Баланда́ ’вельмі рэдкая, няўдалая яда’ (Вешт.), ’яда з мятай бульбы’ (Лысенка, ССП), ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком, зацірка’ (Мат. Гродз.). Параўн. рус. бала́нда́ ’від яды, баланда; бацвінне; зацірка; бульба з цыбуляй і г. д.; від лебяды, бацвінне; абрызглае малако’; ’балбатун, пустаслоў’. Усё да дзеяслова. Параўн. рус. бала́ндать, бала́ндить ’баўтаць; рашчыняць на вадзе муку; баўтаць нагамі; займацца пустымі размовамі’, укр. баланді́ти ’балбатаць, гаварыць’, баланда ’марудны, нехлямяжы чалавек; балбатун, пустамеля.’ Параўн. і чэш. blandat (Махэк₁, 33) ’балбатаць, гаварыць’. Зыходнае *balandati (гукапераймальнае?) ’баўтаць, размешваць’ → 1) ’рабіць яду наспех’ (адсюль і ’дрэнная яда, зацірка’); 2) ’балбатаць, гаварыць’. Няма падстаў гаварыць аб запазычанні ўсёй групы слоў з літ. мовы (надта многа значэнняў, якія не выводзяцца з літ. ’лебяда’). Запазычанае, мабыць, толькі бала́нда (< літ. balánda ’Chenopodium’). Аб запазычанні гл. Фасмер, 1, 113 (там і ранейшая літ-pa); Шанскі, 1, Б, 21; Урбуціс, Baltistica, 1969, V (I), 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трашчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараюць трэск, шум, стук, лёскат. — Ну, хоць бы з парачку трашчотак! — Гаворыць дзядзька: — Ну, нічога, І так мы зробім шуму многа І ўсім зайцам задамо страху! Колас. Адно вартаўнікі хадзілі па вуліцы ды бесперастанна трашчалі трашчоткамі. Чарот. // Ударны музычны інструмент, які складаецца з набору драўляных дошчачак.

2. перан. Разм. Той (тая), хто многа, не сціхаючы, гаворыць; балбатун (балбатуха). — Ды што вам гаварыць, трашчоткам, — стары чамусьці раззлаваўся, махнуў рукой і лёг на печы. Шамякін.

3. Машына для ачышчэння насення лёну.

4. Спец. Прыстасаванне для свідравання адтулін у цяжкадаступных месцах або з вялікім дыяметрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лалы́ (мн.) ’выгада, пажыва’, ’раскоша, добрае жыццё’ (Нас., Нас. Сб.), смал. лальі ’тс’, ’балбатня, жарты’, ’добра жыць, не працуючы, за чужы кошт’. Рус. лала, лаліібалбатун’, ’балбатня, лухта, бяссэнсіца, глупства’, рус. лалить ’вярзці лухту’, ’балбатаць’, лалкать ’лепятаць, балбатаць’, польск. lalać, серб.-харв. лапаты ’тс’ (< ням. lallen), лалакати ’замест слоў пры спяванні паўтараць ла-ла’ і інш. Гукапераймальнае. Ад ла-ла-ла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́йдзіць, ляйдзі́ць, ле́йзіць ’балбатаць, малоць языком, гаварыць недарэчнае, пустое; пляткарыць’ (маст., ваўк., карэліц., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Літуанізм. Параўн. літ. láidyti ’абгаворваць, пляткарыць’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 131), liežuviais, léidinti ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 2, 714). Ад іх быў утвораны назоўнік ля́йда ’манюка’ (Сцяшк.), ’выдумшчык’ (свісл., Сцяшк. Сл.), ляйда́ ’пляткар, балбатун’ (свісл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Леската́ць, ляската́ць, ліскыта́ць ’утвараць дробны, перарывісты гук’ (ТСБМ), ’стукаць, бразгаць’, ’балбатаць’ (Юрч., Бяльк.; нараўл., Мат. Гом.), ’клекатаць’ (Шат.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), лескаце́ць ’грукаць’ (Клім., Мат. Маг.), лескату́нбалбатун’ (Юрч.), ляскатаць віл. ’ляпаць’, ганц. ’моцна грымець і бліскаць’ (Сл. паўн.-зах.), ліскатну́ць ’бразнуць’, ’балбатнуць’ (Юрч. Вытв.). Чэш. мар. ľeskotať ’стукаць зубамі’. Гукапераймальнае. Узнікла як кантамінацыя прасл. loskotati і lěskati (> ласкатаць, ляскаць, лёскат, ляскат) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тараба́рскі ’незразумелы, пазбаўлены сэнсу, бязглузды’, тараба́ршчына ’агульнае незразумелае гаварэнне, гоман’, тараба́рыць ’займацца пустымі размовамі, балбатаць’ (ТСБМ). Параўн. укр. тараба́рщина, тараба́рити ’тс’, рус. тараба́рский ’незразумелы, пазбаўлены сэнсу’, тараба́рщина ’нешта незразумелае’, тараба́рить ’балбатаць, займацца пустымі размовамі’, ст.-рус. тарабарская грамота (XV ст.) ’сістэма тайнапісу’. У аснове ўтварэнняў спалучэнне тары-бары (гл.), зыходным лічыцца рус. тараба́рбалбатун’ (Фасмер, 4, 20; Новое в рус. этим., 230), вытворнае ад адпаведнага дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абаку́ліваць ’падманваць, ашукваць’ (Нас., Бяльк.), абакуліцца ’памыліцца’ (Нас., Яруш.), абакульнік ’ашуканец’ (Бяльк.), абакула ’той, хто ашуквае’ (Касп., Яруш.) < *о‑ба‑кул‑ити < *бакуля < *бакаць. Што датычыць словаўтваральнай мадэлі, параўн. абдзяжуліць (гл.). Рус. бакулить ’гаварыць, балбатаць’, бакуля, бакунябалбатун’, бакать ’гаварыць, балбатаць’. Параўн. ст.-польск. bakać, чэш. bakati ’зваць’ (< прасл. bajati ’гаварыць’). Інакш Фасмер, 3, 97, які абакуливать < аб + акула. Рус. окула ’ашуканец’ хутчэй за ўсё памылковая дэкампазіцыя ад обакулить, бакулить. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17. Гл. бакулы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла-ла-ла́ — пра балбатню (Нар. лекс.), драг. ля‑ля‑ля ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Рус. лалабалбатун’, лалы ’балбатня, жарт’, лалкать ’лепятаць’, лалыкать ’гаварыць незразумела’, ст.-польск. lalać, славац. lalolať ’лепятаць’, серб.-харв. лалати ’балбатаць’. Гукапераймальнае. Параўн. і.-е. паралелі: літ. laluoti ’балбатаць, laleti ’гаманіць, галасаваць’, ням. lallen ’балбатаць, запінацца’, лац. lallāre ’баюкаць’, ст.-грэч. λάλος ’балбатлівы’, λαλεω ’гавару’, ст.-інд. lalallä — пра балбатанне (Бернекер, 1, 688; Праабражэнскі, I. 432; Скок, 2, 255; Фасмер, 2, 453–454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарата́йка ’лёгкая павозка на двух колах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’разбітая, старая брычка’ (Скарбы), ’лёгкая выязная каляска’ (Сцяшк.), тарата́йкабалбатун’ (жытк., Жыв. НС). Укр. тарата́йка ’лёгкі вазок на двух колах’, дыял. ’расхістаная мэбля; дзіцячая цацка’, рус. тарата́йка ’лёгкі вазок’, балг. разм. і дыял. тарата́йка ’старая павозка’, макед. таратайка ’тс’. Мяркуюць, што можа быць звязана з таранта́с, гл. (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 518); аднак, несумненна, звязваецца з гукапераймальнымі па паходжанні словамі тарата, таранда, таранта і пад., гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапяслі́вы ‘хуткі ў рабоце’ (навагр., Нар. сл., ЛА, 2), трэпеста́ць ‘трапятаць’ (ТС), трэпэста́ць ‘гаварыць абы-што, балбатаць’ (Руб.), трапяста́цца ‘кідацца, старацца зрабіць усё з апошніх сіл’ (гродз., Сл. ПЗБ), трэпесту́нбалбатун’: багато трэпе́шчэ езыком, трэпесту́ха, трэпету́ха ‘тс (аб жанчыне)’ (ТС). Да трапята́ць (гл.) з т. зв. s‑intensivum. Параўн. укр. трепесі́ти ‘дрыжаць з перапалоху’, рус. трепеста́ть ‘трапятаць’, трепеска́ть ‘тс’. Магчыма, гэта ўплыў балцкага субстрату: у літоўскай мове дзеясловы на ‑sėti ўтвараюцца ад анаматапеічных дзеясловаў. Гістарычна засведчана форма ст.-бел. трепетливый ‘трапяткі’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)