тэкст, ‑у, М ‑сце, м.

1. Тое, што напісана або надрукавана, напісаныя або сказаныя кім‑н. словы, якія можна ўзлавіць, паўтарыць у тым жа выглядзе. Запісаць тэкст казкі. □ З многіх паправак, зробленых рукой. К. Чорнага на тэксце другога варыянта «Ірынкі», відаць, як шмат працаваў аўтар над гэтай драмай. Кудраўцаў. Выдаючы біблейскія тэксты, доктар лекарскіх і свабодных навук клапаціўся аб пашырэнні і ўдасканаленні асветы. С. Александровіч. Валя дрыжачымі пальцамі выняла з канверта ліст і ўпілася вачыма ў надрукаваны на машынцы тэкст. Карпаў. // Урывак з якога‑н. твора славеснасці, прызначаны звычайна для навучальнай мэты. Чытанне лацінскіх тэкстаў. Пераклад англійскага тэксту.

2. Пісьмовы дакумент, акт і пад. у адрозненне ад заўваг, каментарыяў да яго. // Асноўная частка набору без падрадковых заўваг, спасылак і пад. Набраць тэкст корпусам, а зноскі петытам. Зноска пад тэкстам.

3. Словы, на якія напісана музыка. Раманс Чайкоўскага, тэкст Фета. Тэкст песні.

4. Спец. Шрыфт буйнога памеру (каля 8 мм).

[Ад лац. textum — сувязь, злучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспроизводи́ть несов.

1. узнаўля́ць;

воспроизводи́ть капита́л узнаўля́ць капіта́л;

2. (воссоздавать в памяти) аднаўля́ць; (припоминать) прыпаміна́ць; (передавать) перадава́ць;

мы́сленно воспроизводи́ть собы́тия ю́ности у ду́мках аднаўля́ць падзе́і юна́цтва;

он тще́тно воспроизводи́л забы́тые черты́ лица́ ён ма́рна прыпаміна́ў забы́тыя ры́сы тва́ру;

перево́д хорошо́ воспроизво́дит дух оригина́ла перакла́д до́бра перадае́ дух арыгіна́ла;

3. (репродуцировать) рэпрадуктава́ць; (копировать) капі́рава́ць; (перепечатывать) перадруко́ўваць; (излагать) выклада́ць, перака́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́рный

1. (правильный) пра́вільны, слу́шны; (точный) дакла́дны;

ве́рное реше́ние зада́чи праві́льнае рашэ́нне зада́чы;

ве́рный перево́д пра́вільны (дакла́дны) перакла́д;

2. (надёжный) надзе́йны, пэ́ўны;

ве́рная опо́ра надзе́йная (пэ́ўная) апо́ра;

ве́рное сре́дство надзе́йны (пэ́ўны) сро́дак;

3. (преданный) ве́рны, адда́ны;

ве́рный друг ве́рны (адда́ны) ся́бар;

ве́рный своему́ сло́ву ве́рны свайму́ сло́ву;

4. (несомненный) пэ́ўны; (неизбежный) неміну́чы, непазбе́жны;

ве́рная смерть пэ́ўная (неміну́чая, непазбе́жная) смерць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ця́жкі, -ая, -ае і цяжкі́, -а́я, -о́е.

1. Які мае вялікую вагу або з грузам вялікай вагі.

Чамадан быў вялікі і ц.

Конь ледзь цягнуў ц. воз.

2. Пазбаўлены лёгкасці, хуткасці (пра паходку, рух і пад.).

Нехта набліжаўся цяжкімі крокамі.

3. Які робіць уражанне вялікай вагі; густы, непразрысты.

Цяжкія хмары.

4. Масіўны, грувасткі, вялікі.

Вуліца была забудавана цяжкімі гмахамі.

5. Які нялёгка зразумець; складаны, няясны (пра стыль, мову і пад.).

Аповесць напісана цяжкім стылем.

Ц. пераклад.

6. Моцны.

Ц. ўдар.

7. Які патрабуе высілкаў, нялёгкі для выканання; турботны, складаны.

Ц. абавязак.

Цяжкае жыццё.

Цяжкія часы.

8. Моцны, балючы, глыбокі.

Цяжкая крыўда.

Цяжкая страта.

9. Які доўга і дрэнна ператраўліваецца (пра ежу).

10. Пра ступень хваробы: моцны, небяспечны.

Цяжкая хвароба.

Ц. стан параненага.

11. Які прыносіць клопат, турботы каму-н.

Ц. характар.

12. Змрочны, невясёлы, сумны.

Ц. настрой.

Цяжкія думкі.

13. Удушлівы, непрыемны (пра паветра, пах і пад.).

Ц. дух.

Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманні цяжараў.

Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.

Цяжкая прамысловасць — прамысловасць па вырабе сродкаў вытворчасці.

Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

|| наз. ця́жкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Купа́ла1 ’свята 24 чэрвеня’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Крачк., Сцяшк., Гарэц., Чач., Кліх, ТС). Укр. купала, купало, рус. купала, ст.-рус. купала ’тс’. Вядома, што, згодна з традыцыяй, купала разглядаецца як усходнеславянскі пераклад са ст.-грэч. βαπτιστής ’хрысціцель’. Іван Купала адпавядае грэч. Ἰωάννης ά βαπτιστής (Іаан Хрысціцель). Але ёсць падставы меркаваць, што лексема купала мае старажытнае, яшчэ дахрысціянскае сакральнае значэнне. Аб гэтым сведчаць шматлікія этнаграфічныя і фальклорныя даныя. У Заходнім Палессі купала мае значэнне ’касцёр, агонь’, якое можна суаднесці з бел. купець, купаць ’гарэць без полымя, дымець’ (гл.), kupěti/kǫpati з сакральным значэннем ’ачышчаць агнём’ (параўн. лац. pūrus ’чысты’ і ст.-грэч. πύρος ’агонь’). Тады да ліку суадносных лексем можна аднесці ст.-грэч. καπνός ’дым’ (< κϜαπνος), лац. vapor ’пара, дым, агонь’ (< *ku̯apos), прасл. kopъtь (< *kvopъtь): *ku̯op‑/kou̯p‑. Незалежна ад верагоднасці гэтай этымалогіі бел. купала ’касцёр, агонь’ звязваецца з бел. купаць ’гарэць’. Прадуктыўны суфікс ‑ла для назваў дзеячаў (параўн. купала) сведчыць аб анімізацыі назвы ’кастра, агню’. З гэтага пункту погляду купала адначасова ’касцёр, агонь’ і нейкі ’дух агню’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 210–211 з літаратурай).

Купа́ла2 ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum’ (Жыв. сл., Кіс.). Сакральна звязана з Купаллем. Гл. купала1. Параўн. таксама купалка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́льный

1. прил., в разн. знач. во́льны;

во́льное обраще́ние во́льнае абыхо́джанне, во́льныя паво́дзіны;

во́льная борьба́ спорт. во́льная барацьба́;

во́льные движе́ния спорт. во́льныя ру́хі;

во́льный перево́д во́льны перакла́д;

во́льные стихи́ во́льныя ве́ршы;

по во́льному на́йму па во́льным на́йме;

2. сущ., ист. во́льны, -нага м.;

во́льная шу́тка во́льны жарт;

во́льная пти́ца во́льная пту́шка;

во́льный каза́к во́льны каза́к;

на во́льном во́здухе на во́льным паве́тры;

во́льному во́ля, спасённому рай посл. во́льнаму во́ля, шалёнаму по́ле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бабіна душыца ’расліна Origanum, Origanum vulgare, мацярдушка’ (Нас., Кіс.), таксама душанка, мацярдушка, мацержанка, мацеранка і г. д. (Кіс.). Рус. души́ца, ду́шка, материнка і г. д., укр. душиця, душинка, духовий цвіт, душниця, материнка, материска (гл. Макавецкі, Sł. botan., 250). Падобныя назвы і ў іншых славян (параўн. серб.-харв. бабина дубчица, боља душица; Сіманавіч, 329). Вельмі часта Origanum мае аднолькавыя назвы з Thymus ’чабор’. Параўн. для апошняга бел. мацярдушка, мацержанка, укр. материдушка, материна душка, материнка і г. д. (Макавецкі, Sł. botan.). Да бел. назваў для Origanum вельмі падобныя серб.-харв. і балг. назвы для Thymus: серб.-харв. душинка, мајчина душица, материнка і асабліва для Thymus serpyllum: бабина душа, бабина душица, бабља душа (душица), бабја душа (душица), бакина душица і г. д. (Сіманавіч, 467–468), балг. бабина душица (БЕР, 1, 23). Параўн. таксама (для Thymus) чэш. mateřídouška, mateří dúška, славац. materina dúška, ст.-польск. macierzą duszka (Махэк, Jména rostl., 202). Новатны (SP (Brno), 13 (A12), 35–36) спасылаецца на лац. (VII ст.) matris animula «Thymus» і лічыць, што назвы тыпу mateřídouškaпераклад з лац. У аснове назвы ляжыць уяўленне (вядомае з фальклору) пра душу памерлай маці, якая вяртаецца да дзяцей у выглядзе кветкі. Можна меркаваць, што і бел. назва для Origanum такога ж паходжання («душа бабулі»). Не вельмі пераконвае думка Даля і Мяркулавай, Очерки, 139–140, што назвы тыпу душица, душка і г. д. — вытворнае ад дух, душистый («пахучая расліна»). Здаецца, што гэта пазнейшая ад’ідэацыя. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 6, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няве́глас ’гарэза’ (браг., Мат. Гом.), невеглас ’пагібель, смерць’ (ТС). Укр. невіглас ’недасведчаны, неасвечаны; язычнік’, рус. невеглас ’тс’ узыходзяць да ст.-рус. невѣглас, неекго‑ лос, ст.-слав. невіглась ’тс’, якое Львоў (Этимология–1972, 103–106) лічыць маравізмам, параўн. таксама чэш. vehlas ’вядомасць; розум, асцярожнасць’, узнікшыя як пераклад ням. Weissager, Unweissager (Львоў, Этимология–1979, 62). Складанае слова, дзе першая частка ўяўляе форму з адмоўем 3 ас. адз. л. дзеяслова *vedeti ’знаць, ведаць’, параўн. макед. невегде ’невядома дзе, нідзе’, невекоʼі ’невядома хто, нехта’, невешто ’невядома што, немаведама што’ і г. д., а другая — назоўнік *glasъ ’голас’, тут у значэнні ’голас божы’, гл. Фасмер, 1, 283; Махэк₂, 681. Структурная паралель: ц.-слав. неявѣръ, славен. nejęveren C*ne‑ję‑věr‑, параўн. фразеалагічнае спалучэнне не имаць веры ’не верыць, не даваць веры’ (ТС, 1, 112). У тураўскай гаворцы слова запазычана з ц.-слав., хутчэй за ўсё вусным шляхам, пра што сведчаць змены ў семантыцы (табуізаванае ўжыванне: прыдзе той невеглас да скажаходзіі), магчыма, пад уплывам тураўск. загласіцца ’прапасці, згінуць’, параўн. брагін. згаласіцца ’абяссілець, доўга плачучы, галосячы’ (З нар. сл.). У такім выпадку на семантыку царкоўнаславянізма невеглас паўплывала народнае галасіць ’моцна плакаць’, параўн. рус. убиваться ’тс’. Малаверагодны ўплыў з боку літ. viglas ’жывы, рухавы’, з адмоўем было б ’нежывы’, нягледзечы на гістарычна засведчаныя кантакты з балтыйскім насельніцтвам на Тураўшчыне (яцвяжскія перасяленні і г. д.), аднак блізкасць значэння беларускага і літоўскага слоў прымушае браць яго пад увагу для вытлумачэння магчымых семантычных змен тураўскага слова. Да значэння ’гарэза’, параўн. недавярак ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неве́рный

1. (неправильный) няпра́вільны; (неточный) недакла́дны; (ошибочный, ложный) памылко́вы;

неве́рное реше́ние зада́чи няпра́вільнае (памылко́вае) рашэ́нне зада́чы;

неве́рный перево́д няпра́вільны (недакла́дны) перакла́д;

2. уст. (ненадёжный) ненадзе́йны, няпэ́ўны;

неве́рное де́ло ненадзе́йная (няпэ́ўная) спра́ва;

3. (нарушающий обязательства, супружескую верность, верность в любви) няве́рны, здра́длівы;

неве́рный челове́к няве́рны (здра́длівы) чалаве́к;

4. (неуверенный, нетвёрдый) няцвёрды; (колеблющийся) хі́сткі;

неве́рная похо́дка няцвёрдая пахо́дка;

неве́рная рука́ няцвёрдая рука́;

5. (о слухе, зрении и т. п.) няве́рны; фальшы́вы;

неве́рная но́та фальшы́вая но́та;

неве́рный слух няве́рны слых;

неве́рный глаз няве́рнае во́ка;

6. сущ., уст. няве́рны, -нага м.; недаве́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́льны, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑льна.

1. Нікому не падпарадкаваны, ні ад кога не залежны, які мае магчымасць адвольна распараджацца сваім часам, ажыццяўляць свае жаданні. Каля мяне, як цень, Праходзіць да вадапою Вольны лясны алень. Караткевіч. Гэй у неба птахам вольным На спатканне навальніцам! Крапіва. [Максім:] — Ты ж адзін. Ні жонкі, ні дзяцей — вольны, як вецер на прасторы! Машара. // Выпушчаны на волю. — Быў палонны, а цяпер вольны, — казаў.. [Васілёк], едучы побач. Маўр. // Які вызваліўся ад якіх‑н. абавязкаў. Спектакль павінен быў адбыцца ў нядзелю, калі ўсе суседзі вольныя ад працы. Бядуля. Цяпер Гушка быў вольны ад даўгоў і меў сваю ўласную зямлю. Чорны. // Не заняты ніякай работай, які мае час. [Волька:] Вера то ўжо скончыла заняткі ў сваёй школе, цэлае лета будзе вольная. Чорны. // Які мае права, магчымасць дзейнічаць па ўласнаму жаданню. Вольны ўсюды я ляцець. Колас.

2. Свабодны ад сацыяльнага і інш. прыгнёту. Вольная праца. Вольнае жыццё. □ Вольным народам сталі вы сёння. Колас. Мы з вольнае краіны, Адной на цэлы свет, І кожная дзяўчына Глядзіць нам доўга ўслед. Глебка.

3. Нікім, нічым не заняты; пусты, свабодны. Яўхім знайшоў каля століка ў кутку два вольныя зашмальцаваныя крэслы. Мележ. [Суседка] трымалася, як дзяўчынка, гойдалася на нагах і ўсё адкідвала вольнай рукой з ілба, попельныя кудзеркі. Ракітны. У бібліятэках нават з самай раніцы цяжка знайсці вольнае месца. Шахавец. У праціўніка заставалася вольная дарога на вёску Бабровічы. Казлоў. // Нікім не замешчаны, вакантны. Вольная пасада. // Нічым не заняты (пра час). Раніцу вырашылі абвясціць вольнай, гэта значыцца ніякіх агульных паходаў не праводзіць, а здацца цалкам на самадзейнасць моладзі. Дубоўка. Кожную вольную хвіліну Люба бралася за кніжку. Васілевіч.

4. Не абмежаваны якімі‑н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны, бяскрайні. Зноў вольны акіян усіх, Змёў чорных ворагаў сваіх. Куляшоў. Волен свет мне кругом. Колас. // Які знаходзіцца на свабодзе, не запёрты ў што‑н.; нічым не абмежаваны. Ці пачую крык іх [птушак]? Ці ўбачу? Шлях далёкі — горы і вада... Вунь ля гаспадарскіх тлустых качак Села вольных птахаў чарада. Сербантовіч. // Пра неабмежаваны нічым рух, неабмежаванае пашырэнне. Але паршываму сабачаняці, відаць, спадабалася вольная беганіна пасля надакучлівай язды ў машыне. Лынькоў. Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутны лёд. Багдановіч. Пустое бязмежнае снегавое поле — ці ёсць дзе большая прастора вольным разлётам гарачай фантазіі чалавека? Зарэцкі.

5. Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых нормаў. Вольныя жарты. Вольнае абыходжанне. // З якога знята абмежаванне. Дазволены законам. Вольны продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.

6. Уласцівы свабоднаму жыццю. Льецца ў полі песня вольная На вясковай паласе. Бядуля. Вольным гоманам хвоек высокіх Клічам, сонца, цябе, як адзін! Купала.

7. Які заклікае, абуджае імкненне да волі; свабодалюбны. Вольнае слова. Вольная думка, натура.

8. Больш чым дастатковы па велічыні, прасторны. Вольны касцюм.

9. Які робіцца без выкарыстання спартыўных прылад. Вольныя рухі, практыкаванні.

10. Які адбываецца на свабодзе, не ў памяшканні, не пад наглядам. Вольная злучка. Вольнае ўтрыманне жывёлы.

11. У якім не прытрымліваюцца пэўнага парадку. Людзі рухаліся вольнымі шарэнгамі.

12. Не заціснуты, не замацаваны ў чым‑н. Вольны канец вяроўкі.

•••

Вольная барацьба гл. барацьба.

Вольная прафесія гл. прафесія.

Вольная тэма гл. тэма.

Вольны верш гл. верш.

Вольны горад гл. горад.

Вольны пасяленец гл. пасяленец.

Вольны пераклад гл. пераклад.

Вольны слухач гл. слухач.

Вольны стыль гл. стыль.

Вольнаму воля — гавораць таму, хто робіць што‑н. па-свойму, не звяртаючы ўвагі на слушныя парады.

Вольная воля гл. воля.

Вольная птушка гл. птушка.

Вольны казак гл. казак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)