Рача́ла ’саха ў студні з жураўлём’ (брэсц., ДАБМ, камент.). Параўн. серб.-харв. ра̏чва ’вілападобная галіна, расоха’, што, паводле Скока (3, 94), звязана з рачок, рак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абро́к1 ’ахвяраванне рэлігійнага парадку’ (Бяльк.), ’абяцанне, якое давалі богу, каб перасталі дзеці паміраць’ (КСТ) > ст.-рус. оброкъ, чэш. obrok ’аброк’, балг. обрак ’абяцанне’, серб.-харв. о̏брок ’тэрмін’, славен. obrok ’тс’ < ob‑rokъ < rekǫ ’гавару, абяцаю’, Фасмер, 3, 108. Гл. аброк2.

Абро́к2 ’корм, які бярэцца ў дарогу для каня’ (літ. abrãkas ’тс’ з беларускіх гаворак), чэш. obrok, польск. obrok ’корм’, серб.-харв. о̀брок ’паёк, рацыён’, славен. obrok ’корм’ да аброку

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замо́к ’прыстасаванне для запірання’. Рус., укр. замо́к, польск. zamek, серб.-луж. zamk, чэш. zamek, славац. zamka, zámok ’тс’, славен. zamka ’пятля’, серб.-харв. за̑мка ’пастка, пятля’, балг. дыял. за̀мка ’вузел’, ’пятля’, макед. замка ’сіло, пастка’. Ст.-слав. замъкнѫти ’замкнуць’, ц.-слав. замъкъ ’замок’. Ст.-рус. замъкъ (XII ст.) ’замок’. Ст.-бел. замок (Скарына). Паўн.-слав. бязафіксны назоўнік zamъkъ ад дзеяслова za‑mъk‑nǫ‑ti (гл. імкнуць), дзе прэфікс надаваў значэнне адмежавання (як у замінаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачы́вішча ’спакой, адпачынак (ад чаго-, каго-н.)’ (Нас.), серб.-харв. почивалиште ’месца адпачынку’, ’месца спачыну’. Да адпачываць (гл.) < прасл. роШі, ітэратыў počivati (параўн. укр. спочивати ’спать’, рус. почивать, польск. od- poczywac, н.-луж. wótpocywaś, в.-луж. wotpoćować, чэш. od- počinouti, славац. odpočinui’, славен. počiti, серб.-харв. по́чи‑ нути, макед. почива, балг. почивам (си), ст.-слав. почити), якія звязаны чаргаваннем з pokojь > naKoū (гл.). Аб суфіксе ‑ішч‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45–46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́лы ‘які не паддаецца страху; храбры, адважны’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Пятк. 2, Сл. ПЗБ), сме́ліць ‘рабіць смелым’ (Нас., Ласт.). Укр. смі́лий, рус. сме́лый, польск. śmiały, чэш. smělý, славац. smelý, серб.-харв. сме̏о, славен. smẹ̑lсерб.-харв.), балг. смел. Прасл. *sъmělъ, першапачаткова дзеепрыметнік прошлага часу на ‑l‑ ад дзеяслова *sъměti (гл. смець); Бернекер, 2, 47; Праабражэнскі, 2, 341–342; Фасмер, 3, 684; Сной₁, 584–585; Махэк₂, 560; Рэйзак, 585; Борысь, 617.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́сцень ‘бабровы тлушч’ (Ласт.). Магчыма, роднаснае серб. ту̏ска ‘вытапкі, выжаркі’, гл. туск. Аднак больш верагодна ўзыходзіць да прасл. *tъlstъ (*tl̥stъ), якое ў шэрагу беларускіх гаворак рэалізавалася як туст‑: ту́сты ‘тоўсты, тлусты’ (Цыхун, ЈФ, 56, 1386–1387), параўн. за́таўка або за́тука ‘заправа стравы з якога-колечы туку, найчасцей расцёртага сала’ (Ласт.), серб. ту̏ст, харв. tȕst ‘тучны, тоўсты’. Архаізм, праформу якога можна прадставіць як *tl̥stъ‑enь; адносна суфікса як індаеўрапейскай спадчыны гл. Слаўскі, SP, 1, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карміць, укр. кормити, рус. кормить, чэш. krmiti, в.-луж. kormić, польск. karmić, балг. кърмя, серб.-харв. kŕmiti ’карміць жывёлу’, славен. kŕmiti ’тс’: прасл. kъrmiti, kъrmъ. Гл. корм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісаліха ’вясёлка’ (ДАБМ). Магчыма, да кіснуць (гл.). Параўн. серб.-харв. киша ’дождж’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфіксаў -аль, ‑іха: ‑кісаць > *кісальЖісаяіха (Сцяцко, Афікс. наз., 25–26, 187–188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малатня́ ’ток’ (паст., Сл. ПЗБ). Бел. рэгіяналізм, якому паводле ўтварэння адпавядае серб.-харв. млатња ’малацьба’. Семантычнымі адпаведнікамі з’яўляюцца чэш. mlatevna ’ток у гумне’, славац. mlatovna ’ток, гумно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мякоціна ’мышца’, ’лытка’ (даўг., Сл. ПЗБ). Відаць, да прасл. mękota < mękъkъ > MńKKi, мяккота (гл.). Параўн. таксама рус. пск., цвяр. мякотина ’мяса’, серб.-харв. мекотина ’мяса без касцей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)