Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рой Чаўдхуры Д. П. 5/96—97 (укл.), 102
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́ДЫ,
метэорны паток з радыянтам у сузор’і Льва. Назіраецца з сярэдзіны лістапада. Звязаны з каметай 1866 I, перыяд абарачэння якой 33 гады. Шчыльны рой метэорных цел займае невялікую частку арбіты каметы; пры яго сустрэчах з Зямлёй у 1799, 1833, 1866 і 1966 назіраліся метэорныя дажджы. У іншыя гады назіраецца невялікая колькасць метэораў.
т. 9, с. 170
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЕН (Allen) Рой Джордж Дуглас (3.6.1906, горад-графства Уорчэстэр, Вялікабрытанія — 1983),
англійскі вучоны-эканаміст, матэматык, статыстык. Адукацыю атрымаў у Кембрыджы (1927). Выкладаў у Лонданскай школе статыстыкі. У 1944—73 праф. статыстыкі Лонданскага ун-та. Навук. работы па тэорыі карыснасці і каштоўнасці, тэорыі індэксаў. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па матэм. эканоміцы і матэм. аналізе для эканамістаў.
Тв.:
Математическая экономия: Пер. с англ. М., 1963.
т. 1, с. 244
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМПІЯ́НСКІЯ ГО́РЫ (Grampians),
самыя высокія горы в-ва Вялікабрытанія. Размешчаны на Пн, у Шатландыі: частка Паўночна-Шатландскага нагор’я. Працягнуліся з З на У амаль на 250 км. Выш. да 1343 м (г. Бен-Невіс). Складзены з гнейсаў, сланцаў, гранітаў. Характэрны згладжаныя вяршыні, старажытналедавіковыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Ападкаў да 1000 мм за год. Тарфянікі, зараснікі верасу, лугі. Рэзерваты: Глен-Рой, Карнгарм, М’юір-оф-Дынет.
т. 5, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШАЛЕ́ВІЧ Васіль Антонавіч (9.1.1897, в. Мхінічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.10.1941),
бел. драматург. Вучыўся ў духоўных вучылішчы і семінарыі ў Магілёве (1910—14), Яраслаўскім юрыд. ліцэі (1915—16). Настаўнічаў на Краснапольшчыне і ў Мінску (1917—24). У час працы ў Краснапольскай школе (1918) разам з сёстрамі і братам А.Мрыем стварыў тэатр. калектыў, для якога пісаў п’есы. Працаваў сцэнарыстам на кінафабрыцы ў Ленінградзе. У 1930—31 і 1937—41 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1920-х г. На фалькл.-этнагр. матэрыяле напісаў казку-феерыю «Апраметная» (паст. Бел. драм. студыяй у Маскве, 1925, БДТ-2, 1926), у якой алегарычнымі сродкамі паказаў гіст. лёс Беларусі. Драмы «Змрок» (паст. БДТ-1, 1927), «Воўчыя ночы» (1928—29), «Рой» (1931) прысвечаны нараджэнню новых сац.-эканам. і паліт. узаемаадносін у бел. вёсцы. У антыфаш. драме «Сімфонія гневу» (паст. БДТ-1, 1935) паказаны трагічныя перыпетыі выжывання творчай інтэлігенцыі ў атмасферы таталітарнага рэжыму. На бел. мову пераклаў драм. жарты А.Чэхава «Мядзведзь» і «Сватанне».
Тв.:
Рой // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Мн., 1975. Т. 2;
Сімфонія гневу // Тэатр. Беларусь. 1992. № 4.
Літ.:
Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х гг.). Мн., 1984;
Яго ж. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. Мн., 1986. С. 47—53;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985;
Гісторыя беларускай літаратуры XX ст. Т. 2. 2 выд. Мн., 2002.
С.С.Лаўшук.
т. 17, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЕРС, Селарс (Sellars) Рой Вуд (9.7.1880, г. Эгмандвіл, Канада — 5.9.1973), амерыканскі філосаф, адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму. Праф. Мічыганскага ун-та (1905—50). Распрацаваў тэорыю ўзроўняў стварэння прыроды, паводле якой з’яўленне якасна новага звязана з пераходам з ніжэйшага на больш высокі ўзровень развіцця. У этыцы адстойваў канкрэтна-гіст. і сацыяльна абумоўлены характар маральных ацэнак і духоўных каштоўнасцей. Палемізаваў з ідэаліст. філас. кірункамі, крытыкаваў тэорыю псіхафізіял. дуалізму, тэалогію і рэліг. догматы. Гал. творы: «Крытычны рэалізм» (1916), «Эвалюцыйны натуралізм» (1922), «Прынцыпы і праблемы філасофіі» (1926), «Філасофія фізічнага рэалізму» (1932) і інш.
т. 14, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧ (Rich) Вера (н. 24.4.1936, Лондан),
англійская паэтэса і перакладчыца. Скончыла Оксфардскі ун-т (1958). З бел. мовы перакладае з 1960-х г. Пераклала зб. «Як вада, як агонь: Анталогія беларускай паэзіі з 1828 г. да сённяшняга дня» (1971), дзе апубл. творы 41 бел. аўтара. Пераклады паасобных твораў М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Гаруна ў кн. «Снуецца зданяў рой» (1982). Пераклала паэму «Тарас на Парнасе», усе санеты Я.Купалы. Яе пераклады адметныя дакладнай перадачай зместу і формы арыгінала. Аўтар многіх артыкулаў пра бел. л-ру. Перакладае таксама са стараангл., старанарвежскай, польскай, рус., укр. моў.
т. 13, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)