кляшчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. звычайна мн. (кляшчо́ткі, ‑так). Разм. Тое, што і ляшчоткі.
2. Абл. Кусок палкі, расшчэплены з аднаго канца або пасярэдзіне, для сціскання чаго‑н. Кляшчотка была зроблена не на яго хвост — падшывальцы .. ўзялі цяжкае палена, і кот не мог адбегчыся далёка. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяце́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу. І помніць дагэтуль Замосце і Снежна, Як беглі палкі генералаў мяцежных. Глебка. // Які заклікае, падбухторвае да мяцяжу. Мяцежная прамова.
2. перан. Трывожны, неспакойны, бурны. Мяцежны характар. □ Мяцежныя жаданні напаўнялі.. [Юльчына] сэрца. Бядуля. Прыходзіў вялікі, прыходзіў мяцежны І радасны росквіт суровай зямлі. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́га, ‑і, ДМ пузе, ж.
Прымацаваны да палкі кавалак вяроўкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу. Сымон сеў на перадок, махнуў пугай, і Пярэстая амаль з месца пайшла трухам. Чарнышэвіч. Ездавы пярэдняй павозкі размахваў пугаю і крычаў штосьці на каняку. Мележ.
•••
Як пугаю па вадзе — без пэўнага выніку, без знаку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
полк прям., перен. полк, род. палка́ м., мн. палкі́, -ко́ў;
пехо́тный полк пяхо́тны полк;
та́нковый полк та́нкавы полк;
◊
на́шего полку́ при́было на́шага палку́ прыбыло́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пазво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.
1. каго (што). Звесці ўніз усіх, многіх.
П. дзяцей з ганка на двор.
2. каго (што). Адвесці на другое месца ўсіх, многіх.
П. коней убок.
3. што. Пра сутаргу: раптоўна і балюча скараціць мышцы.
Сутарга пазводзіла ногі.
4. каго-што. Звесці куды-н., злучыць, аб’яднаць у што-н. усіх, многіх.
П. палкі ў дывізію.
5. каго-што. Знішчыць, перавесці ўсіх, многіх ці ўсё, многае.
П. лясы.
6. перан., каго. Збіць з правільнага шляху ўсіх, многіх.
Гэта такія сябры пазводзілі хлопцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Балдаве́шка 1 ’патаўшчэнне на канцы палкі’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. балдаве́шка ’тс’, балдава́шка ’дубінка’. Утварэнне ад балдава́ ’паліца, булава, дубіна’, вядомага, напр., у рус. гаворках (бясспрэчная сувязь з балда́ ’дубіна’). Гл. яшчэ булдава́ ’булава’.
Балдаве́шка 2 ’дурань, дурная галава’ (Шат., Бір. Дзярж.). Метафарычнае ўжыванне слова балдаве́шка ’дубіна’ (гл.). Параўн. такое ж ужыванне слоў балда́, дубі́на, стоўб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паплі́ска ’(плоская) палка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сцяшк., Сержп.), ’тонкія жэрдкі, якімі прывязваецца салома на страсе’ (Янк. 1), ’палкі, якімі ўвязваюць дровы на возе’ (Некр.), паплі́цка ’палка, дручок’ (Янк., Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё, звязана з пляскаць, як пліска (гл.). Параўн. яшчэ ўкр. поплі́сок ’вялікая лужа, якая засталася пасля паводкі або вялікага дажджу на месцы, пакрытым травой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чужазе́мны, ‑ая, ‑ае.
З чужой краіны, з чужых зямель; іншаземны. Самаахвярным барацьбітам з чужаземнымі захопнікамі людзі аддавалі апошні акраец хлеба, апошнюю чыстую кашулю. Паслядовіч. Чыталі мсціўцы Пушкіна радкі Аб тым, як нашы продкі пад Палтавай Грамілі чужаземныя палкі. Аўрамчык. // Замежны, не мясцовы. Бледны твар. Чужаземны акцэнт. Выраз вуснаў сухі і тонкі. Цьмяна бліскаюць на руцэ Тройчы вылінялыя пярсцёнкі. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяссла́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не заслугоўвае славы, не пакрыты славай, няслаўны; ганебны. Бясслаўнае адступленне. □ Калі ж варожыя палкі Прыйшлі таптаць маю радзіму, Іх ахінуў ты [усходні вецер] ў саван дыму І кінуў мёртвыя пяскі На іх бясслаўныя магілы. Танк. Ужо нямнога засталося жахлівых слядоў варожага нашэсця. Але добра захаваліся сляды іх бясслаўнай пагібелі: абгарэлыя іржавыя каркасы вагонаў, .. пакарэжаныя, пакрытыя іржою танкі, рэшткі спаленых аўтамашын. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обхо́д в разн. знач. абхо́д, -ду м.;
обхо́д враче́й в больни́це абхо́д урачо́ў у бальні́цы;
удо́бный обхо́д вы́гадны (зру́чны) абхо́д;
дви́нуть полки́ в обхо́д ру́шыць палкі́ ў абхо́д.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)