Апанча́, ст.-рус. япончица (Слова аб палку Ігаравым), ст.-бел. епанча, апонча, опанча, опонча (з 1508, Гіст. лекс., 139, 142). Рус. епанча (з канца XVI ст., Сразн.); дыял. опунча ’неахайны чалавек’, укр. дыял. опанча. Польск. oponcza, балг. япанджак, макед. јапанџак. Параўн. тур. yapinca, крым.-тат. јапынџы ’плашч, папона’ і пад. ад цюрк. jap‑ ’пакрываць’ (Расянен). У бел. з крым.-тат. ці тур., магчыма, праз укр. Бел., укр., польск. формы адлюстроўваюць кантамінацыю з опона ’пакрывала’. Параўн. бел. дыял. апоняшырокае, не дапасаванае да фігуры адзенне’ і ’чалавек, які носіць такое адзенне’ (Янк. III). Літ. jupančia, магчыма, не толькі з польскай (Фрэнкель, 198), але і праз беларускую. Гл. Фасмер, 2, 20–21; Конанаў, ИОРЯ, 1966, 226.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малаха́й1 ’шапка з шырокімі навушнікамі’, ’шырокі кафтан без пояса’ (ТСБМ), малахайка ’зімовая шапка’ (Касп.). Укр. малахай, рус. малаха́йшырокае мешкаватае адзенне без пояса’, ’доўгі халат з футра’, ’неакуратна апрануты чалавек’, ’разява, расцяпа’, ст.-рус. малахай ’шапка з футрам’ (XVII ст.). Запазычана ва ўсх.-слав. мовы з тат. malaxai, марыйск. malaxai, якія з калмыц. maχlä, манг. malagai ’шапка’ (Фасмер, Этюды, 127; Яго ж, 2, 562; Аткупшчыкоў, Из истории, 208).

*Малаха́й2, молоха́й ’хвароба ў авечак’ (мазыр., З нар. сл.). Няясна. Недастатковасць інфармацыі аб сутнасці названай хваробы дае магчымасць зрабіць толькі некаторыя дапушчэнні адносна паходжання лексемы. Можна дапусціць, што яна звязана з навагрэч. μαλακός ’мяккі’, μαλακώνω ’паслабляю, размякчаю, сціхаю’, μαλάκυνσις ’размякчэнне мозга’, якія ўзыходзяць да ст.-грэч. μαλαχία ’слабасць’. Параўн. таксама лац. malacia ’вяласць, бяздзейнасць’, ’адсутнасць апетыту’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Правесці папярэднюю работу для ажыццяўлення, выканання чаго‑н. Падрыхтаваць даклад. Падрыхтаваць рукапіс да набору. □ Штаб злучэння падрыхтаваў план разгрому карнікаў. Шамякін. // Зрабіць поўнасцю гатовым, прыдатным для выкарыстання. [Плакс:] — Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць карэнне... Зарэцкі.

2. Даць неабходныя веды, навучыць для якой‑н. мэты. Падрыхтаваць навучэнцаў да экзаменаў. Падрыхтаваць спецыялістаў. □ Робячы стаўку на шырокае народнае паўстанне, Кастусь думаў і пра яго кіраўнікоў і арганізатараў. Дзе іх узяць?.. Іх трэба толькі выявіць і падрыхтаваць. Якімовіч.

3. Настроіць адпаведным чынам для ўспрымання якой‑н. навіны, звесткі і пад. [Аня:] — А што, калі бацька будзе супроць нашага вяселля? Ты ж ведаеш яго, ён такі ўпарты. Яго трэба падрыхтаваць, угаварыць. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Лоўка прыладзіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што‑н. [Сенька], гад, неяк злаўчыўся, крутануўся, вырваў руку і ўдарыў... Краўчанка. Я зняў з пляча сваё ружжо, злаўчыўся і скокнуў у лодку, зусім не турбуючыся, што яна можа перавярнуцца: варты ў лодцы былі высокія і дно — шырокае, ледзь не круглае. Чыгрынаў. // перан. Умела выкарыстаць якія‑н. абставіны; дасягнуць якой‑н. мэты з дапамогай хітрасці, хітрыкаў. А Ліс праз тыдзень змыўся З граш[а]мі, што ў банку атрымаў. Праверылі — дык як жа ён злаўчыўся? — І ўбачылі: Мядзведзь два чэкі падпісаў. Корбан.

2. Набыць навыкі выканання якой‑н. работы; налаўчыцца. Ён злаўчыўся пісаць левай рукой. □ — Пасля сам, як злаўчышся, будзеш знаходзіць, пра што пісаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сікляк ‘мурашка’ (Інстр. 2), сіклі́ўкі, сікля́хі, сікуны́, сіку́чкі ‘малыя рудыя мурашкі’ (чэрв., віл., паст., круп., лудз., Сл. ПЗБ), сіку́шкі ‘мурашкі’ (Сл. рэг. лекс.), сі́каўка ‘малая рудая мурашка’: сікаўка як сікнет ядам (барыс., Сл. ПЗБ). Ад сікаць і асновы прым. сікл‑, параўн. сіклі́вы ‘які выдзяляе пякучую вадкасць’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Тое ж рус. пск. сікля́ха ‘мурашка’, сікля́шнік ‘мурашнік’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) мяркуе, што разглядаемыя назвы мурашкі таго ж паходжання, што і назва рыбы сікла (гл.). Асноўны прызнак, што іх аб’ядноўвае — ‘невялікі, дробны’ — прадстаўлены лат. sîks ‘маленькі, дробны’. Аднак шырокае распаўсюджанне назваў мурашак з коранем сік‑ і наяўнасць такой матывацыі ў іх назвах далёка за межамі балтыйскага рэгіёна, параўн. ненец. javoroptsa ‘мурашка’ < jaw ‘мача’ і інш., цалкам адводзіць такую версію іх паходжання, гл. Анікін, Опыт, 277; Трубачоў, Труды, 1, 505–506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наве́рх,

1. прысл. На верхнюю частку чаго‑н., у напрамку да верху чаго‑н. Усеўся зубр бліскучы Наверх на радыятар. Аўрамчык. Мільёны вялікіх і дробненькіх рыб Наверх усплываюць, ныраюць углыб. Глебка. // На верхні паверх. І тут раптам абставіны змяніліся: мяне перавялі працаваць наверх, на кухню. Даніленка.

2. прысл. На знешні бок; з сярэдзіны на паверхню. Смала выступіла наверх. □ Мядзведзя граў хлапчук.., апрануты ў вывернуты шэрсцю наверх кажух. Бядуля. // перан. На паверхню. Праўда выйдзе наверх.

3. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні прадмета, асобы, на верхнюю частку якіх ці паверх якіх накіравана дзеянне. [Букрэй] сядзеў на бярвеннях каля агню, накінуўшы наверх салдацкага шыняля яшчэ болей шырокае, чым ён сам, шляхецкае футра з шырачэзным каўняром. Колас.

•••

Выйсці (усплыць) наверх гл. выйсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укарані́цца, ‑ранюся, ‑рэнішся, ‑роніцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пусціць глыбока карэнне, добра ўрасці ў зямлю. Пагукваў дзядзька ўжо на полі І ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з конікам таміўся. Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Трывала замацавацца, атрымаць шырокае распаўсюджанне, увайсці ў звычай, звычку. У калгасе ўкараніўся строгі парадак ва ўсім. Дуброўскі. Як аграном, Мікалай Аляксеевіч добра бачыў тыя недахопы, якія ўкараніліся ў гаспадарцы. Навуменка. Яго звычка, што ўкаранілася яшчэ ў тыя часы, калі ён [Сцяпан Фёдаравіч] камандаваў ротай ці батальёнам, — быць у самым пекле бою. Мележ.

3. Асталявацца дзе‑н., умацаваць сваё становішча. [Генадзь] уладзіў .. [Вікторыю] працаваць на тэлебачанне і чакаў, калі яна там укарэніцца, каб звязаць з ёй сваё жыццё. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полотно́ ср.

1. в разн. знач. палатно́, -на́ ср.;

шёлковое полотно́ шаўко́вае палатно́;

узо́рчатое полотно́ узо́рыстае палатно́;

железнодоро́жное полотно́ чыгу́начнае палатно́, палатно́ чыгу́нкі;

земляно́е полотно́ (дороги) земляно́е палатно́;

ездово́е полотно́ (моста) ездаво́е палатно́;

полотно́ конве́йера палатно́ канве́ера;

полотно́ пилы́ палатно́ пілы́;

полотно́ изве́стного худо́жника палатно́ вядо́мага мастака́;

широ́кое полотно́ литерату́рного произведе́ния шыро́кае палатно́ літарату́рнага тво́ра;

2. (у ворот) ство́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ткач ’рабочы, майстар, які вырабляе тканіну на ткацкім станку’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Уладз.; кобр., Яшк. Мясц.; Арх. Вяр.), ст.-бел. ткачъ ’тс’ (1518 г., КГС), сюды ж тка́чка ’ткалля’ (Жд. 1, Мат. Гом., Уладз.; Горбач, Зах.-пол. гов.), ’прадзільшчыца’ (лід., Сл. ПЗБ), ткачы́ха ’ткалля’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Уладз., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр., рус. ткач ’той, хто тчэ’, польск. tkacz, славац. tkáč, н.-луж. дыял. tkac, серб.-харв. ткач, балг. тъка́ч, макед. ткаеч ’тс’. Прасл. *tъkačь nomen agentis ад *tъkati (гл. ткаць1), лічыцца адносна познім утварэннем (Сяткоўскі, Słow. nazwy, 111). Звяртае на сябе ўвагу тка́чка ’прадзільшчыца’, у якім можна было б бачыць захаванне першаснага значэння *tъkati ’віць, звіваць’, параўн. Махэк₂, 644; шырокае ўжыванне назвы *tъkačьka: укр., рус. дыял. тка́чка, польск. tkaczka, славац. tkáčka, балг. тъка́чка, макед. дыял. тка́чка ’ткачыха’ сведчыць пра стары дэрыват ад *tъkačь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца хмарамі, станавіцца хмурным (пра неба). Неба хмурылася і хмурылася, здавалася, вось-вось пойдзе дождж. Федасеенка. // Станавіцца пахмурным, хмарным (пра пагоду). Шырокае мора бясконца шуміць... Не хмурся дажджом, далягляд. Жычка. Не дзень, не два ўжо хмурылася надвор’е. Мыслівец. / у безас. ужыв. Навокал, нізка над даляглядам, як быццам хмурылася, пагруквала, таямніча і насцярожана, а дождж усё не ішоў. Брыль.

2. перан. Станавіцца хмурным, насупленым. [Мікалай Пятровіч] нават адчуў на сваёй спіне лёгкі халадок і прыкра хмурыўся, намагаючыся рассеяць нядобры настрой. Каршукоў. // Моршчыцца, насуплівацца, выражаючы неспакой, хваляванне, турботу, злосць (пра лоб, бровы). Сінія вочы іскрыліся просьбай, разгублена хмурыліся бровы. Лынькоў. // Злавацца на каго‑н. [Саша:] — А я, дзівак, лічыў, што ты [Вася] ад зайздрасці, што сам не пабыў дома, хмурышся на мяне. Шуцько. Вельмі не рад быў свайму канкурэнту ксёндз Марцэвіч. Ён хмурыўся на мніха. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)