Круты́1 ’стромкі, высокі’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., Яруш., Касп., Сцяшк., Сержп. Ск., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’. Іншыя славянскія паралелі не ведаюць такога значэння. Але яно дакладна адпавядае літ. krañtas ’круты, стромкі бераг’, лат. krañts ’бераг’. Таму ёсць падставы аддзяліць ад аманімічнага прасл. krǫtъ (гл. круты2 і круты3). Можна таксама меркаваць аб тым, што прасл. bergъ ’круты бераг’ (магчыма, германскага паходжання) выцесніла прасл. krǫtъ у гэтым значэнні, *krǫtъ bergъ ’круты бераг’ рэалізавалася ў тых дыялектах, у якіх bergъ страціла значэнне ’круты’, а krǫtъ адпаведна яго зберагло. Параўн. Міклашыч, 138; Траўтман, 142; Брукнер, 267; Слаўскі, 18, 276–277.

Круты́2 ’спрытны, лоўкі’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. круты3.

Круты́3моцна скручаны’ (ТСБМ, Бяльк., З нар. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Укр. крутий, рус. крутой ’тс’, серб.-харв. кру̑т ’тлусты, цвёрды, тугі’, славен. krȏt ’люты, шалёны’, польск. kręty ’кручаны, сільны’, чэш. krutý, славац. krutý ’кручаны, сільны, шалёны’, н.-луж. kšutyмоцна скручаны, тугі, моцны’, в.-луж. kruty ’цвёрды, моцны, шалёны’. Прасл. krǫtъ ’тугі, скручаны, сільны, шалёны’, відаць, усё ж такі генетычна звязана з krǫtъ ’круты, стромкі (бераг)’, але семантычна адышло ад яго (гл. круты1).

Круты́4 ’посны’ (Мат. Гом.). Да круты3. Семантычнае развіццё: ’моцна звараны без тлушчу (аб кашы)’ > ’посны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хаця́, злучн. і часціца.

Разм.

1. злучн. уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў значэнні «нягледзячы на тое, што». Няўтульнымі сталі пакоі, хаця мэбля была на месцы. Лынькоў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Цяпер можна не спяшацца, хаця і вечарэла ўжо. Шамякін. / Пры наяўнасці супраціўных злучнікаў у галоўным сказе. Стары Апанас Гарбуз хаця і лічыў сябе набожным, але ў [царкву] хадзіў рэдка. Чарот.

2. часціца ўзмацняльна-вылучальная. Тое, што і хоць (у 5 знач.). — А таварышок, а паночак, а залаценькі, а не карайце ж вы хаця моцна яго, — загаласіла Рыпіна. Крапіва.

3. часціца ўзмацняльна-абмежавальная. Тое, што і хоць (у 6 знач.). Ад крыўды і голаду моцна засмактала ў .. [Лёнькі] пад грудзьмі: хаця б адну бульбіну з’есці. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упя́цца, упну́ся, упне́шся, упне́цца; упнёмся, упняце́ся, упну́цца; упя́ўся, упя́лася; упні́ся; зак.

1. чым у што. Уперціся ў што-н. для апоры, адштурхоўвання, супраціўлення або моцна ўчапіцца за што-н.

У. ў дзверы і не пускаць каго-н. У. рукамі ў баранку аўтамашыны.

2. Напружыць свае сілы, напяцца.

Конь упяўся і крануў воз з месца.

3. перан. Уперціся, не захацець згадзіцца з чым-н. (разм.).

Упяўся і не пусціў мяне ў паездку.

|| незак. упіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расстро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. каго-што. Парушыць парадак, строй чаго-н.

Р. калону вучняў.

2. што. Парушыць лад, строй (пра музычныя інструменты).

Р. скрыпку.

3. што. Прывесці ў заняпад, прычыніць шкоду.

Р. гаспадарку.

4. Давесці да ненармальнага стану, хваробы.

Р. здароўе.

5. што. Перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н., разладзіць.

Р. планы.

6. каго (што). Засмуціць, давесці да дрэннага настрою.

Сваімі паводзінамі сын моцна расстроіў бацькоў.

|| незак. расстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расстро́йства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трудны ‘цяжкі’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Вруб.; паст., Сл. ПЗБ), ‘нудны, прыкры, невыносны’ (Нас.), ‘цяжка хворы’ (Пан.), тру́дна ‘вельмі цяжка, вельмі моцна’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Ян., Сл. ПЗБ), ‘пакутліва (пры смерці), балюча, пякельна, нясцерпна’ (воран., в.-дзв., швянч., ашм., пруж., Сл. ПЗБ), ‘немагчыма’, ‘толькі б’ (Нас.), тру́дно ‘цяжка’ (Сл. ПЗБ), трудно́ ‘тс’ (Растарг.); сюды ж труднава́ць ‘пакутаваць, гараваць’ (Сцяц.; маладз., Янк. Мат.), ‘цяжка хварэць, мучыцца пры цяжкай хваробе, перад смерцю’ (Рэг. сл. Віц., Пан., Сл. ПЗБ, Янк. 3.), ‘перажываць, хвалявацца, нервавацца’ (воран., Сл. ПЗБ), ‘трывожыцца’ (Сцяшк.), труднава́цца ‘турбавацца’, ‘пакутаваць, моцна перажываць’ (гродз., Нар. лекс.), ‘знаходзіцца ў цяжкім становішчы’ (Сцяшк. Сл.), трудні́ць ‘абцяжарваць, турбаваць’ (Нас.), ‘мучыць, цягнуць на ваніты’ (мядз., Нар. сл.), трудні́цца ‘мучыцца’, ‘пакутаваць ад болю, ад хваробы перад смерцю’ (віл., рагач., Сл. ПЗБ, Скарбы, Др.-Падб., Сцяшк. Сл.). Да труд2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчапе́рыць1 (БРС, Янк. I), ошчоперыць ’абхапіць рукой, каб сышліся пальцы’ (КСТ), абшчаперыцьмоцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’ (Ян.). Да (š)čeper‑, параўн. шчыпер ’расткі цыбулі’ і пад.

Ашчапе́рыць2 (экспр.) ’стукнуць’ («нечым напаследак па карку ашчаперыла», А. Дзятлаў, ЛіМ, 1971 г.). Відаць, ад перыць ’біць’ пад уплывам ашчаперыць1 ці непасрэдна ад яго, параўн. рус. хватить ’стукнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапанда́ ’чалавек, які пры сварцы моцна абы-што крычыць’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. лат. pläpät, літ. plepėti ’балбатаць, лапатаць’. Аналагічна і лапанда ’балбатун, балбатуха’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Там жа ёсць і дзеяслоў лапаюць. Нявыключана, што ён з лапанда. Магчыма, лапаніцьз’яўляецца скарочанай формай дзеяслова з блізкай семантыкай гарлапаніць. Аб суф. -da гл. Атрэмбскі, Gram., 268–270.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекану́ць1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць1 (гл.).

Пекану́ць2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачуха́нка ’пакаранне за п’янства, строгае пакаранне за свавольства’ (Нас.), усыпаць прачуха́нцамоцна пабіць’ (Ян.), даць прачуханкі ’даць наганяй’ (Янк. БФ), прочуха́нец ’прачуханка’ (ТС), ’гультай’ (Сцяшк. Сл.), прачу́хацца ’працверазіцца’ (Шат.), прочы́хацца ’ачухвацца’ (ТС). Рус. дыял. прочуха́нка ’наганяй, нагонка’, укр. дати прочуха́на, прочуха́нкі ’тс’ (гл. Макіенка, Бел.-рус. ізал., 111). Дэрываты ад прачухацца (гл. ачухацца) з суф. ‑анка, ‑анец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разду́рбаць ’паволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdyti ’калоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́цца ’прачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)