◎Лёпенькі ’(аб вопратцы) лёгенькі, падагнаны да стану’ (Янк. I). Рэгіянальнае ўтварэнне з суфіксам‑еньк‑ ад ⁺лепы < прасл. lepьjь, ад якога паходзіць і бел. лепшы (гл.). Пачатковае лё-, відаць, пад уплывам народнай этымалогіі ад лёгенькі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)