ва́хта, -ы, ДМ -хце, мн. -ы, вахт і -аў, ж.

1. У флоце: неадлучнае дзяжурства, а таксама змена, якая нясе такое дзяжурства. Заступіць на вахту. Несці вахту. Начная в.

2. Месца, дзе знаходзіцца дзяжурны, вахцёр; памяшканне для вахцёраў (разм.). Ключы на вахце.

3. перан., чаго або якая. Самаадданая, поўная энтузіязму праца ў азнаменаванне чаго-н. (высок.). Працоўная в.

|| прым. ва́хтавы, -ая, -ае. В. журнал. Вахтавая служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)