дрыжа́ць і дрыжэ́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жыце́, -жа́ць; -жы́; незак.

1. Трэсціся, калаціцца.

Шыбы дрыжаць.

Зямля дрыжыць пад нагамі.

2. Быць ахопленым дрыжыкамі.

Д. ад холаду.

Рукі дрыжаць.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Гучаць перарывіста, няроўна.

Голас дрыжыць.

4. Мігацець, трымцець.

Зоркі дрыжаць у небе.

5. перан., за каго-што і над кім-чым. Ахоўваць, баючыся за каго-, што-н., за захаванасць чаго-н.

Д. за сваё дзіця.

Д. над кожнай капейкай.

6. перан., перад кім-чым. Баяцца каго-, чаго-н.

Д. перад начальствам.

|| наз. дрыжа́нне, -я, н.

|| прым. дрыжа́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Д. параліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бу́бен1 ’бубен’. Рус. бу́бен, укр. бу́бен, бу́бон, чэш. buben, польск. bęben, серб.-харв. бу̑бањ і г. д. Прасл. *bǫbьnъ, *bǫbьniti. Словы гукапераймальнага паходжання, якія маюць паралелі ў іншых мовах (літ. bambė́ti, bam̃bti, грэч. βομβέω ’глуха гучаць’ і г. д.). Фасмер, 1, 226. Параўн. бу́бен2. Сюды бубні́ць, бубне́ць.

Бу́бен2 ’месца, высокае і беднае травастоем; балота, якое можна перайсці’ (Яшкін), бубён ’высокае месца; высокая і бедная травастоем паша’ (Яшкін), бу́бʼён ’голая прастора, без расліннасці’ (Клім.), бубен ’неўрадлівая, голая мясцовасць’ (Прышч.). Гэтага слова, здаецца, няма ў суседніх мовах. Параўн. толькі Бу́бен ’назва гары ў гуцулаў’ (Грабец, Nazwy, 133). Можна меркаваць, што гэта метафарычнае ўжыванне ў якасці геаграфічнага тэрміна слова бу́бен ’бубен’ (слав. *bǫbьnъ). Першапачаткова ’месца, выпуклае, як бубен’. Але не выключаецца і іншае тлумачэнне. Слав. *bǫbьnъ (гл. бу́бен1) звязана з асновай, якая азначае глухое гучанне. Таму можна думаць, што бу́бен ’высокае і голае ўзвышша’ ад *bǫbьnъ ’глухі гук’, *bǫbьneti ’глуха гучаць і да т. п.’ Адносна магчымасці такіх утварэнняў параўн. бел. буко́та ’ўзгорак’, ’глыбокае месца ў рацэ’ (гл.; там і слав. паралелі). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́рфа 1, ‑ы; Р мн. ‑аў; ж.

Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.

•••

Эолава арфа — скрынка з тонкіх дошчачак з нацягнутымі на ёй струнамі, якія гучаць пад дзеяннем ветру (ад імя міфічнага грэчаскага ўладара вятроў Эола).

[Ням. Harfe.]

а́рфа 2, ‑ы; Р мн. ‑аў; ж.

Сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня пасля малацьбы ад мякіны і смецця. Стаяць пад крытым дахам Арфы, сеялкі, плугі. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым, на чым.

Разм.

1. Іграць на шчыпковым музычным інструменце. Тромкаць на балалайцы. // Няўмела іграць на такім інструменце. / у вобразным ужыв. А так хочацца яшчэ На сасну на стромкую, Дзе вясна дываны тчэ І ў цымбалы тромкае. Іверс.

2. Гучаць (пра шчыпковыя інструменты). [Якім:] — Твая скрыпка [Сымон] будзе цэла: Я ж гляджу яе тут сам, Граць і тромкаць яе дзела! Ну, больш Хаіму не дам! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалю́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад хваляваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які выклікае хваляванне, трывожыць, непакоіць. Пасля такіх хвалюючых, бурных перажыванняў Пятрусь злёг... Нікановіч. Хвалюючым помнікам салдацкай вернасці гучаць шматлікія надпісы, што пакінулі воіны на крапасных сценах: «Смерць фашызму!» «Звязда». І пахне зямля такім да болю знаёмым хвалюючым пахам, якім можа пахнуць толькі родная зямля. Даніленка. Хвалюючы голас пранізвае сэрцы слухачоў. Бядуля.

3. Дзеепрысл. незак. ад хваляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з людзей, што гавораць на розных мовах. Любоў і дружба шчасце росцяць... Жывём шматмоўнаю сям’ёй, Як з братам брат, сястра з сястрой. А. Александровіч. Я і цяпер, бывае, трызню інтэрнатам, Дзе мы сям’ёй шматмоўнаю жылі. І. Калеснік. // Які гучыць на розных мовах. Масква сустрэла беларусаў шматмоўным гоманам. «Полымя». Гучаць тыя песні шматмоўныя Пра вечары падмаскоўныя. Калачынскі.

2. Складзены на некалькіх мовах. Шматмоўны слоўнік. Шматмоўны даведнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

издава́тьII несов. (чаще переводится другим глаг. в соответствии со значением сущ.): (о звуке) утвара́ць, (выдава́ць) гук, гуча́ць, крыча́ць, звіне́ць, скрыпе́ць и т. д.; (о вздохе) уздыха́ць; (о запахе) па́хнуць; (о дурном запахе) дрэ́нна па́хнуць, смярдзе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разноси́тьсяI несов.

1. (о слухе, вести и т. п.) разно́сіцца; ісці́;

2. (звучать, раздаваться — о звуке, голосе) гуча́ць, чу́цца;

3. (разбегаться, разгоняться) разбяга́цца, разганя́цца; см. разнести́сь;

4. страд. разно́сіцца; разганя́цца, разве́йвацца; разбіва́цца; см. разноси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бу́чаё ’месца, пакрытае каменнем, некалькі ўзвышанае’ (Янк. Мат., Яшкін). Зборны назоўнік да у́чай ’тс’, які, марыць, з’яўляецца ўтварэннем да *bukati, *bučatiгучаць, шумець і да т. п.’ (суф. ‑ай < *‑ějь?, параўн. слав. *ručajь, *ob(v)yčajь). Назвы ўзвышаных месц нярэдка ўтвараюцца ад гукапераймальных дзеясловаў. Параўн., напр., укр. бе́лебень ’узвышанае адкрытае месца; глыбокае месца ў вадзе’ < белебе́нити ’балбатаць’. Матывацыя: *’адкрытае месца, дзе шуміць вецер’ (гл. Балецкі, SSlav., V, 183–184). Параўн. яшчэ бук2, бу́ка2, буко́та, бо́хат. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68–69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чуцца, гучаць, разлягацца, раздавацца / з рэхам: аддавацца; зычэць (разм.); ісці, бегчы, несціся, разносіцца, даносіцца, даходзіць, далятаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)