перакла́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перакла́д перакла́ды
Р. перакла́ду перакла́даў
Д. перакла́ду перакла́дам
В. перакла́д перакла́ды
Т. перакла́дам перакла́дамі
М. перакла́дзе перакла́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакла́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў м.

1. гл. перакласці.

2. Тэкст, перакладзены з адной мовы на другую.

П. з балгарскай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакла́д, -ду м. перево́д;

п. арты́кула — перево́д статьи́;

во́льны п. — во́льный перево́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакла́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Тэкст або вусная мова, перакладзеныя з аднае мовы на другую. Пераклад артыкула. □ [Казімір:] — Ці не зробіце вы пераклад майго адказу на французскую мову? Краўчанка.

•••

Вольны перакладпераклад, які суправаджаецца літаратурнай апрацоўкай тэксту і дапускае некаторыя адхіленні ад арыгінала ў адносінах формы, стылю і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакла́д, парэ́клад, перэ́клад, пэрэкла́д, перакра́дзь ’кладзь, верхняя апора страхі “на сохах”’; ’салома на вільчыку пад кароткімі жэрдкамі-козламі’ (палес., Нар. сл.), перэ́клад, пырыкла́д, пэрэ́клад ’падоўжная бэлька’ (зах.-палес., ЛА, 4), пірыкла́дзіна ’падоўжная бэлька на сохах’ (мсцісл., тамсама), перэклад ’тс’, ’два палены пад кладкай дроў у печы’ (ТС), перакла́ды ’жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы’ (ганц., Сл. ПЗБ), перакла́дзіна ’намарзень’ (лаг., Шатал.), ’жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні’ (пух., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбінах’ (жлоб., ЛА, 4), ’шапка ў вакне’ (бераст., там жа), перакла́д ’верхні вушак у дзвярах’, (лун., лельч., Нар. сл.), перакладзіна ’паўпрыца ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (гом., ЛА, 4). Укр. перакла́д ’перакладзіна; некалькі пален, падкладзеных у печы пад дровамі’, польск. przekladzina ’перакладзіна ў коміне, на якой віселі і вэндзіліся шынкі і каўбасы’, славац. preklad ’перамычка; верхні вушак у дзвярах, вокнах’. Паўночнаславянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне *per‑kladъ < *per‑klasti. Да пера- і кла́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі; -ла́дзены; зак.

1. каго-што. Палажыць у іншае месца.

П. кнігі з паліцы ў шафу.

2. перан., што. Ускласці абавязкі, адказнасць і пад. на іншага.

П. ўсю работу на памочніка.

3. што чым. Укласці, змясціўшы ў прамежках што-н.

П. талеркі стружкамі.

4. што. Злажыць нанава, іначай.

П. комін.

5. што. Перадаць сродкамі іншай мовы.

П. з беларускай мовы на рускую.

|| незак. пераклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).

|| наз. пераклада́нне, -я, н., перакла́дванне, -я, н. (да 1—4 знач.) і перакла́д, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрадко́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Падрадковы, літаральны пераклад якога-н. тэксту.

Перакладаць вершы па падрадкоўніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кангенія́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Адпаведны па духу, складзе думак, таленавітасці.

Пераклад, к. тэксту.

|| наз. кангенія́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасло́ўны, -ая, -ае.

Літаральна дакладны, перададзены слова ў слова.

Д. пераклад.

Даслоўная перадача размовы.

|| наз. дасло́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрадко́вы, -ая, -ае.

1. Размешчаны пад радкамі.

Падрадковая заўвага (унізе старонкі).

2. Пра пераклад: дакладны, літаральны, слова ў слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)