Пла́зкі ’адхоністы, гладкі’ (ТС), ’пакаты, спадзісты (бераг ракі, возера)’, пласкі, пласкый ’тс’ (сен., слонім., ЛА, 2), стол., сен. плаская, кам., брэсц., кобр. плоска ’пакатая страха’ (ЛА, 4), плазам ’плоска’ (Нас.), плазаваты ’адхонны (пра страху)’: страха зусім плазма лежыць (ТС). З польск. płaski ’плоскі, роўны’, якія развіліся ў выніку пераносу значэння ’роўны, плоскі’ > ’лагодны, паступовы’, асабліва ў проціпастаўленні ’пакаты’ — ’стромы’. Параўн. ст.-польск. iść płozą ’паводзіць сябе лагодна, абачліва, бесканфліктна’. Параўн., відаць, запазычанае ст.-рус. плазь ’плоскасць, роўнае месца’ (XVП ст., Лексикон словено-латинский). Сюды ж маладз. плазёіі ’больш плоска’ (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёхаць ’плюхаць’ (ТСБМ, Клім., Растарг.), ’плёскаць’ (ТС), плёхацца ’плюхацца’ (Шат.; Растарг.; маст., пух., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), ’плёскацца’ (ТС), ’пялёскацца’ (люб., Жыв. НС), плёхнуць ’плюхнуць, выліць’ (Бяльк.), пліхну́ць ’плюхнуць, пырснуць’ (Касп.), плёхыньня, плёхкыньня ’плюханне’ (Юрч. СНЛ), плёхнуць ’плёснуць, плюхнуць’ (сміл., Стан.), плёшчыты ’шумець (пра ваду)’ (Сл. Брэс.), плёшчы́ты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), плёхоті́ты ’тс’, ’бурчэць пры цячэнні’ (іван., ЛА, 5). Рус. плёхать, плеха́ть ’пырскаць, плёскаць’, плёхнулася, плехаться ’выплюхвацца’, н.-луж. plěšyś ’цячы, ліцца’, харв. plejati ’біць, удараць’. Да пле́скаць (гл.) з экспрэсіўнай зменай ск > х. Сюды ж плёха ’той, хто вымачыўся, плёскаючыся ў вадзе’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жаг ’ражон’ (ТСБМ), ’дзяржанне, чаранок’ (воран., LKK, 16, 186). Рус. пожо́г ’качарэжнік’, ’кол’, польск.бел.-літ. пагранічча) pożoch ’тс’. Грынавяцкене і інш. (тамсама) лічаць запазычаннем з літ. pãžagas ’качарэжнік’, у такім выглядзе зафіксаваным і на беларускай тэрыторыі: пажаґас ’тс’ (ЛА, 4); мяркуецца, што пра гэта сведчыць сувязь з žãgas ’штабель дроў’, а таксама па фанетычных, марфалагічных і лінгвагеаграфічных прычынах. Сумнеўна, асабліва ў святле сінанімічнай формы во́жаг (гл.). Прасл. *požegъ. Форма пажага́ч ’прут’ (шчуч., Сл. ПЗБ) магла ўтварыцца пад уплывам літаратурнай формы або самастойна ад пожаг з экспрэсіўным суф. ‑ач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́скудзь ’нягоднік’ (Варл.), ’брыда’ (Стан.), ’нечысць’ (Байк. і Некр.), по́шкудзь ’гнюс’, ’благі чалавек’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Гл. паскуда; сумненні ў традыцыйнай этымалогіі *pa‑skǫda (< *po‑skǫditi, гл. шчадзіць, ашчаджаць) па семантычных і словаўтваральных прычынах выказвае Банькоўскі (2, 510): мяркуе пра сувязь са стараж.-рус. кудити, параўн. пракуда, гл.). Саўка (Запісы 23, 55–56) выводзіць з літ. paskaũdinti ’выклікаць боль’ < skaudùs ’балючы, пакутлівы, хворы’, чым тлумачыцца таксама варыянтнасць по‑/па‑ і “традыцыйная” для балтызмаў альтэрнацыя с/ш, што пры ўліку верагоднага ўсходнеславянскага паходжання польск. paskuda (Банькоўскі, там жа) здаецца мажлівым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прарадзі́ма ’самае старажытнае, першапачатковае месца пражывання таго ці іншага племені, народа, той ці іншай пароды жывёл і пад.’ (ТСБМ). Рус. праро́дина, польск. praojczyzna ’тс’ і да т. п. З пра- і радзіма. Паводле Борыся (Prefiks., 86), словы гэтага словаўтваральнага тыпу з’явіліся ў XIX ст. у якасці навуковых тэрмінаў першапачаткова ў польскай і чэшскай мовах як калькі ням. слоў з прыст. ur‑ (напр., Urheimat ’прарадзіма’, Urwald ’пралес, старажытны запаведны лес’), а потым распаўсюдзіліся ва ўсходнеславянскія мовы. Борысь (там жа) нават бачыць тут новую функцыю славянскай прыстаўкі *pra‑ пад уплывам ням. ur‑ і лац. prae‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праро́к ’прапаведнік волі Бога, пасланы Богам; прадказальнік будучыні, вяшчун’ (ТСБМ), прарок, прарока ’тс’ (Нас.), ст.-бел. пророкъ ’тс’. Рус. проро́к, укр. прарок, прорік, пророка ’тс’. У сучасных усх.-слав. мовах запазычанне са ст.-слав. пророкъ, што з’яўляецца калькай грэч. προφήτης ’прарок, прадвяшчальнік’. Ад *pro‑ (гл. пра-) і *rekti ’гаварыць’ (гл. Фасмер, 3, 465; ЕСУМ, 4, 600), параўн. ст.-бел. прорекуе (XVI ст.), паводле Карскага (1, 158), пад уплывам реку, ректи — “в живых белорусских говорах это слово неизвестно” (там жа, 261). Форма прарока па тыпу народных утварэнняў на ‑а, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працэ́нт ’сотая доля ліку’, ’даход за кожныя сто рублёў капіталу’, ’плата за пазыку’ (ТСБМ), про́цэнт ’тс’ (Нас.), працэ́нты ’надзел сенакосу ў разлік за працу ў калгасе’ (Сцяшк. Сл.). Як сведчыць націск, праз рус. проце́нт з ням. Prozent, якое, у сваю чаргу, з італ. per cento, якое потым набыла лацінізіраваную форму pro cento ’за сто’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 386, з літ-рай). Форма про́цэнт у Насовіча з польск. procent ’працэнт’, хаця параўн. рус. пар. про́цент ’працэнт’. Пра гісторыю слова ў беларускай мове гл. Дода, Тэрм. бюлетэнь, 1, 42–45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́ркнуць, прыме́ркнуццапра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск. прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мрак ’змрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр. примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́ння ’прыцемкі’, стараж.-рус. примракъ ’змрок, цемра’, рус. дыял. приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́мерки ’прыцемкі, змярканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́шчыць1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчаны ’высушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щити ’пячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.

Пры́шчыць2 ’шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́ць ’пячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпа́шачка ’пузанчык, пышка’: мурашачка пумпашачка (воран., LKK 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. pamparutė ’кругленькі, маленькі і пузаты (пра чалавека або прадмет)’, pamputys ’прышч; пончык’, рапіра, pampė ’пухліна, нарост’, pampti ’набухаць, разбухаць’, пры гэтым літаратурнаму -α/w-, на іх думку, павінна адпавядаць дыял. ‑um‑. Аднак не выключаецца сувязь і з пампу́ха, пампу́шка ’булачка’, якія Фасмер (3, 194) лічыць запазычаннямі з нямецкай (адносна магчымай нямецкай крыніцы “гукавыяўляльнага” комплексу pump- гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191); Лаўчутэ (Балтизмы, 147) лічыць балтыйскае паходжанне слова недастаткова аргументаваным. Сюды ж мурашка‑пумпашка ’божая кароўка’ (воран., ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)