насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.

1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.

Ластаўкі насіліся над сажалкай.

Н. па хаце.

2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.

Паліто доўга носіцца.

3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).

Н. з ідэяй.

4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).

Над поплавам насіўся пах свежага сена.

Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)