культу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да культуры (у 1, 2 і 3 знач.). Культурныя сувязі паміж народамі. Культурны ўзровень насельніцтва.

2. Які стаіць на высокім узроўні культуры. Культурнае асяроддзе. Культурная гаспадарка. // Які мае пэўныя навыкі паводзін у грамадстве. Культурны чалавек. Культурны чытач.

3. Тое, што і культурна-асветны. Весці культурную работу.

4. Які разводзіцца, вырошчваецца (пра расліны); проціл. дзікі, дзікарослы. Культурныя ягады. Культурныя віды злакавых раслін. // Які апрацоўваецца (пра глебу, зямлю). Культурны луг.

•••

Культурны слой зямлі гл. слой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лахма́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгую, густую поўсць; касматы. З кустоў, віляючы хвастом, выйшаў вялікі лахматы сабака. Скрыпка. // Зроблены са скуры з доўгай і густой шэрсцю. Лахматая шапка. Лахматы каўнер. // Разм. З доўгім ворсам (пра тканіны, а таксама вырабы з такіх тканін). Лахматая матэрыя. Лахматы ручнік.

2. З доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі. Стары цыган Ляксей ляжаў пад сасною, палажыўшы лахматую галаву на корань. Каваль. // перан. Разм. Густы, кучаравы; з няроўнымі галінкамі, лістамі (пра расліны). Бэз лахматы Мірна свеціць на гародах. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насаджа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Змясціць, размясціць дзе‑н. вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Насаджаць дзяцей у аўтобус. Насаджаць пірагоў у печ.

2. Пасадзіць у некалькі прыёмаў або нейкую колькасць (пра расліны, дрэвы). Насаджаць маладых дрэў.

3. Разм. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузоў і пад.). Не надта хочацца .. [Аўдолі] ўмешвацца ва ўнутраныя справы, падлічваць, хто каму больш сінякоў насаджаў, ды нічога не зробіш — улада. Крапіва.

насаджа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насадзіць ​1 (у 3, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пані́зіцца, ‑ніжуся, ‑нізішся, ‑нізіцца; зак.

1. Стаць, зрабіцца больш нізкім, меншым па вышыні або размясціцца нізка ад паверхні чаго‑н. [Ліда:] — Расліны заняпалі тут таму, што панізіўся ўзровень вады ў глебе. Паслядовіч. // Пагоршыцца, аслабець. Паспяховасць панізілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшыцца (пра ўзровень, ступень, сілу, інтэнсіўнасць чаго‑н.). [Вера:] — Падкормка канчаецца, трэба ж нешта рабіць. А то надоі панізяцца... Асіпенка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цішэйшым (пра голас, гук і пад.). Голас панізіўся да шэпту. // Набыць больш нізкае гучанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Пераставаць жыць. [Ірынка:] Мама, калі ўмірала, сказала мне, што гэта вы згубілі нас навек і майго тату. Чорны. // Вянуць, сохнуць (пра расліны). Маё сэрца, маё вока Цягне хвоя тая, Што ў лузе адзінока Сохне-умірае. Колас.

2. перан. Знікаць, прападаць. На ўсе варожыя пагрозы, на тэрмаядзерны ўвесь жах два словы даў твой ясны розум, што не ўміраюць у вяках: Мір! Дружба! Дубоўка.

3. перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.). Старое ўмірае, а новае нараджаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыбу́ля, ‑і, ж.

1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з ядомымі цыбулінай і трубчастымі лістамі. Рэпчатая цыбуля. □ Была б добрая вясна, дык ужо ў такі час вырасла б цыбуля ў агародзе, шчаўе на лузе. Колас.

2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або галоўкі гэтай расліны. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч. [Чалавек:] — Магу даць пляцёнку цыбулі або вясельца сушаных грыбоў. Кулакоўскі.

3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных. Цыбуля мядзведжая. Цыбуля заячая.

[Ад ням. Zwiebel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ню́нькі ’самыя раннія вясеннія кветкі, жоўценькія, што растуць у балоцістым месцы’ (Нас.), ’лотаць балотная, Caltha palustris L.’ (Кіс.), ’асака’ (Бяльк., Мат. Гом.), укр. нюнки ’расліна Sparganium Simplex L. ці Sparganium ramosum L.’, рус. нюнькирасліны Ptarmica vulgaris DC., Sparganium ramosum L., Festuca fluitans, асака Carex L.; расліна накшталт явару; корань чароту’, славен. njünje, njüne, njünke, nunkeрасліны Crokus і Colchicum autumnale’. Відаць, гукапераймальнае, бо некаторыя з гэтых раслін выкарыстоўваюцца ў якасці пішчалак, параўн. рус. смал. нюня, нюнька ’пішчалка з явару’, славен. nunovje ’кара, з якой робяць пішчалкі’, пипа, nunika ’від пішчалкі’, балг. нунунка ’расліна Papaver rhoeas’, нунавец ’расліна Asphodelus albus’, чэш. nunuška ’расліна Carolina acaulis’, параўн. Бязлай, 2, 230. Спроба Бязлая (2, 230; Eseji, 151; Baltistica, 2, 17) вывесці славенскія назвы раслін на падставе славен. očun ’Crokus, Colchicum’ < *of-jan, г. зн. ’зноў малады’, і тым самым nünka — след старой балта-славянскай кантамінацыі паміж літ. jaunas ’малады’ і nauns ’новы’, здаюцца менш пераканальнымі. Параўн. нюні, нюня (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́жачкі ’расліна касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Гарэц., Кіс., 68). Рус. ужик, узик ’шабельнік балотны, Comarum palustre’, укр. ужачкі ’касач жоўты’. Як заўважае Аненкаў (178), рус. ужик, відавочна, з узик ад узкий паводле формы лісця. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны: касач, рус. косатик, сабельник. Але ў гэтым выпадку для бел. і ўкр. слоў цяжка вытлумачыць словаўтварэнне. Відавочна, тут больш прыймальным з’яўляецца разгляд гэтай назвы як памяншальнай ад вужака > вужачка > вужачкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мару́на маг. ’павіліца мягкая, Galium moliugo L.’, смал. марэна ’тс’, маг. маруна‑мір ’павіліца, маруна сапраўдная, Galium verum L.’ (Кіс.), сувальск. maruna ’тс’. Назва перанесена з расліны марэна ’Rubia tinctoria’, якую звязваюць (гл. Махэк, Jména, 220) з мараць ’пэцкаць’. Аналагічны перанос назвы ў чэш. мове: rměni, řmení ’павіліца’ з maření > mařina ’марэна’. Ва ўкр. мове назва маруна перанесена на рамонак (Matricaria L.) і на пірэтрум дзявочы (Pyrethrum parthenium Sm.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзве́джае вушка ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (гродз., Кіс.), медвежʼе ушко ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum tapsiformeSchrad.’ (жытк., Бейл.). Укр. ведмеже ухо ’дзіванна’, ’шалфей, Salvia L.’, рус. медвежье ухо ’піжма, Tanacetum vulgare L.’, ’дзіванна’, ’ландыш’. Матывацыя: існавала павер’е, што: 1) гэтыя ягады падабаюцца мядзведзям; 2) усе менш каштоўныя расліны і грыбы «аддаюцца» ваўкам, мядзведзям, мышам. Так жа і ў германскіх народаў (Махэк, Jména, 177; РЯШ, 1973, № 1, с. 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)