чарнале́ссе, ‑я, н.

Лісцевы лес. Хвойнік паступова перайшоў у чарналессе. Сачанка. Узімку мялі мяцеліцы, і змрочнае чарналессе шумела панура і злосна. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каго-што і чаго.

1. Падарыць паступова ўсё, многае.

2. Падарыць ізноў тое, што было падорана. Перадарыць падарунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Разм. Станавіцца тонкім або больш тонкім. Паступова вяроўка танчэла і заканчвалася тоненькім пяньковым хвосцікам з дзесяткамі вузельчыкаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спакваля́, спаквала́паступова, патроху, марудна, павольна’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Бяльк., Сцяшк.), спокволя часок приду ‘пачакаўшы’ (Нас.), споквала́, споклава́ ‘тс’ (ТС), спахваля́ ‘паволі, паступова’ (Касп.); з іншай прыстаўкай: спракваля́ (калінк., З нар. сл.), спраквала́ (рагач., Сл. ПЗБ), спракво́м (Жд. 1). Рус. дыял. спрохвала́ ‘тс’ з вядомай зменай кв > хв. Шуба (Прыслоўе, 127) мяркуе, што гэта прыслоўе ўзыходзіць да кораня квол‑ (гл. кволы, кволіць), канкрэтна — да назоўніка пакво́л (пакво́ль), існаванне якога пацвярджаецца прыслоўямі пакво́льна ‘вольна’ (Кос.), укр. пакво́лом ‘павольна, марудна’. Хутчэй, гэта дзеепрыслоўе ад пакво́лець ‘рабіцца вальней’, скво́лець ‘аслабець’, пакво́ліць ‘пачакаць’ (Нас.). Гл. пакваля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уладкава́цца сов., разг.

1. прийти́ в поря́док, упоря́дочиться;

усё паступо́ва ўладкава́лася — всё постепе́нно пришло́ в поря́док (упоря́дочилось);

2. (на работу) устро́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Тое, што і погляд. Пагляд бацькі паступова мякчэў. Кулакоўскі. У .. [Кораня] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго і што. Сабраць за некалькі прыёмаў у нейкай колькасці.

Н. вядро ягад.

2. каго. Запрасіць сабрацца ў адно месца для арганізацыі чаго-н.

Н. народу.

3. чаго. Паступова збіраючы або адкладваючы, назапасіць значную колькасць чаго-н.

Н. грошай на кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́ты, ‑ая, ‑ае.

Які паступова паніжаецца; з нахілам. Пакаты дах. □ Стукнуўшы дзверцамі, Сцяпан адпусціў тормаз, і машына сама пакацілася да варот: двор быў пакаты. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкапітуля́цыя, ‑і, ж.

У біялогіі — паўтарэнне арганізмамі ў працэсе іх індывідуальнага развіцця прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам, але паступова зніклі ў дарослых форм.

[Лац. recapitulation — паўтарэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прызбіро́к ’невялікі кошык для ягад’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад разм. прызбіра́ць < збіра́ць < прасл. *sъbirati, гл. браць. Не выключана ўсходнеславянскае паходжанне прэфіксальных дзеясловаў, параўн. рус. дыял. присбира́ть ’назбіраць (ягад, грыбоў і пад.)’, укр. призбира́типаступова назбіраць; назапасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)