Пласкакі́жы ’вялікія бляхарскія пласкагубцы’ (гродз., Нар. сл.; Скарбы). З рус. пассатижи ’ручны камбінаваны слясарна-мантажны інструмент’, якое з франц. passe ’праход’ і ilgeстрыжань’ (СИС, 1979, 374).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́льшчык1 ’чалавек, што пілуе дрэва’ (Бяльк.; паўсюдна, ЛА, 3), ’работнік, які пілуе дошкі’ (Варл.). Да шліцы (гл.).

Пі́льшчык2 ’рагавы стрыжань пяра птушкі’ (паст., Сл. ПЗБ). Да пішчык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жазло́, -а́, мн. жэ́злы і (з ліч. 2, 3, 4) жазлы́, жэ́злаў, н.

1. Асобай формы, звычайна ўпрыгожаная палка, посах, якія служылі сімвалам улады, ганаровага становішча, звання (уст.).

Маршальскае ж.

2. Кароткая палка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху (спец.).

3. Металічны стрыжань з дужкай, які выкарыстоўваецца пры рэгуліроўцы руху цягнікоў.

|| прым. жазло́вы, -ая, -ае (да 3 знач.).

Жазловая сістэма рэгулявання руху цягнікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уздзе́ць, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́нь; -е́ты; зак., што на каго-што.

1. Надзець, нацягнуць (адзенне, абутак і пад.).

У. боты на ногі.

2. Павесіць, начапіць, прымацаваць да чаго-н.

У. рукзак на плечы.

У. пятлю на крук.

3. Насадзіць на вастрыё, стрыжань, праколваючы, надзець на што-н.

У. кола на вось.

У. кавалак мяса на відэлец.

|| незак. уздзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Суха́рына ’асяродак, стрыжань (у дрэве)’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. дыял. суха́рина ’сухое дрэва’, польск. suchorzyna ’таполя, ясакар, Populus nigra L.’. Да сухі (гл.), г. зн. больш сухая частка ў параўнанні з абалонню, гл. сухар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вось¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Шпень ці тонкі вал, на якім трымаюцца колы, часткі машын або механізмаў.

Пярэдняя в.

2. Уяўная прамая лінія, якая праходзіць цераз геаметрычную фігуру або якое-н. цела і валодае толькі ёй характэрнымі ўласцівасцямі (спец.).

В. сіметрыі.

В. вярчэння.

Зямная в.

3. перан. Стрыжань якіх-н. падзей.

В. палітычнага жыцця.

|| прым. во́севы, -ая, -ае і асявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шток, ‑а і ‑у, м.

Спец.

1. ‑у. У геалогіі — адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных парод, гіпсу, каменнай солі, радзей — рудных выкапняў.

2. ‑а. У тэхніцы — металічны цыліндрычны стрыжань, які злучае поршань рухавіка з паўзуном. Кулямёт быў разбіты ўшчэнт, ссечан кожух, нібы агнём перарэзаны шток. Федасеенка.

[Ням. Stock.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.

Стаяць на якары.

Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара.

Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. я́карны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пі́шчык1, мн. л. пі́шчыкі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (лун., в.-дзв., барыс., Шатал.; лях., івац., клец., ЛА, 1; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.): ’рагавы стрыжань пяра’ (віц., мядз., маг., чавус., мсцісл., драг., ЛА, 1; мядз., Нар. сл.). Да пішч2 (гл.). Параўн. таксама чэш. pisk ’зародак пяра, стрыжань пяра’ (Махэк₂, 451), лат. pīksteстрыжань пяра’ (Мюленбах-Эндзелін, 24, 230), а таксама Варбат (Этимология–1976, 35–38) і Бязлай (3, 40).

Пі́шчык2 ’дудачка, якой прывабліваюць птушак’, ’дудачка з зялёнага сцябла жыта ці чароту’, ’трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку духавых музычных інструментаў’, ’свістулька’, ’свісток’ (ТСБМ, Нас., Дэмб. 1; Нік. Очерки; Гарэц., Касп., Шат., Варл.), ’клавіш у гармоніку’ (Гарэц.; Бяльк.; Юрч. СНС). Да пішчаць, піск, пішчаль (гл.).

Пішчык3, мн. л. пішчыкі ’кончыкі пальцаў рук ці ног’ (шчуч., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; (’на руках’) астрав., Сл. рэг. лекс.; Бір. Дзярж.; Мат. Маг.; чырв., З нар. сл.). Да пішч2: кончыкі пальцаў асацыююцца з адросткамі (дрэў, раслін).

Пішчык4 ’слабы чалавек, худы, недарослы, някрэпкі’ (Нас.), у выніку пераносу значэння ’перадсмяротнае хрыпенне’ ў лексемы пішчыкі (гл.) > ’слабы, хворы, кволы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́ржань ‘цвёрды ўчастак абалоні ракі’, сцвержань (ствержень) ‘тс’ (Жучк.), Све́ржань (назва вёсак у Стаўбцоўскім, Рагачоўскім, Ганцавіцкім раёнах). Ад *сцвярдзець (параўн. рус. дыял. ствердеть, укр. стверді́ти ‘зацвярдзець’) з суф. ‑ень (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38 і наст.) або кантамінацыя цвёрды і стрыжань (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)