Мароняны ’ружовы’ (драг., Нар. лекс.). Паходзіць з назвы расліны Rubia tincturia — марэна, з якой здабывалі чырвоную фарбу. Паводле Бернекера (2, 18), назва ўзыходзіць да прасл. marěna, якое ад marati > мара́ць ’пэцкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надоясь ’учора’ (Мат. Гом.), надось ’надоечы’ (Ян.), рус. надысь. Можа паходзіць ад розных зыходных форм: *опъду/ oribda, *onogbdy/‑day *oribgbdy/‑day гл. анагдысь (параўн. ESSJ SG, 2, 535; Фасмер, 3, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мошаст ’крэп, аксаміт’ (ТСБМ), мошаст, мошыст ’плюш’ (Сл. ПЗБ), ’вельвет’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’махнатая тканіна’ (КЭС, лаг.). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 79), паходзіць з літ. mãšastas ’аксаміт’. Аднак гл. машэстэр ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верш (Нас., БРС, КТС, Гарэц.), ст.-бел. вершъ, виршъ (з XVI ст.). Паходзіць са ст.-польск. wiersz, wirsz ’верш’ < лац. versus (Булыка, Запазыч., 61), а не з лац. непасрэдна, як сцвярджае Насовіч (49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Льжэць ’лягчэць (аб хваробе, марозе)’ (Нас., Гарэц., Дразд.), памор. lžec, lžωc, польск. літар. ze‑lżeć. Бел.-польск. ізалекса. Утворана ад прыметніка lьgъ ’нямоцны, лагодны’, ад якога таксама паходзіць лёгкі (гл.) (Слаўскі, 4, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́шкам ’пехатой’ (пух., Сл. ПЗБ; Ян.) утворана ў выніку кантамінацыі лексем пе́шшу ці пе́ша і пяшко́м, апошняе, відаць, больш пашырана на рус. моўнай тэрыторыі і паходзіць са ст.-рус. пешькъ ’пешаход’ (КЭСРЯ, 337).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каму́ш ’веранда’ (лун., Нар. сл.). Відаць, паходзіць з укр. комиш ’трыснёг’, якое з тур. kami$ ’тс’. Значэнню ’веранда’ папярэднічала значэнне ’сені’, ’прыбудоўка’ — прымітыўнае збудаванне каля франтона з крокваў і лат, пакрытых (як страха) трыснягом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лойма ’чарціха’, ’русалка’ (Маш., Федар. 1), сувалк., супрасл. і сакольск. ’істота, блізкая да русалкі’ (БНТ, Лег. і пад.). Балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ма (як лаўма). Дыфтонг ‑oi̯‑ другасны; ён паходзіць са старога ‑ou̯‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёпенькі ’(аб вопратцы) лёгенькі, падагнаны да стану’ (Янк. I). Рэгіянальнае ўтварэнне з суфіксам‑еньк‑ ад ⁺лепы < прасл. lepьjь, ад якога паходзіць і бел. лепшы (гл.). Пачатковае лё-, відаць, пад уплывам народнай этымалогіі ад лёгенькі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катры́нка ’катрынка’ (Шат., Нас.), кацяры́нка ’тс’ (Нас.). Запазычанне з польск. мовы. Зыходным з’яўляецца выраз польск. szarmant katrynka (таксама проста katarynka). Назва паходзіць, паводле Фасмера, 4, 410, з пачатковых слоў ням. песні Scharmante Katharine ’прыгожая Катарына’. Гэту песню, як мяркуюць, вельмі часта выконвалі на катрынках. Параўн. тлумачэнне ў Даля; Гараева, 419. Па іншай версіі (гл. Слаўскі, 2, 101–102), польск. katarynka паходзіць ад ням. назвы марыянеткі, якая называлася die schöne Katharine, потым перанеслі па музычны інструмент, на якім выконвалася адпаведная мелодыя пры выступленні лялькі. Гл. Слаўскі, 2, 101–102; Фасмер, 4, 410; Кюнэ, Poln., 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)