раёк 1, райка́, м.

1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах XVIII–XIX стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі.

2. Уст. Лялечны тэатр.

3. Уст. Верхні ярус глядзельнай залы ў тэатры.

раёк 2, райка́, м.

1. Памянш.-ласк. да рой. Саўка ўжо тады прыкінуў: раёк нішто сабе.. Свае пчолы, свой мёд... Сачанка.

2. Ячэйка ў вуллі для вывядзення пчалінай маткі.

раёк 3, райка́, м.

Абл. Радужная абалонка вока. Але самыя дзіўныя былі [Раўбічавы] вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пло́шка1 ’бакавая частка ткацкага станка’ (брагін., Мат. Гом.), рус. арх. плашка ’кухонная дошка, кружок’. Са словазлучэння плоская дошка ў выніку семантычнай кандэнсацыі.

Плошка2 ’вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол’. У выніку пераносу значэння (пад уплывам лексемы плоскі) з прасл. *ploskу ’плоскі, плыткі сасуд, міска’, якое было запазычана на Балканах з раманскіх дыялектаў, куды трапіла з герм. *flaskö, ці з ст.-в.-ням. fiaska са значэннем ’бутэлька’ (Трубачоў, Ремссл. терм., 293–294).

Плошка3 ’раздвоеная частка [у выглядзе дошкі], рыльца, на якое набіваліся сашнікі’ (Смул.). Да плаха, (гл.). Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы дошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́пет ‘пчаліны бортны рой’ (У. Караткевіч), ст.-бел. ‘дупло, дзе жывуць дзікія пчолы’: а хто бы свепет в чыем лесе умыслне порубал и мед выбрал (Статут ВКЛ 1588 г.), ст.-рус. свепетъ ‘дзікі лясны мёд’, ст.-укр. свепеть ‘борць у дрэве для дзікіх пчол’ (1366), польск. дыял. świepiotрой дзікіх пчол’, ст.-польск. świepioto ‘тс’, чэш. дыял. svapato ‘пчолы, якія жывуць у лесе’, ст.-луж. svepet ‘борць’. Прасл. *svepetъ, паходжанне якога няяснае. Выводзяць з прасл. *svepati (> *svepetati) ‘мільгаць, мітусіцца’, параўн. ст.-рус. свѣпатися ‘ківаць, хістаць’, рус.-ц.-слав. свепетати ‘хістацца, рухацца туды і сюды’, славен. svępati ‘хістаць, ківаць, трасці’ і асабліва фармальна супадаючае славен. svepȅt ‘бляск, мігценне’, роднаснае літ. sùpti ‘калыхацца’, н.-ням. swabbeln ‘рухацца ў той і другі бок (пра ваду), хвалявацца’ (Міклашыч, 330; Фасмер, 3, 573; Машынскі, Pierw., 188; Фурлан у Бязлай, 3, 348), што адлюстроўвае першаснае чыста зрокавае ўспрыманне месца гнездавання пчол. Іншае меркаванне пра роднасць з ням. Wabe ‘соты’ і “праеўрапейскае” паходжанне выказвае Махэк₂, 594. Гл. таксама Рымут, St. lingv. Polono–Jugosl., 2, 39. Меркаванне Булыкі пра запазычанне ст.-бел. свепетъ, свепето з ст.-польск. świepiot недастаткова аргументаванае, Брукнер (536) дапускаў адваротнае запазычанне для польск. świepiot ‘тс’. У сучасных гаворках звычайна слепет ‘дупло, дзе жывуць пчолы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́іць, ра́ю, ра́іш, ра́іць; незак.

1. каго-што і з інф. Даваць якую‑н. параду, рэкамендаваць, як зрабіць што‑н., як паступіць. Бабка ведала ўсіх будачнікаў па адзін і па другі бок раз’езду і вельмі раіла пагасцяваць у Бабініча. Колас. «Трапляй за мной, а то нос разаб’еш», — раіў ляснік, ідучы спераду. Якімовіч. Сцяпан прымаў толькі тых, хто прыходзіў са зброяй і каго раілі разведчыкі. Пестрак.

2. з інф. (з адмоўем). Разм. Перасцерагаць ад чаго‑н., не рэкамендаваць рабіць што‑н. — Дзённік? — .. [Сеня] здзівіўся. — Ведаеш, на вайне не раяць пісаць дзённік. Шамякін.

раі́ць, раю́, раі́ш, раі́ць; незак., каго-што.

Збіраць у рой. Раіць пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здрой ’крыніца’ (Сл. паўн.-зах.), здруй (Бельск. пав., Яшкін) ’тс’. Ст.-бел. здрой ’тс’ з польск. zdrój ’крыніца’. Булыка, Запазыч., 120. Zdrój з устаўным d і менай o > ó (чэш., славац. zdroj < польск. у XIX ст.) з jьz‑roj‑ь (як і ц.-слав. изрой ’семязвяржэнне’, Міклашыч, Lex. palaeosl.), аддзеяслоўнага (jьz‑ri‑nǫ‑ti) назоўніка з чаргаваннем галосных ioiě (параўн. рэяць) у корані (гл. рой, рынуць). Форма зрой (Сл. паўн.-зах.) хутчэй за ўсё з другасным спрашчэннем групы зычных. Формы здрай (Сл. паўн.-зах.), здра́я (Яшкін) адлюстроўваюць нейкія народна-этымалагічныя збліжэнні (можа, з рай?). Брукнер, 650; Голуб-Копечны, 434; Махэк₂, 713; Фасмер, 3, 496.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асадзі́ць

I сов.

1. (крепко надеть на древко) насади́ть; (прикрепить к рукоятке — ещё) присади́ть;

а. малато́к (сяке́ру) — насади́ть молото́к (топо́р);

а. касу́ — насади́ть (присади́ть) ко́су́;

2. (вставить в оправу) опра́вить, обра́мить;

а. партрэ́т — опра́вить (обра́мить) портре́т;

3. (поставить косяки в окна, двери) установи́ть

II сов.

1. в разн. знач. осади́ть;

а. каня́ — осади́ть коня́;

~дзі́ наза́д! — осади́ наза́д!;

а. рой пчол — осади́ть рой пчёл;

а. бу́рныя пары́вы ра́дасці — осади́ть бу́рные поры́вы ра́дости;

2. разг. (ударом) свали́ть

III сов., воен. осади́ть;

а. крэ́пасць — осади́ть кре́пость

IV сов. (раствор) осади́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капа́ць несов.

1. рыть, копа́ть;

2. (разрыхлять землю) копа́ть;

к. гра́дкі — копа́ть гря́дки;

3. (выкапывать из земли) копа́ть;

к. бу́льбу — копа́ть карто́фель;

к. магі́лу (я́му) — (каму) копа́ть моги́лу (я́му) (кому);

не капа́й друго́му я́мы, сам ува́лішсяпосл. не рой друго́му я́му, сам в неё упадёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аціх, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць ціхім; замоўкнуць (пра гукі, шум). Нехта праехаў з лёскатам конна па бруку, і потым аціхла зноў усё. Мурашка. Рой яшчэ нейкі час пагудзеў з перапуду, ды і аціх. Якімовіч.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабець у дзеянні, сіле; спыніцца (пра стыхійныя з’явы). Пад вечар завея аціхла. Колас.

3. Прыйсці ў спакойны стан; супакоіцца. Максім зусім аціх і .. без пілоткі на чорным чубе высока ляжаў галавой.. на падушцы. Брыль. // Замкнуцца ў сабе; прыціхнуць. Асцярожны немец і аціх і вёў сабе гаспадарку так, як яна вялася аканомам. Чорны. Адам нечакана аціх, замаркоціўся, панікла схіліў галаву. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блу́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому; невядома чый або зусім нічый. Блудны рой пчол. □ [Міша:] — Мы вось пойдзем, а з лесу, можа, выйдзе блудная карова ды ў бабкі. Сіняўскі. Маладзічка нястомна варыла пяшчотныя ласкі, спадзеючыся прыручыць да ўдовінай хаты блуднага, ваенных часоў, жаніха. Асіпенка. // Які недзе бадзяўся, туляўся і вярнуўся дадому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць. Блудная дарога, сцежка.

3. перан. Не такі, які прыняты, не зусім звычайны. [Мароз:] — Вечна ў.. [Шэмета] нейкія блудныя думкі, вечна яму нешта не падабаецца! Лобан.

4. Разм. Які мае адносіны да блуду; распусны, непрыстойны. Бацюшка Дземіян зусім п’яны. Усё цераз стол да паненкі Гані кідаў блудныя жарты. Баранавых.

•••

Блудная авечка гл. авечка.

Блудны сын гл. сын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ма ж., прям., перен. я́ма;

глыбо́кая я. — глубо́кая я́ма;

памы́йная я. — помо́йная я́ма;

даўгава́я я. — долгова́я я́ма;

во́ўчая я. — во́лчья я́ма;

паве́траная я. — возду́шная я́ма;

капа́ць я́му — (каму) рыть я́му (кому);

не капа́й друго́му я́мы, сам ува́лішся ў яе́посл. не рой друго́му я́мы, сам в неё упадёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)