Наськапа́ць ’нашчапаць’ (віл.; раг., Сл. ПЗБ). Да ськапаць ’шчапаць’, што ў сваю чаргу са скяпаць (скепиць) ’шчапаць, калоць’ (Нас.) у выніку «пераносу» мяккасці з другога на першы зычны, што прывяло да ліквідацыі нетыповага спалучэння ‑КЯ‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туля́ч ‘месяц’ (Сцяшк. Сл.), ‘бадзяга’ (Я. Купала). У выніку семантычнага пераносу ‘бадзяга’ > ‘месяц, які ў хмарах блукае па небе’; варыянтнае да тула́ч (гл.), параўн. ст.-бел. тулаючий і туляючийся ‘які не мае сталага месца’ (ГСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лізану́ць ’сцебануць, лупцануць’ (Янк., II, Маг., Нас.), лізнуць ’тс’ (беласт., Сл. паўн.-зах.), ’ударыць’ (Касп.) развілося ў выніку пераносу значэння дзеяслова лізаць (гл.) ’лёгка датыкацца’. Бел.-рус. ізалекса, параўн. пск., цвяр., смал. лизануть ’ударыць чымсьці гібкім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перане́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.
1. каго-што. Несучы, перамясціць цераз якую-н. прастору.
П. хлапчука цераз ручай.
2. каго-што. Памясціць у іншае месца.
П. кветкі з пакоя ў сад.
3. што. Аддзяліць частку слова для пераносу ў наступны радок.
П. апошні склад слова.
4. што. Адкласці на другі час.
П. пасяджэнне на вечар.
5. што. Зведаць, перажыць, перацярпець.
П. запаленне лёгкіх.
|| незак. перано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.
◊
Не пераносіць каго-чаго (разм.) — адчуваць непрыязнасць да каго-, чаго-н.
Я не пераношу гэтага чалавека.
|| наз. перанясе́нне, -я, н. (да 4 знач.) і перано́ска, -і, ДМ -но́сцы, ж. (да 1, 2 і 4 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перла (пэрла) ’панцак’ (глыб., ЛА, 4). З пе́рл(а) ’жэмчуг’ у выніку пераносу значэння паводле падабенства колерам ячных круп з жэмчугам. Параўн. рус. перлавая крупа > перловка ’тс’, перловый цвет ’жамчужны, белы, з шызым адценнем’ (Даль, 3, 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́каўе ’поле, дзе скошана віка’ (віл., Шатал.). Да віка (гл.). Суф. ‑ўе < ov‑ьje тут другасны; першапачаткова лексема павінна была азначаць ’лісце і сцяблы расліны’ ў форме Nomen collectiva, пасля шляхам пераносу значэння атрымала функцыю Nomen loci. Параўн. яшчэ віко́ўя (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабры́на ’драбіны’ (кобр., жабін., малар., ЛА, 4; брэсц., міёр., Нар. словатв.), рабрэ́на ’драбіна’ (драг., ЛА, 4), rebryna ’тс’ (пін., Кольб.). Утворана ад рабро́ (гл.) з дапамогай суф. ‑ын‑а ў выніку метафарычнага пераносу назвы па знешнім падабенстве або пераробкай драбіна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рызі́ны ’галёшы’ (гом., добр., чач., ветк., кам., жлоб., ЛА, 2), рэзі́на ’гумовы абутак’ (ПСл). Утворна ад рызі́на ’гума’ (гл.) у выніку метанімічнага пераносу назвы рэчыва, з якога зроблены прадмет, на сам прадмет; параўн. фу́тра ’шкура звера’, ’зімовая вопратка з такіх шкур’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Механоша ’непаседа’ (Ян.) у выніку пераносу значэння пад уплывам маха́ць з механоша ’які носіць мяхі’. Параўн. механош ’рабочы ў млыне’ (Бяльк.), механоша ’чалавек, які ў час калядавання збірае ў мех падарункі для шчадроўшчыкаў’ (ТС, Растарг.). Да мех і насі́ць (гл.). Гл. таксама маханоша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́чка ’прадуха ў прызбе’ (віл., Нар. сл.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з печка ’пячурка з боку печы, кучка’ (бяроз., мазыр., ельск., ЛА, 4). Да печ (гл.). Мядз. печка ’грубка’ (Жыв. сл.) — новае, з рус. печка ’тс’. Сюды ж печачка (Юрч. СНЛ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)