шток, ‑а і ‑у,
1. ‑у. У геалогіі — адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных парод, гіпсу, каменнай солі, радзей — рудных выкапняў.
2. ‑а. У тэхніцы — металічны цыліндрычны стрыжань, які злучае поршань рухавіка з паўзуном.
[Ням. Stock.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)