халадзільнік, ‑а, м.
1. Спецыяльнае збудаванне, памяшканне з паніжанай тэмпературай для захоўвання або перавозкі прадуктаў, якія хутка псуюцца. Вагон-халадзільнік. ▪ Крыху далей, на другім баку пасёлка, на ўзгорку пад соснамі знаходзіцца рыбакансервавы завод. Побач з ім высіцца белы будынак халадзільніка. В. Вольскі. // Шафа з халадзільнай устаноўкай. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. — Не трэба і халадзільніка, — радавалася яна. — Заўсёды свежае будзе. Даніленка.
2. Частка машыны, спецыяльнае прыстасаванне для ахаладжэння чаго‑н. Халадзільнік паравой машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)