шта́пель, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Спец. Асобны завіток у руне, які складаецца з пучка аднолькава закручаных валасоў.

2. ‑ю. Нядоўгае штучнае валакно, прызначанае для вырабу пражы; пража, вырабленая з такога валакна.

3. ‑ю. Тканіна, вырабленая з такой пражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эла́стык, ‑у, м.

1. Уст. Тое, што і рызіна.

2. Сінтэтычнае эластычнае валакно, з якога вырабляюць панчохі, шкарпэткі і пад., што маюць уласцівасць расцягвацца.

3. Эластычная тканіна з рызінавымі ніткамі, якая выкарыстоўваецца на паясы, падвязкі і пад.; выраб з такой тканіны.

[Грэч. elastós — пругкі, цягучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́чась ’нечасанае ільняное валакно’ (Касп.), нёчысь ’кужаль, вычасаны лён’ (бялын., Янк. Мат.), ’абадраны лён; палатно з абадранага лёну’ (круп., Нар. сл.), ’кужэльнае палатно’ (Сл. ПЗБ). Да часаць (лён).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізрэ́б’евалакно, якое засталося пасля ачоскі льну’, ’палатно з гэтага валакна’ (Касп.). Рус. дыял. изгре́бье, изгре́б, изгреба са шматлікімі суфіксальнымі варыянтамі ’ачоскі льну; валакно льну з ачоскаў’, ’палатно з ільняных ачоскаў’, изгре́бовать ’часаць лён упершыню’ (наўг.), укр. згрі́бʼя, бʼя ’пакулле, ачоскі’ (Грынч.), ст.-рус. изгреби, изгребие (XIII ст.) ’пакулле, ачоскі льну, канапель’, ’грубыя адходы льну і канапель’. Ад ст.-рус. изгребие — прэфіксальна-суфіксальнага наз. з коранем ‑греб‑ (гл. грэбці) са стратай ‑г‑ у кансанантнай групе. Гл. зрэб’е.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зубча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З зубцамі, зуб’ем. Зубчастае кола. □ Ільночасальныя машыны спецыяльнымі зубчастымі шчоткамі аддзяляюць доўгае валакно ад кароткага. Рунец.

2. Які мае няроўныя, ломаныя абрысы. Узышоў месяц. Выразна выступілі зубчастыя верхавіны ёлак. Лынькоў. У вадзе люстравалася неба і зубчасты верх лесу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляні́ца ’лён, ачэсаны на жалезнай шчотцы’ (пін., Шатал.), палес. ляны́ца, лени́ця, льняні́ца, льляны́ца ’высокагатункавае валакно’, ’кужаль’. Палескі рэгіяналізм (з суфіксам ‑іца, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110). Да лён (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

луб, -у, м.

1. Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спец.).

2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.

3. Валокны некаторых раслін (лёну, канапель), якія ідуць на выраб пражы.

|| прым. лу́бавы, -ая, -ае, лубяны́, -а́я, -о́е і лу́бачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Лубавае (лубяное) валакно.

Лубяная (лубачная) каробка (зробленая з лубу; у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́жаль, ‑ю, м.

1. Валакно ачэсанага лёну. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч. // Ніткі з такога валакна. Кужаль Маланка снавала, Цэўкі сукала і ткала. Купала.

2. Палатно з такіх нітак. Кужаль і шоўк вытыкаюць варштаты Для прыгажэйшых у свеце ўбораў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мя́ленне, мяляньня, мяліньне ’кастрыца — адыходы пры першаснай апрацоўцы льну або канапель’ (маладз., Янк. 2, Янк. Мат.; Касп.; КЭС, лаг.; віл., Сл. ПЗБ). З польск. międle‑ nie < międlić ’церці лён’, ’аддзяляць валакно ад кастрыцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́цы ’мужчынскія калівы канапель’, ’валакно з іх’ (ТСБМ, Сцяшк., Жд. 1, Шчарб.; івян., дзярж., уздз., мін., каліну., ДАБМ, к. 286). Да мані́ць (гл.): мужчынскія асобіны канапель цвітуць, але не даюць пладоў, нібыта «падманваюць» (Вярэніч, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)