шы́я ж. ше́я;

на сваю́ шы́ю — на свою́ ше́ю;

кі́даццае́шацца) на шы́ю — броса́ться (ве́шаться) на ше́ю;

вісе́ць на шы́і — висе́ть на ше́е;

скруці́ць (злама́ць) сабе́ шы́ю — слома́ть себе́ ше́ю;

хаму́т на шы́ю — хому́т на ше́ю;

як ка́мень на шы́і — как ка́мень на ше́е;

шука́ць пятлі́ на шы́ю — лезть в пе́тлю, иска́ть пе́тлю на ше́ю;

гнуць шы́ю (спі́ну) — (перад кім) гнуть ше́ю (спи́ну) (перед кем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

припада́ть несов.

1. (приникать) прыпада́ць; (прижиматься) тулі́цца, прыту́львацца;

припада́ть к земле́ прыпада́ць да зямлі́;

припада́ть к груди́ прыпада́ць (тулі́цца, прыту́львацца) да грудзе́й;

припада́ть на коле́ни прыпада́ць на кале́ні;

2. разг. (прихрамывать) наку́льгваць, кульга́ць;

припада́ть на ле́вую но́гу наку́льгваць (кульга́ць) на ле́вую нагу́;

3. прост., уст. (болеть, недомогать) хварэ́ць; прыхво́рваць;

припада́ть к нога́м (к стопа́м) книжн., уст. кі́дацца ў но́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разуме́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разумець.

2. Здольнасць разумець, спасцігаць розумам змест, сэнс, значэнне чаго‑н. Даступныя для разумення факты. Разуменне псіхалогіі падлетка дапаможа настаўніку знайсці правільныя шляхі яго выхавання і развіцця. □ Растлумачыўшы гаспадару і яго жонцы мэту свайго прыходу, я сустрэў з іх боку поўнае разуменне і жаданне памагчы. В. Вольскі. // Здольнасць разабрацца ў чым‑н. [Юзя:] — Ніякага ў цябе разумення яшчэ няма. Бажко.

3. Пэўны пункт погляду на што‑н., пэўнае вытлумачэнне чаго‑н. [Пракоп:] — Павінен жа я выказаць свае думкі, сваё разуменне, а не кідацца галавою ў букту. Колас. Бог у разуменне цёмных людзей — гэта самае страшнае, а значыць — самае святое. Пестрак.

4. Уяўленне аб чым‑н., погляд на што‑н. Гэтае новае было зусім ужо блізка. Заўтра яно павінна ўвайсці ў вёску, і тады адразу зменяцца многія разуменні. Галавач.

5. Свядомасць, розум. Да майго разумення даплывалі рэдкія, глыбока мною не прадуманыя дзедавы словы. Нікановіч.

6. Тое, што і паняцце (у 1 знач.). Помню, .. [старшыня] часам ашаламляў мяне, маладога камуніста, даверлівым разважаннем пра тыя з’явы, якія пасля ХХ з’езда мы абагулілі разуменнем «культ асобы». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віля́ць ’махаць, хістаць, паварочваючы збоку’; ’рухацца па звілістай лініі’; ’ухіляцца ад прамога адказу, хітрыць, падманваць’ (Нас., КТС, БРС, Шат., КЭС, лаг.). Укр. виляти ’віляць (напр., хвастом)’; ’ухіляцца ад працы’; ’весяліцца, гуляць, ганяцца’, рус. варон., валаг. вилять ’зварочваць з дарогі’; ’гойсаць, шныраць, ухіляцца, пазбягаць каго-небудзь’; ’кідацца з боку ў бок’; ’ухіляцца з прамога шляху, хітрыць’, ви́ля ’нясталы чалавек, ветрагон’, польск. wilać ’махаць (хвастом)’, уст. wilać się ’віцца (аб дыме)’. Іншыя славянскія адпаведнікі семантычна звязаны больш з прасл. лексемай vila ’міфічная істота, фея, русалка’; ’вар’ятка’; ’вядзьмарка, чараўніца’, польск. wiłować ’шалець, вар’яцець, губляць галаву’, чэш. vilniti ’быць юрлівым’, ст.-чэш. vilovati ’дрэнна паступаць, распутнічаць’, макед. вилнее ’бушаваць, бясчынстваваць’, чым з віляць, ад якой яны фармальна адрозніваюцца. Таму можна дапусціць інавацыю ўсх.-слав. *виляти, якое, відаць, з’яўляецца роднасным ад літ. уст. vìlti ’здраджваць’ (Атрэмбскі, 2, 33), vilióti ’вабіць, падманваць, спакушаць’, apvìlti ’падманваць, расчароўваць’, vỹlius ’падман, спакушэнне, каварства’. Шанскі (1, В, 99); Пелікан (LF, 1929, 56, 244), Фасмер (1, 315), Брандт (РФВ, 18, 8), Младэнаў (66), КЭСРЯ (81) мяркуюць, што лексема з’яўляецца суфіксальным дэрыватам ад вилыи ’завілісты, пакручасты’ (< *вить і суф. ‑л‑). Петарсан (AfslPh, 36, 152) звязвае лексему вилять са ст.-інд. vḗllati ’хістаецца’, vēllitas ’хвалісты, гарбаты’, пракр. velli, vellā ’павеўная расліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірга́цца ’брыкацца (пра коней)’ (зэльв., Сцяц.). Укр. вергати(ся)кідацца, шпурляцца’ < вере́чи, вергу, рус. вергать ’тс’, польск. wierzgać ’брыкаць’, wirgać ’тс’; ’перакульвацца’, н.-луж. wjergaś ’кідаць(ца), шпурляцца’, в.-луж. wjerhać ’шпурляць, рваць’, wjerhać so ’змагацца’, чэш. vrhati (se) ’кідаць(ца)’, ст.-чэш. vrci (vrhu), славац. vrhať (sa) ’тс’, славен. vrẹ́ci, серб.-харв. вр̏ћи (вр̏гнем//вр̏жем), вp̏ћ, харв.-кайк. vreći ’тс’, макед. врска ’сцёбаць’, врсне ’сцебануць’, балг. въргам ’кінуць’, ст.-слав. врѣшти, врѣщи, врьгѫ ’тс’. Прасл. vьrgǫ, vьrgati ’штурхаць, кідаць’. Ст.-слав. изврагъ ’ізгой’ з’яўляецца другой ступенню чаргавання кораня vorg‑ < і.-е. кораня *u̯reg‑/*u̯erg‑ ’гнаць’ (параўн. літ. var̃gas ’бяда, патрэба, нястача’, гоц. wrikan ’праследаваць’, ст.-англ. wrecan ’гнаць, помсціцца’, ням. rächen ’помсціць’, лац. urgeo ’цясніць, штурхаць, гнаць’). У слав. мовах маецца і рэдукаваны корань vьrgati (Трубачоў, История терм., 176–177; Мартынаў, Лекс. взаим., 153–155). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 73; Фік, 1, 549; Вальдэ, 821; Траўтман, 361; Міклашыч, 383; Голуб-Копечны, 423; Брукнер, 618; Махэк₂, 700; Фасмер, 1, 294–295; Скок, 3, 621. Младэнаў (667) збліжае лексему з ням. Werk ’работа, справа’, wirken ’дзейнічаць’; ’ткаць’. Каралюнас (ZfSl, 2, 1974, 203–206) адносіць сюды літ. vérgti ’гнаць у рабства, рабіць рабом’, vérgas, ver̃gas ’раб’, лат. ver̂gs, vḕrgs ’тс’. Бел.-польск. семантычная ізалекса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кача́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Тое, што і каціцца ​1 (у 1 знач.), аднак абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках. Мяч качаецца па падлозе. // Пераварочвацца, перавальвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу). На падлозе, счапіўшыся, качаліся бацька і незнаёмы паліцай. Шамякін. Конь пачаў кідацца ў бакі, качацца па зямлі і стукаць нагамі. Чорны. // Ляжаць, валяцца (у пяску, гразі і пад.). Качацца па снезе. □ Зранку і да самага вечара галышамі качаюцца тут дзеці, то ў пяску, то ў вадзе. Колас.

2. Ляжаць без справы, без сну. [Сомік] начамі падоўгу качаўся, не мог заснуць. Крапіва.

3. Разм. Хварэць, быць хворым. — Я таксама хутка пачну працаваць. Здароўе папраўляецца. Праўда, сёння яшчэ першы раз выйшаў. Дагэтуль качаўся ўсё. Машара. — [Сын] з месяц качаўся з прабітым плячом. Грахоўскі.

4. Разм. Гадавацца, расці без догляду, у цяжкіх умовах (пра дзяцей). [Марыля:] Як толькі нарадзіўся [сын], дык і то сябе паказаў — грудзей не прыняў, так, без малака, качаўся. Купала.

5. Паддавацца качанню ​2. Перасохлая бялізна дрэнна качаецца.

6. Зал. да качаць.

•••

Качацца (з) жыватом — хварэць на жывот.

Качацца са смеху — моцна смяяцца.

Качацца як сыр у масле — жыць у дастатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тры́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне. Пасля навальнічнай ночы Косцік захварэў. Ён увесь гарэў, нібы ў агні, ноччу трызніў, усхопліваўся з пасцелі, клікаў да сябе старэйшых. С. Александровіч. Узнялася тэмпература, і малая трызніла, страшна водзячы вачыма. Брыль. Маці спалохалася яшчэ больш, калі пасярод дня — першага дня новага года — Славік раптам пачаў трызніць і кідацца на ложку. Шамякін.

2. Гаварыць з упэўненасцю аб тым, чаго няма, не існуе; галюцыніраваць. Бяссмерцем трызню? Хай мяне яно, як чужака, міне. Рудкоўскі.

3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно. Трызніць [Качан] аб ёй і дзень і ноч, а сказаць што-небудзь дзяўчыне не можа. Васілёнак. Мы [хлопцы], як і ўсе ў нашай школе, трызнілі аб космасе. Шыцік. Горада .. [Ціхамір] так і не пабачыў. Але забываць не забываў пра яго. І вось у гэтае лета рашыў наведацца — раптам падумаў, навошта вечна трызніць. Чыгрынаў. // Марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца. Не дрэмлючы,.. [Васіль] трызніў гумном, цэпам з выслізганым цапільнам, бачыў пусты ток. Мележ. Я і цяпер, бывае, трызню інтэрнатам, Дзе мы сям’ёй шматмоўнаю жылі. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віднецца, віднець, бачыцца, значыцца, вызначацца, праступаць, тырчаць / пра што-небудзь цёмнае: цямнець, цямнецца / пра што-небудзь высокае: высіцца; маячыць, вытыркацца (разм.); выглядваць, выглядаць, праглядаць, выдавацца, высоўвацца, свяціцца, красавацца, прасвечваць, вымалёўвацца (перан.) □ кідацца ў вочы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

*Калохаць, калохаты ’пужаць’ (драг., З нар. сл.). Іншых фіксацый гэтай лексемы ў бел. гаворках як быццам няма. Адпаведнік да палес. слова ва ўкр. мове — колошкати ’тс’; Грынчэнка (2, 372) прыводзіць цікавы кантэкст з Паўлаградскага павета: «Я гнав овець до старости, а вони два перебігли та й давай мені колошкати овець: кшикають на вівці, одбивають од мене. Я кричу: не полохайте, а вони колошкаюць». Тут ужываюцца разам і колошкати і полохати. Выпадкаў, калі гукі ‑п‑ і ‑к‑ у пачатку суадносяцца, вельмі мала, аднак яны ёсць і выкліканы рознымі прычынамі (метатэзы складу ў слове, кантамінацыя і да т. п.), таму магчымае суаднясенне полохати і колохати ў прынцыпе цалкам натуральнае. З адпаведнікаў звяртае ўвагу рус. калін. колохнуть ’мерзнуць’, аднак прыклад вельмі двухсэнсоўны па ўтварэнню і сюды, відаць, не адносіцца (хоць можна разумець і як першапачатковае ’трэсціся і да т. п.’). Далей, магчыма, сюды адпаведнае па форме да ўкр. прыкладу колошкацца ’корпацца, марудзіць’ (дзятл., Сл. паўн.-зах.), паколькі такое значэнне з’яўляецца агульным для самых розных лексем. Збліжэнне тым больш магчымае, што для бел. дзеяслова можна меркаваць аб розных першапачатковых значэннях, з якіх пазней развілося ’палохаць’. Калі меркаваць па форме ўтварэння, можна бачыць тут архаічную структуру (< *kolxъ). Экспрэсіўнае ўтварэнне (гукапераймальнае) з нерэгулярнай фанетыкай. У такім выпадку звяртае на сябе ўвагу рус. тамб. талашиться ’мітусіцца, кідацца і да т. п.’. Разам з тым супастаўленне гэта не вельмі дакладвае і далейшая гісторыя слоў няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́паць1, ля́пыць, ле́патэ ’ўтвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць з ляскам’, ’біць, можна стукаць па чым-небудзь’, ’клекатаць (пра бусла)’, ’ляскаць зубамі’, ’пазяхаць, адкрываць і закрываць рот’ (Нас., ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Растарг., Бяльк., Шат., Ян., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’жраць’ (Мат. Гом.), ’трашчаць бразготкай’ (швянч., Сл. ПЗБ); ля́пнуць ’прапасці, згінуць’ (Сцяшк.), ’упасці з шумам’ (Нас., Грыг.), ’выцяць, ударыць’ (КЭС, лаг.), ля́пнуцца ’ўпасці’ (Шат., ТСБМ). Укр. ля́пати, рус. ля́пать, н.-луж. lapaś, в.-луж. lapać, мар. ľapat, славац. ľapac, славен. lapati, серб.-харв. ла́пати, макед., балг. ла́пам. Прасл. lʼapati ’ўдараць, моцна стукаць, пляскаць’, ’жраць, есці ўголас’. Гука- і рухапераймальнае ад ляп! Незалежна ўтвораны аналагічныя ўтварэнні ў іншых і.-е. мовах: літ. lapénti, lapóti, tapsė́nti (< lap! — для выражэння падзення, цяжкага ступання, хуткага хапання), ст.-грэч. λάπω ’ліжу’, ’жру, хлябчу’, арм. lapʼem ’лізаць’, ням. lappen ’тс’, ’хлябтаць’, алб. lʼap ’тс’, франц. laper ’хлябтаць’ (Бернекер, 1, 690; Слаўскі, 4, 50–51; Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 552).

Ля́паць2 ’гаварыць бязглуздзіцу’, ’гаварыць рэзка, нетактоўна, неабдумана’ (Нас., ТСБМ, Касп., Мат. Гом., Растарг., КЭС, лаг.; міёр., Нар. лекс.; в.-дзв., свісл., Сл. ПЗБ). Да ля́па1 (гл.). Сюды ж ляпа́цца ’хваліцца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.).

Ля́паць3 ’падаць (пра снег)’ (паст., воран., шальч., Сл. ПЗБ), ’пляскаць, плюхаць’ (ТС), ганц. ля́пацца ’падаць (пра снег)’. Да ля́па3 (гл.). Відавочна, у гэтых лексем пазней развілося рухапераймальнае значэнне ’кідаць густое, ліпкае’, ’кідацца чым-небудзь ліпкім’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)