ням. Qual ’мука’, арм. keł ’нарыў’. Прасл. *žalь утворана з асновай на *‑ь (< ) на базе і.-е. кораня *g​uel‑ ’калоць, боль, мука, смерць’ (Покарны, 1, 470–471) Фасмер, 2, 34–35 (дзе і іншая літ-pa); Скок, 3, 671. Гл. яшчэ жалець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жані́ба ’жаніцьба’ (Жд. 2). Суфікс ‑ьba выкарыстаны ў слав. утварэннях таго ж значэння адыменнага і аддзеяслоўнага характару: жані́цьба, рус. жени́тьба, славац. ženitba, серб.-харв. жѐнитба і да т. п., памор. žeńba, славац. ženba, славен. žę̂nba, серб.-харв. жѐмба і да т. п. Варыянт з ‑іба мае пашырэнне ў бел. мове, прычым гаворка ідзе не толькі аб лексічных балтызмах (Лаўчутэ, Baltistica, 1. priedas, 1972, 90–91; Мартынаў, Праславянская и балтославянская суффиксальная деривация имен, 1973, 17), але аб словаўтваральным уплыве балт. моў на слав., у першую чаргу бел. (параўн. сяліба, садзіба). Гл. Слаўскі, SP, 1, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвя́каць ’шумна перажоўваць’ (ТСБМ). Рус. жвакать, дыял. пск., смал., калін., кастр. жвякаць ’есці, жаваць, жвякаць, гаварыць’, укр. жвакати ’гучна перажоўваць’, польск. żwakanie śledziony ’гук, які ствараецца селязёнкай каня’ (у Сянкевіча, магчыма, з усх.-слав.). Чэш. žvýkati, славац. žviakať, ’перажоўваць, балбатаць’, в.-луж. žwakać, н.-луж. žwakaś ’перажоўваць’, балг. жвакам ’жаваць’, макед. жвака, џвака ’жаваць, балбатаць’, серб.-харв. жва́кати ’тс’, славен., žvekáti ’тс’. Кантамінацыя гукапераймальнага дзеяслова, на што ўказвае суфікс ‑ка‑, і кораня, прадстаўленага ў жаваць: *žьv‑, які, відаць, мог спалучацца як з тэмай ‑a‑, так і з інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужу́лачкі ’самаробныя цацкі з касцей, у якіх прадоўбваюць дзірачкі і ўцягваюць нітачкі’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. журжа1 ’тс’ (?), жураўка ’калодка з дзіркай (у прыладах)’. Параўн. яшчэ рус. тул. жижо́лка ’вяроўка’. Калі па сувязі з дзеясловам, што мае значэнне ’гусці’, магчыма суадносіць з коранем жужэць (гл.). Некаторыя іншыя магчымасці гл. журжа1. Фіналь ‑ачкі яўна суфіксальнага характару (< *‑ъk‑ьk‑i). Калекцыю агульнаслав. слоў на *‑i‑ гл. Мейе, Études, 2, 412–421; корань *geu‑ ’згінаць, скручваць’ мог мець пашырэнне ‑l‑ (Покарны, 1, 396–397; гл. жулёмак), першае жу‑ можа быць экспрэсіўным паўтарэннем. Гл. яшчэ жужалкі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)