Звя́гапрыстасаванне; надакучлівы брэх сабакі’, маг. ’брахлівы сабака; пра чалавека’ (Янк. Мат.). Рус. дыял. звя́га, смал., пск. ’гаўканне; брэх лісы’, ’сварка’, ’бурчанне’, вяцк. ’надакучлівы чалавек’, цвяр., пск., алан. ’пустаслоў’, укр. звяга ’гаўканне, сварка’. Ст.-рус. звяга ’непатрэбная балбатня’ (Курбскі, XVI XVII стст.). Прасл. дыял. zvęga ўзыходзіць да і.-е. кораня *gʼhu̯en‑ з балта-слав. падаўжэннем ‑g‑. Роднасныя літ. žvéngti, лат. zvìegt ’іржаць’. Гл. звяк, звінець. Покарны, 1, 491; Траўтман, 374; Фасмер, 2, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́ткіпрыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні на навой (дзве драўляныя планкі з дубцамі)’ (ТС). Да рэ́ткі (гл.). Няясна. Параўн. славен. rȋtek ’пучок саломы для пакрыцця стрэх’, rȋtka ’яблычная галінка’, ’таўсцейшы канец снапа’, rȋtina ’камель’, харв. кайк. rítek ’салома, якой пакрываюць стрэхі’. Скок (3, 147) мяркуе, што гэта метафарычнае ўтварэнне ад rȉt ’podex’. Далей глядзі rȉt (Безлай, 3, 184). З іншага боку параўн. літ. rite ’шпулька’, ’катушка’, ’бабіна’, ritinỹys ’валік’, ’рулон’, ’скрутак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́мя1 ‘сукаватая яловая падстаўка, па якой падымаюцца на “падкур” (прыстасаванне, якое абараняе борць ад мядзведзяў)’ (Рам. 8). Гл. страмі́на.

Стрэ́мя2, Р. скл. стрэ́мя і стрэ́меніпрыстасаванне для ўпору нагі конніка’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), стрымена ‘тс’, мн. л. стрэмена́ ‘тс’ (Бес., Шымк. Собр.), стрэмянё ‘стрэмя’ (Сцяшк.), стримоно ‘тс’ (Турэцка-беларускі размоўнік, 1836 г., Нью-Ёрк., 1995). Параўн. укр. стре́ме́но́, стре́мін, рус. стре́мя ‘стрэмя’, стараж.-рус. стремень, стрьмень, польск. strzemię, в.-луж. třmjeň, н.-луж. tśmjeń, чэш. střmen, славац. strmeň, славен. stréme, серб.-харв. стр̏ме̑н, балг. стре́ме ‘тс’, макед. стремен ‘тс’. Прасл. *stremę, як мяркуюць (гл. Бязлай, 3, 327 з літ-рай), ідэнтычна грэч. στρέμμα ‘нешта скручанае, нітка; выгін’, якое з’яўляецца nomen actionis ад дзеяслова στρέφω ‘віць, плесці’, і.-е. корань *strebh‑ ‘тс’, параўн. яшчэ грэч. στρόφο ‘вяроўка, паласа’. На думку Сноя₁ (613), славяне да VI ст., ві даць, страмёны мелі плеценыя з нейкіх матэрыялаў, напрыклад, з рамянёў. Гл. аналагічна Борысь, 584. Супастаўлялі таксама з рус. пастро́мка ‘пастронак’ і *strъmъ (гл. стромкі); гл Фасмер, 3, 775; Брукнер, 522; Праабражэнскі, 2, 397.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бягу́н, бегуна, м.

1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун. // Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю.

2. Уст. Скоры на хаду конь. Фурман фарсіста ляснуў пугай, Вязе ў парадны ход папоў І, нацягнуўшы лейцы туга, Спыняе пару бегуноў. Колас.

3. толькі мн. (бегуны́, ‑оў). Прыстасаванне для размолвання і змешвання розных матэрыялаў.

4. Уст. Уцякач. Ляснік маўчаў, Ён сам ведаў, што лес напоўнен незнаёмымі людзьмі — бегунамі, якія хаваліся ад польскай улады. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́лаб, ‑а; мн. жалабы, ‑оў; м.

1. Прадаўгаватае паглыбленне, выдзеўбанае ў чым‑н., а таксама прыстасаванне падобнай формы з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго‑н. Па жолабе наліўся залаты чыгун. Карпаў. // Прадаўгаватае паглыбленне ў грунце, па якім сцякае што‑н. Унь там рачулка срэбрам літым Бяжыць па жолабе размытым. Колас.

2. Карыта, у якое закладваецца корм жывёле. Капейка зноў пачаў хваліць — і кабылу.., і жолаб, у якім Міхась абмешваў вотру[б’ем] сечку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санта́л і санда́л 1, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых (санталавых). / ‑у; у знач. зб. Набіраць сандалу.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва, багатая на эфірныя алеі.

3. ‑у. Крышталічнае рэчыва з сандалавай драўніны.

4. ‑у. Фарбавальнік, які здабываюць з драўніны розных дрэў (пераважна з так званых чырвоных).

[Грэч. santalon; арабск. sandal.]

санда́л 2, ‑а, м.

Уст. Невялікае судна, якім карысталіся цюркскія народы Прычарнамор’я.

[Тур. sandal — шырокая лодка.]

санда́л 3, ‑а, м.

Прыстасаванне для абагравання жылля ў народаў Усходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіфо́н, ‑а, м.

1. Выгнутая трубка (труба) з каленамі рознай даўжыні, якая служыць для пералівання вадкасці з адной пасудзіны ў другую з больш нізкім узроўнем. Сіфоны для разліўкі расплаўленага металу. Сіфоны для паліўкі зямлі.

2. Пасудзіна для сельтэрскай вады і іншых шыпучых напіткаў, якія выліваюцца праз трубку пад ціскам вуглекіслаты. [Тамара:] — Зайдзі да мяне, Антон. Я напаю цябе вадой. Толькі што прынеслі сіфон. І сіроп ёсць. Шамякін.

3. Спец. Прыстасаванне для павелічэння цягі ў топцы паравоза ў час стаянкі.

[Ад грэч. siphon — трубка, помпа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флю́гер, ‑а, м.

1. Рухомае прыстасаванне, якое паказвае кірунак ветру. Сонца, якое заходзіла, залаціла самы верх цаглянай вежы і маленькі флюгер, выразаны з бляхі Карнеевым сынам Пятром. Даніленка. // Метэаралагічны прыбор для вызначэння сілы і змянення хуткасці ветру.

2. Уст. Флажок, які прымацоўваўся да пікі кавалерыста.

3. перан. Зневаж. Пра непастаяннага чалавека, які хутка мяняе свае погляды і перакананні. — Правільна, Сяргей Сяргеевіч! — у момант згадзіўся Грыбок. «Ну і флюгер!» — ужо без злосці і абурэння падумаў Шыковіч. Шамякін.

[Ад ням. Flügel — крыло.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадзі́льнік, ‑а, м.

1. Спецыяльнае збудаванне, памяшканне з паніжанай тэмпературай для захоўвання або перавозкі прадуктаў, якія хутка псуюцца. Вагон-халадзільнік. □ Крыху далей, на другім баку пасёлка, на ўзгорку пад соснамі знаходзіцца рыбакансервавы завод. Побач з ім высіцца белы будынак халадзільніка. В. Вольскі. // Шафа з халадзільнай устаноўкай. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. — Не трэба і халадзільніка, — радавалася яна. — Заўсёды свежае будзе. Даніленка.

2. Частка машыны, спецыяльнае прыстасаванне для ахаладжэння чаго‑н. Халадзільнік паравой машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калаўро́тпрыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі, якое прыводзіцца ў рух панажом’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Касп., П. С., Сцяшк., Шат.), калаўротак ’тс’ (БРС, ТСБМ, Сержп. Грам., Сцяц. Нар.; лях., Янк. 1, Сцяц. Нар., Сцяшк. МГ), калаўротка ’тс’ (івац., Бір. Працы IM, 6), калаўротпрыстасаванне для падымання грузаў: вал з ручкай, на які намотваецца канат, ланцуг’ (ТСБМ), ’свердзел’ (Касп.), ’рухавік з кола, якое прыводзіць у бег санкі на лёдзе’ (Касп.), ’месца на лёдзе, дзе кола надзета на забіты кол і пры дапамозе жэрдкі прыстасавана для катання санак па крузе’ (Яшк., эскцэрпцыя з БелСЭ), кылаўрёт ’частка самапрадкі’, ’прылада для разматвання маткоў’ (Бяльк.), ковроток ’самапрадка’ (Уладз.), калаваруот ’тс’ (Серж. Грам.), коворыдка, ковориток ’тс’ (Уладз.). Адносна гісторыі рэаліі параўн. у Нікіфароўскага, Очерки, 174: «Самопрялка… появляется позже и вытесняет веретено и прялку». Укр. усх.-палес. коловороток ’самапрадка’ і калаварот ’корба ў студні’, рус. шуйск., уладз. калаброд ’самапрадка’? ’кросны’?, кастр. калаброды ’у кроснах прыстасаванне для навівання цэвак’, рус. коловорот ’ручны свердзел’, дыял. коловрат як назва тэхнічных прыстасаванняў, пск. коловорот ’загіб, паварот ракі’ і пск., цвяр. коловрат ’тс’. Рус. паралелі не даюць падстаў сцвярджаць аб магчымасці існавання непаўнагалоснага варыянта ад прасл. *vr̥těti на ўсх.-слав. тэрыторыі. Рус. калаброд наогул выглядае як сапсаваная пры запазычанні лексема. Верагодна, для непаўнагалосных бел. слоў факт іх запазычання нельга аспрэчваць. Больш цяжка вытлумачыць тыя факты, дзе значэнне ’кола для катання санак’ можа ўказваць на спрадвечнасць слова. У такім разе замену поўнагалоснай формы няпоўнагалоснай можна разумець як уплыў запазычанай, сэнсава блізкай лексемы. Сумнявацца ў тым, што ў бел. мове былі і ёсць кантынуанты прасл. злучэння kolovortъ (аб якім гл. Слаўскі, 2, 373) няма прычын (параўн. калаварот), аднак паслядоўны паралелізм фармальна розных структур вытлумачыць без іншамоўнага ўплыву цяжка. Параўн. яшчэ коурат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)