а́рфа 1, ‑ы;
Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.
•••
[Ням. Harfe.]
а́рфа 2, ‑ы;
Сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня пасля малацьбы ад мякіны і смецця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)