Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫПТЫ́З (ад англ. strip распранацца + tease дражніць),
музычна-танцавальнае прадстаўленне, удзельніцы (або ўдзельнікі) якога паступова агаляюцца пад музыку. Звычайна выконваецца ў спец. рэстаранах, начных барах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕ́РДЫ,
назва сельскага насельніцтва ў дакументах 11—12 ст. ў Стараж. Русі. Напачатку С. называлі свабодных абшчыннікаў. Паступова з іх вылучылася залежная ад дзяржавы, а потым і ад феадалаў група «худых С.», якія мелі сваю гаспадарку, коней і інвентар, плацілі даніну (натуральны аброк) князю. Яны захоўвалі асабістыя свабоду і правы, адказвалі за правіннасці і злачынствы паводле тагачаснага права. У 13—15 ст. тэрмін «С.» паступова знік у сувязі з дыферэнцыяцыяй сялянства. Апошняя згадка пра С. на Беларусі ў дагаворнай грамаце 1440 вял. князя ВКЛ Казіміра Ягайлавіча пра ўстанаўленне міру і ўмовы гандлю Полацка і Віцебска з Ноўгарадам. Крыніцамі для вывучэння становішча С. з’яўляюцца Руская праўда і наступныя юрыд. акты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ШАСТА́К»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Выканаўцы кружацца папераменна то ў хуткім, то ў павольным тэмпе (часам к фіналу тэмп паступова паскараецца). Танец пашыраны ў зах. і паўд. раёнах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́Т,
старадаўняя канструкцыя страхі сял. хат і гасп. пабудоў на Беларусі. Бярвёны тарцовай сцяны вышэй верхняга вянка зруба паступова ўкарочваліся, сцяна набывала выгляд ступеньчатага трохвугольніка. На выступы клалі падстрэшныя жэрдкі-латы, якія служылі асновай страхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІФ (ад англ. cliff стромкі абрыў, скала, уцёс), берагавы ўступ,
стромы абразійны абрыў, што ўтварыўся ў выніку разбурэння высокага карэннага берага пад уздзеяннем прыбою. Паступова адступае ў бок сушы і павялічвае шырыню абразійнай берагавой тэрасы, што ляжыць каля яго падножжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЗА́РЫ,
качавы цюркамоўны народ, які з’явіўся ва Усх. Еўропе ў 4 ст. У сярэдзіне 7 ст. Х. стварылі Хазарскі каганат. Пасля яго падзення ў канцы 10 ст.паступова растварыліся сярод інш. цюркскіх народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІРЭ́ЙСКІЯ ШКО́ЛЫ, епархіяльныя школы,
ніжэйшыя агульнаадукацыйныя саслоўныя (пераважна для дзяцей святароў) навуч. ўстановы. Існавалі ў Расіі ў 1721—37. Выкладаліся: чытанне, граматыка, рэлігія, у некаторых школах — таксама арыфметыка, лац., грэч., славянская, стараж.-яўрэйская мовы. З 1737 паступова пераўтвораны ў духоўныя семінарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСО́ШНАЕ, пасошнае абкладанне, сошнае,
дзяржаўны пазямельны падатак у Расіі 16—17 ст., пры налічэнні якога за адзінку абкладання бралася саха. Памеры П. заносіліся ў пісцовыя кнігі. Паступова П. расло, траціла пазямельны характар і больш улічвала прамысл.-гандл. дзейнасць насельніцтва. У 1679 заменена падворным абкладаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛІВА́ННЕ,
лячэбна-прафілактычная водная працэдура для загартоўвання арганізма; назначаецца таксама ў пачатку водалячэння. Абліванне праводзяць 2—3 мін кожны дзень на працягу 4—6 тыдняў, паступова зніжаючы т-ру вады з 34—33 °C да 22—20 °C. Потым усё цела расціраюць сухой, лепш нагрэтай прасціной.