вайна́, -ы́, мн. во́йны і (з ліч. 2, 3, 4) вайны́, во́йнаў, ж.

1. Узброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі і пад.

Першая сусветная в.

Вялікая Айчынная в.

Халодная в.

Знаходзіцца ў стане вайны з кім-н. Пайсці на вайну.

В. нерваў (перан.).

2. перан. Пра стан варожасці, барацьбу з кім-, чым-н.

Эканамічная в.

Аб’явіць вайну бракаробам.

|| прым. вае́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́хта, -ы, ДМ -хце, мн. -ы, вахт і -аў, ж.

1. У флоце: неадлучнае дзяжурства, а таксама змена, якая нясе такое дзяжурства.

Заступіць на вахту.

Несці вахту.

Начная в.

2. Месца, дзе знаходзіцца дзяжурны, вахцёр; памяшканне для вахцёраў (разм.).

Ключы на вахце.

3. перан., чаго або якая. Самаадданая, поўная энтузіязму праца ў азнаменаванне чаго-н. (высок.).

Працоўная в.

|| прым. ва́хтавы, -ая, -ае.

В. журнал.

Вахтавая служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.

Б. лес.

Жыць блізка (прысл.).

2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.

Блізкае будучае.

3. Які мае кроўныя сувязі; родны.

Б. сваяк.

Страціць блізкіх (наз.).

4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.

Блізкія адносіны.

5. Падобны.

Блізкія па змесце творы.

6. Добра вядомы, дарагі.

Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.

|| наз. блі́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н.

Часта б. у гасцях.

2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н.

Мала б. дома.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Здарацца, мець месца.

Маланка бывае і зімою.

4. 2 ас. адз. і мн. л.

быва́й(це). Форма развітання.

Бывайце, маладыя гады.

Бывайце здаровы.

Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Вуснае або пісьмовае распараджэнне на выкананне якой-н. работы; дакумент на выдачу або атрыманне чаго-н.

Атрымаць н.

Н. на лес.

Н. на машыну.

2. Якая-н. работа або заданне для ваеннаслужачых (спец.).

Знаходзіцца ў нарадзе.

Н. на кухню.

3. Група ваеннаслужачых, якія выконваюць такое заданне (спец.).

Гарнізонны н.

Н. міліцыі.

|| прым. нара́дны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.

1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.

Ластаўкі насіліся над сажалкай.

Н. па хаце.

2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.

Паліто доўга носіцца.

3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).

Н. з ідэяй.

4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).

Над поплавам насіўся пах свежага сена.

Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаро́жны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да падарожжа.

Падарожныя нататкі.

2. Які звязаны з дарогай (у 3 знач.), знаходзіцца ў дарозе.

Падарожныя людзі.

3. у знач. наз. падаро́жны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падаро́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гл. падарожнік¹).

Падарожныя грошы (гіст.) — аплата за праезд на паштовых конях ці за праезд па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў у Расіі ў 18—19 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярэдне... (а таксама сярэдня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, са знач.:

1) сярэдні (у 2 знач.), напр.: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны;

2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр.: сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны;

3) сярэдні (у 3 знач.), напр.: сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы;

4) які з’яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр.: сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны, сярэднечацвярцічны;

5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр.: сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ура́жанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. След, які застаецца ў свядомасці, у душэўным жыцці ад убачанага, пачутага, перажытага.

Уражанні дзіцячых гадоў.

Падарожныя ўражанні.

2. Уплыў, уздзеянне.

Знаходзіцца пад моцным уражаннем.

3. Уяўленне, думка, што склаліся ў выніку знаёмства, сустрэчы з кім-, чым-н.

Дзяліцца ўражаннямі з кім-н. Гэты чалавек зрабіў на нас добрае ў.

Складваецца ў., што ён не ва ўсім тут разабраўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стая́цьзнаходзіцца на нагах’, ‘не рухацца з месца’, ‘не працаваць’, ‘трываць’, ‘знаходзіцца, размяшчацца’, ‘існаваць, быць (на свеце)’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), стоя́ць ‘тс’ (ТС), ст.-бел. стоять. Укр. стоя́ти, рус. стоя́ть, польск. stać, в.-луж. stejeć (< stojać), н.-луж. stojaś, чэш. státi, славац. stáť, серб.-харв. ста́јати, славен. státi, балг. стоя́, макед. стои ‘стаяць’. Прасл. *stojati утварылася ад форм цяп. часу і.-е. *stə‑i̯e/o на аснове і.-е. *sta‑ (гл. стаць) (Борысь, 574); адпавядае оск. staít ‘стаяць’, ст.-інд. sthitás ‘той, які стаіць’, грэч. στατόσ ‘тс’, лац. status, далей літ. stóti ‘станавіцца, уступаць’, ст.-прус. postāt ‘станавіцца’, ст.-в.-ням. stân, stên ‘стаяць’; гл. Траўтман, 281; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 242; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1052; Фасмер, 3, 769; Бязлай, 3, 313; Шустар-Шэўц, 1352; Махэк₂, 575–576; ЕСУМ, 5, 430–431; Глухак, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)