Бала́каць (Нас., БРС, Бір. Дзярж., ДАБМ, 915). Рус. бала́кать, укр. бала́кати, польск. bałakać. Аснова *bal‑, мабыць, расшыраны і.-е. корань *bhā‑гаварыць’ (гл. ба́іць, ба́яць). Але не выключаецца і гукапераймальнае яе паходжанне (параўн. балабо́ніць, балабо́ліць). Гл. Праабражэнскі, 1, 13; Махэк₁, 33. Вельмі няпэўная этымалогія Смаль–Стоцкага (< *ba‑kati, ад выклічніка ба!), Slavia, 5, 10. Сюды і бала́ка ’гаварун’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваву́ліць ’марудзіць, капацца’ (Нас.). Слова цьмянае. Можна меркаваць, што яно паходзіць ад рэдуплікацыі гукапераймальнага экспрэсіўнага выклічніка ва, якім абазначалася невыразнае маўленне. Значэнні ’марудзіць, капацца’ і іншыя маглі ўзнікнуць пазней на падставе першаснага. Да гэтага ж кораня трэба аднесці рус. ваулитьгаварыць павольна, заікацца’, вавула, ваула ’маруда, заіка; неахайны чалавек’. Не выключана сувязь з гукапераймальным прыназоўнікам вава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ванця́ць ’абняславіць’ (КЭС). Да кораня ванц‑ (гл. ванцак). Магчыма, варта прыняць пад увагу і літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, прус. waitiātгаварыць’ і бел.балт.) вайцяць ’сварыцца, крычаць, лаяцца’ (Урбуціс, Baltistica, 1969, 2, 161; Непакупны, Мовознавство, 1968, 6, 35; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54), пад уплывам якіх маем ванцяць замест ванцаць. Верагодна, таксама ванцяць < вайцяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаваро́к ’гаварун, балака’ (Нас.), ’гаварун’ (Некр., 219), ’той, хто многа гаворыць’ (Інстр. III, 61), ’дзеці, якія па-даросламу разважаюць’ (Інстр. III, 58), гываро́к ’гаварун, чалавек, які любіць гаварыць, умешваецца ў чужыя размовы’ (Бяльк.). Рус. дыял. говоро́к ’гаварун, ганарлівы, балака’ (СРНГ, 6, 257–258). Утварэнне (беларуска-рускае), якое адпавядае слав. мадэлі *govorъkъ (nomen agentis на *‑ъkъ: *govoriti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэндаць ’хадзіць без справы’ (ваўк.), лэндзіцьгаварыць абы-што’ (астрав.), лэндало ’балбатун’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Дзеясловы пры ад’ідэацыі лындаць (гл.) запазычаны з польск., параўн. падгальск. lędzić ’жабраваць, прасіць’, галіцк. łandzić ’з плачам шукаць, прасіць’, якія разам з landzić, lamdzić, lamdać узыходзяць да ням. дыял. landern, ländern, lendern ’бадзяцца’, ’павольна поўзаць, хадзіць’ (Слаўскі, 4, 46). Гл. таксама ла́нда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармы́ль ’бурклівы мядзведзь, чалавек’, ’маўклівы чалавек’ (Касп., Нас., Некр.), ’маўклівы чалавек’ (клім., Мат. Маг.), мармылёк ’капрызнае дзіцё’ (Нас.), лун. мормы́ль ’мармытун, які гаворыць сам з сабой’ (Шатал.), мормэ́ля, мэрмэ́ля ’тс’ (ТС), мармы́ля ’нелюдзень’, ’той, хто незразумела гаворыць’ (докш., Янк. Мат.). Балтызм. Параўн. літ. murmùlis, murmuiỹs ’той, хто няясна гаворыць, бурчыць’ < murmė́ti, marmė́ti ’мармытаць, няясна гаварыць’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ркацьгаварыць, запінаючыся, спыняючыся на паўслове’ (Мядзв.), ’наспеўваць праз зубы, сабе пад нос’, ’выказваць незадавальненне нараканнем’ (Нас.), ’мармытаць’ (Шат.), мыркун ’буркатун’, мыркуння ’гугнявая жанчына’, ’жанчына, якая на ўсялякую прапанову выказвае незадавальненне’ (Нас.), мырчэць ’бурчаць, муркаць; мармытаць’ (Юрч.). Укр. миркнути, рус. мыркнуть ’мармытаць’, ’наспеўваць сабе пад нос’. Гукапераймальнае (Шахматаў, ИОРЯС, 7, 2, 337; Фасмер, 3, 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́каць1 ’рыкаць, мычаць, мыкаць’ (Юрч., Янк. 2, Ян.; паст., Сл. ПЗБ), мічэць ’тс’ (полац., Нар. лекс.), мік! — пра мычанне (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Мена ‑і‑ (замест ‑ы‑) — уплыў балт. моў (параўн. літ. mỹkti, mỹkauti ’мычаць’). Гл. таксама мы́каць.

Мі́каць2 ’неразборліва гаварыць, запінацца’ (Нас., Шат.). Балтызм. Параўн. літ. mỹkti ’няясна вымаўляць словы, запінацца’, mikė́ti, miksė́ti ’заікацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўтара́цьгаварыць ці рабіць яшчэ раз тое самае’, ’поўнасцю узнаўляць’ (ТСБМ). Укр. повторя́ти, рус. повторя́ть, польск. powtarzać, балг. повтарям. Да прасл. po‑vьtoriti < vъtorъ ’другі’, этымалогію якога гл. у артыкуле паўтара́. Сюды ж паўторны ’другі, у другі раз’, ’паўтаральны’ (Нас., ТСБМ), паўтара́ка ’асоба, няспрытная на размовы, якая часта перапытвае і паўтарае словы таго, з кім гаворыць’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́мпаць ’плявузгаць, балбатаць’ (гродз., Лекс. балтызмы). Гукапераймальнага паходжання, зыходнае плям! гл. плямкага. Параўн. балг. плямпам ’тс’ і літ. plempti ’тс’, апошняе можа суадносіцца з plepėti ’ілгаць, балбатаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 7!), якое ўзыходзіць да анаматапеічнага і.-е. *р!е‑ (Фрэнкель, 616), што, адпаю не дае падстаў настойваць на запазычанні, параўн. польск. plaplaćгаварыць многа і абы-што’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)