адпускны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае дачыненне да водпуску. Адпускны месяц. Адпускны білет.
2. у знач. наз. адпускны́я, ‑ых. Зарплата за водпуск. Атрымаць адпускныя.
•••
Адпускная цана гл. цана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апле́цены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аплесці.
2. у знач. прым. Які мае аплётку (з дубцоў, дроту і пад.). У кутку стаяла вялікая аплеценая бутля. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афіцэ́р, ‑а, м.
Асоба каманднага саставу арміі і флоту, якая мае воінскае званне ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна. Старшы афіцэр. Малодшы афіцэр. Афіцэр генеральнага штаба. Званне афіцэра.
[Ням. Offizier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
візіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вызначэння якасці зерня, прызначаны для гэтай мэты.
2. у знач. наз. візіровачная, ‑ай, ж. Лабараторыя, у якой вызначаюць якасць зерня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азо́н, ‑у, м.
Газ (відазменены кісларод), які ўтвараецца ў час навальніцы ад дзеяння электрычнага разраду і інш.; мае моцныя акісляльныя і ачышчальныя ўласцівасці. Сасновыя лясы багатыя на азон.
[Ад грэч. ozō — пахну.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акіяні́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае дачыненне да ўнутранага жыцця акіяна (у 1 знач.). Акіянічныя воды. Акіянічныя цячэнні. Акіянічны клімат. Акіянічныя адклады. // Які жыве ў акіяне. Акіянічная фауна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альбумі́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да альбуміну, звязаны з альбумінам. Альбумінавы завод. Альбумінавая фатаграфічная папера. // Які прыгатаваны з альбуміну, складаецца з альбуміну. Альбумінавая мука. Альбумінавы хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад апарыць.
2. у знач. прым. Які мае сляды пашкоджання парай або кіпнем. Апараныя рукі.
•••
(Выскачыць) як апараны — раптоўна, хутка (выскачыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апара́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.).
2. у знач. наз. апара́тная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура. Апаратная тэлецэнтра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выда́тнік, ‑а, м.
1. Навучэнец, які мае выдатныя адзнакі па ўсіх прадметах вучэбнага плана.
2. Той, хто выконвае сваю работу, абавязкі на выдатна. Выдатны баявой і палітычнай падрыхтоўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)