па́лкі, -ая, -ае.

1. Прасякнуты моцным пачуццём.

П. парыў.

Палкая прамова.

2. Які вельмі захапляецца чым-н., цалкам аддаецца якой-н. справе.

П. агітатар.

П. змагар за нацыянальнае адраджэнне.

3. Вельмі страсны, гарачы.

П. позірк.

|| наз. па́лкасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́лкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Па́лкі
Р. Па́лак
Д. Па́лкам
В. Па́лкі
Т. Па́лкамі
М. Па́лках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́лкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́лкі па́лкая па́лкае па́лкія
Р. па́лкага па́лкай
па́лкае
па́лкага па́лкіх
Д. па́лкаму па́лкай па́лкаму па́лкім
В. па́лкі (неадуш.)
па́лкага (адуш.)
па́лкую па́лкае па́лкія (неадуш.)
па́лкіх (адуш.)
Т. па́лкім па́лкай
па́лкаю
па́лкім па́лкімі
М. па́лкім па́лкай па́лкім па́лкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́лкі I стра́стный, пы́лкий, пла́менный, горя́чий;

~кая прамо́ва — стра́стная (пы́лкая, пла́менная) речь;

~кае сэ́рца — горя́чее (пы́лкое) се́рдце

па́лкі II (дающий много тепла) то́пкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́лкі, ‑ая, ‑ае.

1. Прасякнуты моцным пачуццём, уздымам, натхненнем. Не паспелі мы апамятацца, як тут жа падбеглі нейкія людзі, пачалі націскаць нам рукі, вітаць з прыездам, і нехта ўжо гаварыў кароткую, але імклівую і палкую прамову. Скрыган. // Які з вялікім уздымам адносіцца да чаго‑н., цалкам аддаецца якой‑н. справе. Палкі агітатар. Палкі змагар за нацыянальнае вызваленне.

2. Вельмі страсны, гарачы. Палкі пацалунак. Палкі позірк. □ Плывуць на памяць успаміны, Усё перажытае ўстае, Як вобраз любае дзяўчыны, Як палкі бляск яе вачэй. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́лкі ’прасякнуты моцным пачуццём, уздымам, натхненнем; вельмі страсны, гарачы’ (ТСБМ), ’палкі, гаручы’ (Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’горкі’ (Мат. Гом.). Да пала́ць, палі́ць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёлкі-па́лкі

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раманты́чна-па́лкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раманты́чна-па́лкі раманты́чна-па́лкая раманты́чна-па́лкае раманты́чна-па́лкія
Р. раманты́чна-па́лкага раманты́чна-па́лкай
раманты́чна-па́лкае
раманты́чна-па́лкага раманты́чна-па́лкіх
Д. раманты́чна-па́лкаму раманты́чна-па́лкай раманты́чна-па́лкаму раманты́чна-па́лкім
В. раманты́чна-па́лкі (неадуш.)
раманты́чна-па́лкага (адуш.)
раманты́чна-па́лкую раманты́чна-па́лкае раманты́чна-па́лкія (неадуш.)
раманты́чна-па́лкіх (адуш.)
Т. раманты́чна-па́лкім раманты́чна-па́лкай
раманты́чна-па́лкаю
раманты́чна-па́лкім раманты́чна-па́лкімі
М. раманты́чна-па́лкім раманты́чна-па́лкай раманты́чна-па́лкім раманты́чна-па́лкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́лка па́лкі
Р. па́лкі па́лак
Д. па́лцы па́лкам
В. па́лку па́лкі
Т. па́лкай
па́лкаю
па́лкамі
М. па́лцы па́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пало́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пало́к палкі́
Р. палка́ палко́ў
Д. палку́ палка́м
В. пало́к палкі́
Т. палко́м палка́мі
М. палку́ палка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)